Вуж звычайны

Вуж звычайны (Natrix natrix) — від паўзуноў сямейства вужовых са значнай колькасьцю падвідаў. Самы шматлікі і пашыраны від зьмеяў у Беларусі.

Вуж звычайны
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПаўзуны
АтрадЛускаватыя
ПадатрадЗьмеі
СямействаВужовыя
РодВужы
ВідВуж звычайны
Бінамінальная намэнклятура
Natrix natrix

Апісаньне

Даўжыня цела 50—70 см, радзей да 100 см, хваста — каля 20 см, маса 80—300 г. Ад іншых зьмеяў вуж адрозьніваецца дзьвюма вялікімі жоўтымі, ярка-аранжавымі або белаватымі плямамі па баках галавы. Сьпіна шэрага, іншы раз амаль чорнага колеру. На брушку стракаты малюнак.

Распаўсюджаньне

Вуж звычайны распаўсюджаны амаль па ўсёй Эўропе (акрамя паўночнай часткі). Пашыраны на паўночным захадзе Афрыкі, а таксама ў Азіі да Ўсходняй Сыбіры і Ірану. У Беларусі вуж сустракаецца практычна ва ўсіх рэгіёнах.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Вуж звычайнысховішча мультымэдыйных матэрыялаў