Бі Бі Кінг

Бі Бі Кінг (па-ангельску: B. B. King; сапраўднае імя Райлі Бі Кінг, па-ангельску: Riley B. King; 16 верасьня 1925, Іта Бэна, Місысыпі14 траўня 2015) — амэрыканскі блюзавы гітарыст, сьпявак, аўтар песень. Заўзятары называюць яго каралём блюзу.

Бі Бі Кінг
B. B. King
Дата нараджэньня 16 сакавіка 1925
Месца нараджэньня Іта Бэна, Місысыпі
Дата сьмерці 14 траўня 2015(2015-05-14)[1][2][3][…] (89 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці цукровы дыябэт і інсульт
Прафэсія музыка, гітарыст, сьпявак
Навуковая сфэра блюз[4]
Жанры электрык-блюз, Мэмфіс-блюз, соўл-блюз, рытм-н-блюз, рок-н-рол
Вакал тэнар[d]
Інструмэнты гітара[5], голас[d][5], электрагітара і Lucille[d]
Лэйблы Geffen Records[d], Federal Records[d] і RPM Records[d]
Узнагароды
Сайт bbking.com

Жыцьцяпіс

«Люсіль»

У сярэдзіне 50-х, падчас аднаго з канцэртаў, сярод прыхільнікаў Кінга адбыўся канфлікт. Паміж двума мужчынамі завязалася бойка, падчас якой была перакуленая газавая печка. У зале пачаў распаўсюджвацца агонь. Бі Бі пасьпяшаўся сысьці з ахопленага агнём будынка разам з усімі, але пасьля згадаў, што пакінуў унутры сваю гітару. Гэтая акустычная гітара была ягоным любімым інструмэнтам, нягледзячы на тое, што каштавала ўсяго 30$. З рызыкай для жыцьця ён вярнуўся за ёю. Пазьней высьветлілася, што бойка адбылася з-за кабеты, якую звалі Люсіль, і Бі Бі Кінг вырашыў так назваць сваю гітару, каб ніколі не зьдзяйсьняць «такіх вар’яцкіх учынкаў, як бойка з-за кабеты»[6][7].

Пасьля таго, як арыгінальная гітара Люсіль была скрадзеная з багажніка ягонага аўтамабіля (дакладная дата невядомая), кожную сваю наступную гітару фірмы Gibson музыка называе гэтаксама. А напачатку ў газэтнай абвесцы Бі Бі абяцаў ўзнагароду ў 20 000$ за вяртаньне скрадзенае гітары. Цяпер музыка гатовы аддаць 900 000$ за тое, каб атрымаць яе назад.

28 ліпеня 2007 году адбыўся другі фэстываль Crossroads Guitar Festival, арганізаваны Эрыкам Клэптанам. У ім адыграў Кінг і яшчэ 20 гітарыстаў, каб сабраць сродкі для Цэнтру Crossroads лячэньня залежнасьцяў. Падчас канцэрту ў Чыкага ён выканаў «Paying the Cost to Be the Boss», «Rock Me Baby» ды «Thrill is Gone» з Робэртам Крэем(en), Джымі Воэнам(en) ды Губэртам Самліным.

Памёр 14 траўня 2015 году ў Лас-Вэгасе ад цукровага дыябэту.

Дыскаграфія

Бі Бі Кінг, 1989 рок

За сваё жыцьцё Бі Бі Кінг запісаў 43 альбомы.

ГодАльбомФірмаЗаўвагіНайвышэйшая пазыцыя ў чартахСэртыфікацыя
ЗШАUS R&BUS JazzUS BluesSWI
1957Singin' the BluesCrown(en)------
1958The BluesCrown------
1960My Kind of BluesEMI, Capitol------
1965Live at the Regal (live)ABC, потым MCA-78----
1968LucilleMCA-192----
1969Live & WellMCA-561117--
1969Completely WellABC-385---
1970Indianola Mississippi SeedsMCA-2687--
1971Live in Cook County JailMCA-2513--
1971B. B. King in LondonMCA-5715---
1971Guess WhoMCA-6514---
1972L.A. MidnightABC-5321---
1974Together for the First TimeABC(з Бобі Бландам)432---
1975Lucille Talks BackUniversal Special Productsкампіляцыя-----
1976Bobby Bland and B. B. King Together Again...LiveMCA-739---
1977King SizeABC-15434---
1978Midnight BelieverMCAз The Crusaders12427---
1979Take It HomeMCA-11222---
1980Now Appearing at Ole MissMCAlive1624521--
1981There Must Be a Better World SomewhereMCA«Грэмі» як найлепшы этнічны ці традыцыйны запіс (1982)13126---
1982Love Me Tender-------
1983Why I Sing the BluesMCAlive-----
1985Six Silver StringsMCA--3223--
1990B. B. King and Sons Live-live-----
1991Live at San QuentinMCAlive, «Грэмі» як найлепшы запіс у стылі традыцыйнага блюзу (1991)-----
1991Live at the ApolloGRPlive, «Грэмі» як найлепшы альбом у стылі традыцыйнага блюзу (1992)-----
1991There Is Always One More Time---76---
1991Bacon Double Cheeseburger-------
1992King of the BluesMCAbox set compilation-----
1995Lucille & FriendsMCAз U2, Робэртам Крэем(en), Джонам Лі Гукерам, Рынга Старам ды інш-----
1997Deuces WildMCAальбом дуэтаў з Эрыкам Клэптанам, The Rolling Stones, Дэвідам Гілмарам, Джо Кокерам ды інш.73--133Канада:"плятынавы"
ЗША:«залаты»
1998Blues on the BayouMCA«Грэмі» як найлепшы альбом у стылі традыцыйнага блюзу (2000)186--2-
1999Live in JapanMCAзапісаны ў 1971 годзе-----
1999Let the Good Times RollMCA----2-
2000Riding with the KingDuck, Repriseз Эрыкам Клэптанам «Грэмі» як найлепшы альбом у стылі традыцыйнага блюзу (2001)3---3Аўстрыя:«залаты»
Канада:"плятынавы"
ЗША:2x плятынавы
2000Makin' Love Is Good for YouMCA----2-
2003ReflectionsMCA-165--2-
2005The Ultimate Collection-кампіляцыя-----
2005B. B. King & Friends: 80Geffen-45--178
2007The Best of the Early YearsAce Recordsкампіляцыя-----
2008Live at the BBC-----1-
2008One Kind FavorGeffen«Грэмі» як найлепшы альбом у стылі традыцыйнага блюзу (2009)37--178

Відэаграфія

  1. The Electric B. B. King — His Best (1960)
  2. Great Moments with B. B. King (1981)
  3. Rattle and Hum (1988) Бі Бі Кінг зьявіўся ў фільме, выконваючы партыю гітары ў песьне «When Love Comes to Town».
  4. The King of the Blues: 1989 (1988)
  5. Got My Mojo Working (1989)
  6. King of the Blues (Бокс Сэт, 1992)
  7. Why I Sing the Blues (1992)
  8. Blues Brothers 2000 (1998)
  9. Live in The Jazz Channel (2001)
  10. Martin Scorsese Presents the Blues: B. B. King (2003)
  11. Ultimate Collection (2005)
  12. B. B. King: Live (2008)
  13. B. B. King Live in Africa '74 (Shout! Factory) (2009) — канцэрт «Rumble In The Jungle»

Узнагароды

На сёньняшні дзень Бі Бі Кінг атрымаў 17 грэмі, у тым ліку за найлепшы папулярны выступ у стылі «поп» за кампазыцыю «Auld lang syne» ў 2003 годзе.

Крыніцы