Мегабайт

Мегабайт (скар. Мбайт; міжнароднае скар.: Mbyte, MB) — адзінка вымярэння колькасці інфармацыі; можа абазначаць 106 (1 000 000) або 220 (1 048 576) байт.

Вымярэнне ў байтах
ГОСТ 8.417-2002Прыстаўкі СІпрыстаўкі МЭК
НазваСімвалСтупеньНазваСтупеньНазваСімвалСтупень
байтБ20-100байтBБ20
кілабайтКБ210кіла-103кібібайтKiBКіБ210
мегабайтМБ220мега-106мебібайтMiBМіБ220
гігабайтГБ230гіга-109гібібайтGiBГіБ230
тэрабайтТБ240тэра-1012тэбібайтTiBТіБ240
петабайтПБ250пета-1015пебібайтPiBПіБ250
эксабайтЭБ260экса-1018эксбібайтEiBЭіБ260
зэтабайтЗБ270зэта-1021зэбібайтZiBЗіБ270
йотабайтЙБ280йота-1024йобібайтYiBЙіБ280

Міжнародная сістэма адзінак рэкамендуе выкарыстоўваць прыстаўку «мега-» толькі для абазначэння 106, а для 220 байт прынята найменне мебібайт. У той жа час склалася практыка, калі тэрмін выкарыстоўваецца для абазначэння 220 байт.

Гісторыя

Аднойчы спецыялісты па інфарматыцы заўважылі, што велічыня 210 (1024) вельмі блізкая да 1000, і для абазначэння аб'ёму даных у 1024 байт сталі выкарыстоўваць прэфікс міжнароднай сістэмы адзінак СІ «кіла-». Гэты падыход добра працаваў на працягу аднаго-двух дзесяцігоддзяў, бо кожны, хто казаў пра кілабайт, меў на ўвазе 1024 байт. Але з часам дкамп'ютарамі пачалі больш арыстацца людзі, якія не з'яўляліся прафесіяналамі ў гэтай сферы, для якіх прыстаўка кіла - азначае 1000 (у адным кіламетры 1000 метраў).

З часам, захоўванне гігабайт і тэрабайт даных стала звычайнай справай, і па шэрагу практычных меркаванняў двайковая арыфметыка стала менш зручнай, чым дзесятковая. Як ввнік, людзі перасталі разумець, што маецца на ўвазе пад словам мегабайт. Так, вытворцы аператыўнай памяці звычайна разглядалі мегабайт як 220, а вытворцы знешніх назапашвальнікаў (напрыклад, жорсткіх дыскаў), як правіла, лічылі, што мегабайт эквівалентны 106 байтам. Хуткасць перадачы інфармацыі Мбайт/с падчас праектавання лакальных сетак прымалася за 220 байт/с, у той час як у тэлекамунікацыйных сістэмах тая ж велічыня лічылася як 106 байт/с. Акрамя таго, з'явілася трэцяя інтэрпрэтацыя мегабайта як 1 024 000, напрыклад, для абазначэння фармату 1,44 дыскет. Такім чынам, праблема блытаніны стала рэальнай.

Улічваючы гэтыя асаблівасці таго, што адбываецца, камітэт Міжнародная камісія электрасувязі прыняў рашэнне, што прыстаўка мега- павінна выкарыстоўвацца ў традыцыйным і ўсімі вядомым сэнсе (106), за выключэннем выпадкаў, калі двайковая памернасць мегабайта паказаная відавочна. Першая версія дакумента МКЭ была апублікаваная ў 1998 годзе, другая рэдакцыя выйшла ў 2000 годзе. Пазней падобнае рашэнне адбілася і ў міжнароднай сістэме адзінак. Так, у дакуменце «Брашура СІ» «маецца рэкамендацыя выкарыстоўваць найменне «мегабайт» для абазначэння велічыні 106 байт, а для велічыні 220 байт ўжываць найменне «мебібайт».

Гістарычна ў шэрагу сфер абазначэнне мегабайта ў якасці 220 засталося ў практыцы. Так, яно можа выяўляцца ў асобным праграмным забеспячэнні (напрыклад, у аперацыйных сістэмах сямейства Windows) і прысутнічае ў стандарце 1999 года JEDEC 100B.01.

Гл. таксама