Сусьветны дзень моладзі

міжнародная сустрэча моладзі пад эгідай Каталіцкай царквы

Сусьве́тны дзень мо́ладзі (СДМ) — рэгулярны моладзевы фэстываль, які ладзіцца Каталіцкай Царквой. Быў запачаткаваны Папам Янам Паўлам II у 1986 року. Адбываецца кожны раз у новым месцы па ўсім сьвеце. Нягледзячы на арганізацыю Каталіцкай царквою, узяць удзел у фэсьце можа ўзяць любая моладзь незалежна ад веравызнаньня.

Мапа краінаў-гаспадыняў правядзеньня Сусьветных дзён моладзі (зялёным)

Мінуўшчына

Ідэя правядзеньня сьвята зьявілася ў Папы Яна Паўла II у 1984—1985 роках, калі ў Рыме адбываліся сьвяты каталіцкай моладзі, натхнёныя, у сваю чаргу, польскім рухам «Сьвятло-Жыцьцё».

З 1986 року Сусьветныя дні моладзі ладзяцца штодва-тры гады. У паўзах між сьвятамі адбываюцца лякальныя моладзевыя сустрэчы ў рамках асобных дыяцэзіяў.

Сусьветны дзень моладзі-1995 на Філіпінах трапіў у Кнігу Гінэса як найбольшы сход у гісторыі — на заключнай імшы ў парку Люнэта (Маніла) сабралася 5 мільёнаў чалавек.

З 2005 року кожнаму Дню моладзі прызначаюцца сьвятыя заступнікі.

Храналёгія

РокДатаМесцаКраінаКантынэнтНаведвальнасьцьТэматыкаГімнМесца імшыЗаўвагі
1198414—15 красавікаВатыкан  ВатыканЭўропа300 000Год выкупленьня: Фэст надзеі«Resta Qui Con Noi»Плошча сьвятога Пятра
2198530—31 сакавікаРым  ІталіяЭўропа300 000Міжнародны год моладзі«Christus Pax Nostra»Плошча сьвятога Пятра
  • Другі СДМ у Паўднёвай Эўропе
  • Другі СДМ у Эўропе
319876—12 красавікаБуэнас-Айрэс  АргентынаПаўднёвая Амэрыка1 000 000«І мы пазналі і паверылі ў любоў, якую мае да нас Бог.»(1 Яна 4:16)«Un Nuevo Sol»
Вуліца 9 ліпеня
  • Першы СДМ па-за Ватыканам
  • Першы СДМ па-за Эўропай
  • Першы СДМ у Паўднёвай Амэрыцы
  • Першы СДМ у Паўднёвай паўкулі
4198919—20 жніўняСант’яга-дэ-Кампастэля  ГішпаніяЭўропа600 000Я ёсьць шлях, і праўда, і жыцьцё (Яна 14:6)«Somos Los Jóvenes»
Монтэ до Гоза
  • Першы СДМ у Паўднёва-Заходняй Эўропе
  • Трэці СДМ у Эўропе
5199110—15 жніўняЧанстахова  ПольшчаЭўропа1 600 000Вы атрымалі Духа ўсынаўленьня (Рым 8:15)«Abba Ojcze»
Ясная Гара
6199310—15 жніўняДэнвэр  ЗШАПаўночная Амэрыка700 000Я прыйшоў, каб вы мелі жыцьцё і мелі ўдосталь (Яна 10:10)«(We Are) One Body»
Штатны парк Чэры Крык
7199510—15 студзеняМаніла  ФіліпіныАзія5 000 000Як паслаў Мяне Айцец, і Я пасылаю вас (Яна 20:21)«Tell the World of His Love»
Парк Люнэта
8199719—24 жніўняПарыж  ФранцыяЭўропа1 200 000Настаўнік, дзе жывеш? Прыйдзіце і ўбачыце (паводле Яна 1:38-39)«Maître Et Seigneur»
Гіпадром Лёншам
9200015—20 жніўняРым  ІталіяЭўропа2 000 000І Слова Целам сталася, і пасялілася між нас (Яна 1:14)«Emmanuel»
Рымскі ўнівэрсытэт Тор Вэргата
  • Сьвяткаваньне 2000-гадовага юбілею
  • Трэці СДМ у Паўднёвай Эўропе
  • Шосты СДМ у Эўропе
10200223—28 ліпеняТаронта  КанадаПаўночная Амэрыка800 000Вы — соль зямлі … Вы — сьвятло сьвету (Мц 5:13-14)«Lumière Du Monde/Light Of The World»
Парк Даўнсв’ю
  • Last WYD attended by Pope John Paul II
  • Другі СДМ у Паўночнай Амэрыцы
11200516—21 жніўняКёльн  НямеччынаЭўропа1 000 000Мы прыйшлі пакланіцца Яму (Мц 2:2)«Venimus Adorare Eum»
Марыенфэльд
  • Першы СДМ, на якім прысутнічаў Папа Бэнэдыкт XVI, немец паводле нацыянальнасьці.
  • Другі СДМ у Заходняй Эўропе
  • Сёмы СДМ у Эўропе
12200815—20 ліпеняСыднэй  АўстраліяАкіянія400 000Вы возьмеце сілу, як зыйдзе на вас Дух Сьвяты, і будзеце Мне сьведкамі. (Дз 1:8)«Receive the Power»
Гіпадром Рэндўік
  • Першы СДМ у Акіяніі
13201116—21 жніўняМадрыд  ГішпаніяЭўропа1 400 000—2 000 000Укарэненыя і збудаваныя ў Ісусе Хрысьце, і сьцьверджаныя ў веры (Кал 2:7)«Firmes en la Fe»Мадрыдзкі аэрапорт Кўатра Віентас
  • Апошні СДМ, наведаны Папам Бээндыктам XVI
  • Другі СДМ у Паўднёва-Заходняй Эўропе
  • Восьмы СДМ у Эўропе
14201323—28 ліпеняРыа-дэ-Жанэйра  БразыліяПаўднёвая Амэрыка3 700 000Дык ідзіце, вучыце ўсе народы (Мц 28:19)«Esperança do Amanhecer»
Копакабана
  • Першы СДМ, наведаны Папам Францішкам, выхадцам з Паўднёвай Амэрыкі
  • Другі СДМ у Паўднёвай Амэрыцы
15201626—31 JulyКракаў  ПольшчаЭўропа2 500 000Шчасьлівыя міласьцівыя, бо яны будуць памілаваныя. (Мц 5:7)«Błogosławieni miłosierni»
Бжэгі (Вяліцкі павет)
  • Другі СДМ у Цэнтральнай Эўропе
  • Дзявяты СДМ у Эўропе
  • Супаў з 1050-й гадавінай хросту Польшчы
16201922—27 студзеняПанама  ПанамаЦэнтральная Амэрыка700 000Вось я — служка Госпада; няхай мне станецца паводле слова твайго (Лк 1:38)«Hágase en mí, según tu palabra»
Мэтрапарк
172022Лісабон  ПартугаліяЭўропа
  • Трэці СДМ у Паўднёва-Заходняй Эўропе
  • Дзясяты СДМ у Эўропе

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Сусьветны дзень моладзісховішча мультымэдыйных матэрыялаў