Нэварская мова

загрожаная мова сына-тыбэцкай сям’і, на якой размаўляюць нэварцы ў Катмандыйскай даліне Нэпалу

Нэва́рская мо́вазагрожаная мова сына-тыбэцкай сям’і, на якой размаўляюць нэварцы ў Катмандыйскай даліне Нэпалу.

Нэварская
नेपाल
[[Файл:NepalBhasa word in Ranjana&Prachalit script2.gif|]]
Ужываецца ў Нэпал
Рэгіён Паўднёвая Азія
Колькасьць карыстальнікаў 860 тыс. (2011 год)
Клясыфікацыя сына-тыбэцкая сям’я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Катманду
Рэгулюецца Акадэмія нэварскай мовы (1992 год)
Статус: 4 Адукацыйны[d][1]
Пісьмо дэванагары[d] і Ranjana[d]
Коды мовы
ISO 639-2(Б) new
ISO 639-3 new

Паводле перапісу насельніцтва 2011 году, налічвалася 860 тыс. носьбітаў мовы, зь іх 14 тыс. пражывала ў паўночнаіндыйскім штаце Сыкім. Ёсьць адной з 2 афіцыйных моваў Катманду. У XIV—XVIII стагодзьдзях была дзяржаўнай мовай Нэпалу. Зазнавала ўціск ад пачатку XX стагодзьдзя да скасаваньня манархіі ў 2008 годзе. За 40 гадоў з 1952 да 1991-га адсотак носьбітаў нэварскай мовы ў Катмандыйскай даліне скараціўся з 75% да 44%[2]. У выніку Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры (Парыж, Францыя) залічыла яе да ліку загрожаных. Выкарыстоўваецца індыйскае пісьмо.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Нэварская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў