Амінакісьлі

кляса арганічных злучэньняў

Амінакісьлі[1] (амінакарбонавыя кісьлі) — арганічныя злучэньні, у малекуле якіх адначасова ўтрымліваюцца карбаксыльныя і амінныя групы.

Агульная структура α-амінакісьляў, якія складаюць бялкі (акрамя праліна). Складныя часткі малекулы амінакісьлі — амінагрупа NH2, карбаксыльная група COOH, радыкал (адрозьніваецца ўва ўсіх α-амінакісьляў), α-атам вугляроду (па цэнтру).

Амінакісьлі могуць разглядацца як вытворныя карбонавых кісьляў, у якіх адзін або некалькі атамаў вадароду замененыя на амінныя групы.

Пералік пратэінагенных амінакісьляў

назваабазначэньне[2]
аланінAla
аргінінArg
аспарагінAsn
аспарагінавая кісьляAsp
валінVal
гістыдынHis
гліцынGly
глутамінGln
глютамінавая кісьляGlu
ізалеўцынIle
леўцынLeu
лізінLys
мэтыянінMet
пралінPro
серынSer
трыптафанTrp
трэанінThr
тыразінTyr
фэнілаланінPhe
цыстэінCys

Крыніцы