Гянджа

места ў Азэрбайджане

Гянджа (па-азэрбайджанску: Gəncə́) — горад на захадзе Азэрбайджану. Насельніцтва 332 600 чалавек (2018 год).

Гянджа
азэрб. Gəncə
Герб Гянджы
Дата заснаваньня:660
Краіна:Азэрбайджан
Кіраўнік:Ніязі Байрамаў[d]
Плошча:129 км²
Вышыня:408 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць:332 600[1] чал. (2018)
шчыльнасьць:
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Тэлефонны код:+994 22
Паштовы індэкс:AZ 2000
Нумарны знак:20
Геаграфічныя каардынаты:40°40′58″ пн. ш. 46°21′38″ у. д. / 40.68278° пн. ш. 46.36056° у. д. / 40.68278; 46.36056 46°21′38″ у. д. / 40.68278° пн. ш. 46.36056° у. д. / 40.68278; 46.36056
Гянджа на мапе Азэрбайджану
Гянджа
Гянджа
Гянджа
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ganca.net/

У пэрыяд з 1804 па 1918 год называўся Елізаветпаль, у 1918—1935 гадах вернута назва Гянджа, у 1935 годзе перайменаваны ў Кіравабад (у гонар С. М. Кірава), у 1989 годзе адноўлена назва Гянджа.

Разьмешчаная ля падножжа хрыбта Малы Каўказ, Гянджа на працягу многіх стагодзьдзяў адыгрывала важную ролю ў жыцьці Азэрбайджану. Горад вядомы як сталіца аднаго з прабацькоў дзяржавы Азэрбайджан — Гянджынскага ханства. Другі паводле плошчы горад Азэрбайджану і трэці — паводле колькасьці насельніцтва, пасьля Баку і Сумгаіту.

Гісторыя

Паводле арабскіх крыніцаў, Гянджа была заснаваная каля 859—860 гадоў арабскім намесьнікам Мухамадам ібн Халідам, падчас кіраваньня каліфа Аль-Мутавакіля. У X стагодзьдзі становіцца сталіцай курдзкай дынастыі Шэдадыдаў. Пры Сэфэвідах (XVI ст.) становіцца часткай Пэрсіі. З 1588 па 1606 і з 1723 па 1735 гады быў часова захоплены асманамі. У 1747 годзе становіцца сталіцай паўзалежнага ад Пэрсіі Гянджынскага ханства. У 1804 годзе захоплены Расеяй. У 1905 і 1918 гадох адбываліся міжэтнічныя сутыкненьні азэрбайджанцаў і армянаў, а пагром 1988 году прымусіў апошніх пакінуць горад.

Славутасьці

  • Брама Гянджы
  • Маўзалей Нізамі Гянджаві
  • Чакак-хамам
  • Пляшкавы дом
  • Будынак Філярмоніі

Гарады-сябры

Крыніцы