Марлен Дытрых

Марлен Дытрых (па-нямецку: Marie Magdalene Dietrich, 27 сьнежня 1901 — 6 траўня 1992) — нямецкая і амэрыканская кінаакторка і сьпявачка.

Марлен Дытрых
Marlene Dietrich
фота 1948 году
Імя пры нараджэньні Марыя Магдалена Дытрых
Дата нараджэньня 27 сьнежня 1901
Месца нараджэньня Сьцяг Нямеччыны Бэрлін, Нямеччына
Дата сьмерці 6 траўня 1992 (90 гадоў)
Месца сьмерці Сьцяг Францыі Парыж, Францыя
Прычына сьмерці ныркавая недастатковасьць[d]
Месца пахаваньня
Грамадзянства ЗША
Месца вучобы
Занятак акторка
сьпявачка
Месца працы
Гады дзейнасьці 1919—1984
Псэўданімы Marlene Dietrich
Бацька Louis Erich Otto Dietrich[d]
Маці Wilhelmina Elisabeth Joséphine Felsing[d]
Дзеці Марыя Рыва[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000017
Сайт marlene.com (анг.)
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

Марыя Магдалена Дытрых нарадзілася 27 сьнежня 1901 у Шэнэбэргу, раёне Бэрліна, у сям’і афіцэра паліцыі Люі Эрыха Ота Дытрыха і яго жонкі Ёханы Фэльзынг. Да 1918 наведвае сярэднюю школу ў Бэрліне. Адначасна вучыцца гульні на скрыпцы ў прафэсара Дэсаў. У 1919—1921 займаецца музыкай у Ваймары ў прафэсара Робэрта Райца; у Бэрліне паступае ў акторскую школу Макса Райнхарта.

З 1922 выконвае дробныя ролі ў розных бэрлінскіх тэатрах; у тым жа годзе ўпершыню зьяўляецца на экране.

17 траўня 1923 выходзіць замуж за адміністратара кінавытворчасьці Рудольфа Зыбэра, у сьнежні 1924 у іх нараджаецца дачка Марыя. У 1925 Марлен аднаўляе працу ў тэатры і кіно. Яе заўважаюць крытыкі, завучы яе нямецкай Грэтай Гарбу. У 1928 першыя запісы песень на пласьцінкі разам з ансамблем рэвю «Гэта лунае ў паветры». Праз год Джозаф фон Штэрнбэрг бачыць яе ў рэвю «Два гальштукі» і запрашае на ролю Лолы Лолы ў фільме «Блакітны анёл».

У лютым 1930 Марлен Дытрых падпісвае кантракт зь фірмай «Paramount Pictures» і 1 красавіка 1930, у дзень прэм’еры «Блакітнага анёла», пакідае Бэрлін.

Шэсьць фільмаў, якія яна здымае ў Галівудзе са Штэрнбэргам, прыносяць ёй сусьветную вядомасьць. «Д’ябал — гэта жанчына» (The Devil is a Woman, 1935) становіцца іх апошняй сумеснай працай. У 1939 Марлен Дытрых атрымлівае амэрыканскае грамадзянства. З сакавіка 1943 на працягу трох гадоў выступае з канцэртамі ў войсках.

З 1946 па 1951 зноў рэгулярна здымаецца ў кіно. Акрамя гэтага яна вядзе радыёперадачы і піша артыкулы ў гламурныя часопісы. У 1953 у Лас-Вэгасе пачынае новую пасьпяховую кар’еру сьпявачкі і канфэрансье. На экране Марлен Дытрых зьяўляецца ўсё радзей, пры гэтым сама выбірае ролі і здымаецца ў дробных сцэнах за вялікія грошы. У 1960 яна прыяжджае з гастролямі ў Заходнюю Нямеччыну, дзе ёй адмаўляюць у гасьціннасьці з прычыны яе пазыцыі ў пэрыяд Другой сусьветнай вайны. У 1963 зь велізарным посьпехам праходзяць яе канцэрты ў Маскве і Ленінградзе. У 1975 у выніку няшчаснага выпадку ў Аўстраліі (пералом шыйкі сьцягна) сканчае кар’еру.

Апошнія 13 гадоў свайго жыцьця Дытрых праводзіць у сваёй кватэры ў Парыжы, падтрымліваючы сувязь з вонкавым сьветам толькі пасродкам тэлефону. У 1979 у Нямеччыне выходзяць яе мэмуары. У 1982—1983 Максыміліян Шэль запісвае зь ёй на плёнку шматгадзіннае інтэрвію, якое выкарыстае затым у сваім дакумэнтальным фільме «Марлен».

Марлен Дытрых памерла 6 траўня 1992 у сваёй кватэры ў Парыжы — па афіцыйнай вэрсіі ў выніку парушэньня функцыі сэрца і нырак.

Памяць

  • 24 ліпеня 2008 году на хаце ў раёне Шэнэбэрг, у якім нарадзілася Марлен Дытрых, была ўсталяваная памятная дошка ў яе гонар[2].

Фільмаграфія

  • 1922 Такія мужчыны / So sind die Männer
  • 1923 Трагедыя каханьня / Tragödie der Liebe
  • 1923 Чалавек у дарозе / Der Mensch am Wege
  • 1923 Скачок у жыцьцё / Der Sprung ins Leben
  • 1926 Манон Леска / Manon Lescaut
  • 1926 Дзюбары сёньня / Eine Dubyrry von heute
  • 1926 Вышэй галаву, Чарлі! / Kopf hoch, Charly!
  • 1926 Мадам не жадае дзяцей / Madame wünscht keine Kinder
  • 1926 Жартаўнік / Der Juxbaron
  • 1927 Яго найвялікшы зман / Madame wünscht keine Kinder
  • 1927 Кафэ Электрык / Café Electric
  • 1928 Прынцэса Олала / Prinzessin Olala
  • 1928 Цэлую вашу руку, мадам / Ich küsse Ihre Hand, Madame
  • 1929 Жанчына, па якой тужаць / Die Frau, nach der man sich sehnt
  • 1929 Карабель страчаных / Der Schiff der verlorenen Menschen
  • 1929 Небясьпекі шлюбнага пэрыяду / Gefahren der Brautzeit
  • 1930 Блакітны анёл / Der blaue Engel — Лола Лола
  • 1930 Марока / Morocco — Эмі Джолі
  • 1931 Аганьбаваная / Dishonored — Мэры Калвэрэр
  • 1932 Шанхайскі экспрэс / Shanghai Express — Магдален
  • 1932 Бялявая Вэнэра / Blonde Venus — Хэлен Фарадэй
  • 1933 Песьня песень / Song of Songs — Лілі Кжэпанэк
  • 1934 Крывавая імпэратрыца / The Scarlet Empress — Кацярына II
  • 1935 Д’ябал — гэта жанчына / The Devil is a Woman — Конча Пэрэз
  • 1936 Жаданьне / Desire — Мадэлен дэ Бюпрэ
  • 1936 Сад Алаха / The Garden of Allah — Даміні Энфільдэн
  • 1937 Рыцар без дасьпехаў / Knight Without Amour — Герцагіня Алесандра Ўладзінава
  • 1937 Анёл / Angel — Марыя 'Анёл' Бэйкер
  • 1939 Дэстры зноў у сядле / Destry Rides Again — Фрэнчы
  • 1940 Сем грэшнікаў / Seven Sinners — Біжу Блянш
  • 1941 Полымя Новага Арлеана / The Flame of New Orlean — Герцагіня Клэр Лэдо
  • 1941 Мужчынская энэргія / Manpower — Фэй Дуваль
  • 1942 Так жадае лэдзі / The Lady is Willing — Элізабэт Мадэн
  • 1942 Нягоднікі / The Spoilers — Шэры Малот
  • 1942 Піцбург / Pittsburg — Джосі 'Ханкі' Вінтэрс
  • 1944 Кісмэт / Kismet — Джаміла
  • 1944 Сьледуя за хлопцамі / Follow the Boys — камэа
  • 1946 Марцін Руманьяк / Martin Roumagnac — Блянш Фэранд
  • 1947 Залатыя завушніцы / Golden Earrings — Лідзія
  • 1948 Замежны раман / A Foreign Affair — Эрыка фон Шлютаў
  • 1949 Галаваломка / Jigsaw — камэа
  • 1950 Страх сцэны / Stage Fright — Шарлот Інвуд
  • 1951 На небе няма шашы / No Highway in the Sky
  • 1951 Ранча з благой славай / Rancho Notorious — Алтар Кін
  • 1956 Вакол сьвету за 80 дзён / Around the World in 80 Days — Гаспадыня салёну
  • 1957 Монтэ-Карлё / Montecarlo — Марыя дэ Крэвэсье
  • 1957 Сьведка абвінавачваньня / Witness for the Prosecution — Крысьцін Хэльм Воль
  • 1957 Пячатка зла / Touch of Evil — Таня
  • 1961 Нюрнбэрскі працэс / Judgment at Nuremberg — Місіс Бэртхалт
  • 1962 Чорная ліса. Праўдзівая гісторыя Адольфа Гітлера / The Black Fox. The True Story of Adolf Hitler — дыктар
  • 1963 Парыж у сьпякоту / Paris When It Sizzles — камэа (у тытрах не паказаная)
  • 1978 Прыгожы жыгала — бедны жыгала / Schöner Gigolo, armer Gigolo — Баранэса фон Зомэрынг
  • 1984 Марлен / Marlene — голас за кадрам

Глядзіце таксама

  • Рудольф Зыбэр

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі