G (літара)

G, g (ґе; курсіў: G g) — 7-ая літара лацінскага альфабэту, 12-ая літара беларускага лацінскага альфабэту[1][2][3].

Літара лацінкі G
Gg
Выява
  C D E F G H I J K  
Зьвесткі
Мова Мова арыгіналу — лацінская мова; цяпер выкарыстоўваецца ў большасьці мовах на лацінскай аснове.
Тып асноўная лацінка, альфабэтны;
Гук [g] [d͡ʒ] [ʒ] [ŋ] [j] [ɣ~ʝ] [x~χ] [d͡z] [ɟ] [k] [ɠ] [ɢ]
Альфабэтная пазыцыя 7 (12)
Кадаваньне
Назва ў Юнікодзе latin capital letter g
latin small letter g
Юнікод G: U+0047
g: U+0067
HTML G‎: &#71… &#x47
g‎: &#103… &#x67
UTF-16 G‎: 0x47
g‎: 0x67
URL-код G: %47
g: %67
Гісторыя
Варыяцыі
Разьвіцьцё
Іншае
Кірунак пісьма зьлева направа
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Назва

Табліца з назвамі й вымаўленьнем літары G у розных мовах Эўропы.

МоваНазваМФА[a]Альфабэт
Ангельскаяджы (gee/gees)[4][ˈdʒ]ЛАЦ
Беларускаяґе (gie)
лацінская ґ
[ˈɛ]КІРЛАЦ
Гішпанскаяхе (ge/ges)[ˈxɛ]ЛАЦІНСКІ
Лацінскаяґэ[ˈg]
Нямецкаяґэ (ge)[5][ˈg]
Польскаяґе (gie)[ˈɛ]
Францускаяжэ ()[ˈʒe]
Эспэрантаґо (go)[ˈgɔ]

Характарыстыка

Gg Gg Gg Gg
Назва па-беларуску: ґе.
Код НАТО: Golf (/ɡʌlf/, [ґолф]).
Азбука Морзэ: −−· 

Шрыфт Брайля
  
Сэмафорная
азбука
 
Сьцягі міжнароднага збору сігналаў

Амслэн

Выкарыстаньне

  • У біяхіміі G — сымбаль гліцыну й гуаназіну, а таксама тып бялку (G-бялок).
  • У астраноміі g — прэфікс папярэдняга абазначэньня камет, астэроідов і малых плянэт, адкрытых зь 1 па 15 красавіка любога году.
  • У міжнароднай сыстэме нумарных знакаў транспартных сродкаў пазначае Габон.
  • У музыцы — нота соль альбо акорд соль мажор.
  • У фінансах — на Нью-Ёрцкай фондавай біржы пазначае кампанію Gillette.
  • У мовах праграмаваньня G-мова праграмаваньня, які выкарыстоўваецца ў LabVIEW.
  • У фізыцы G — гравітацыйная пастаянная і энэргія Гібса, g — адзінка паскарэньня, выкліканага гравітацыяй, а таксама множнік Ляндэ (або g-фактар) і Мэтрыка прасторы-часу, g — глюон, элемэнтарная бязмасавая часьціца.
  • У паштовых індэксах першая літара: у Канадзе пазначае правінцыю Квэбэк; у Вялікабрытаніі — Глазга.
  • У кіно G — рэйтынг General audiences па сыстэме рэйтынгаў амэрыканскай кінаасацыяцыі — «фільм дэманструецца без абмежаваньняў».

Гісторыя

У этрускім альфабэце, які ёсьць асновай лацінскага, гук /g/ абазначаўся літарай, падобнай па напісаньні з C. Да трэцяга стагодзьдзя да н. э. у лацінскай мове літара C пазначала й гук /k/, і гук /g/. Перажытак такога дваістага абазначэньня захаваўся ў традыцыі скарачаць рымскія імёны Гай і Гней як C. і Cn., адпаведна.

Прыкладна ў трэцім стагодзьдзі да н. э. да літары C дадалі зьнізу вэртыкальную рысу, атрымаўшы новую літару. У пісьмовых крыніцах згадваецца вынаходнік літары G — Спурый Карвілій Руга[6], які вучыў каля 230 да н. э., — першы рымлянін-вольнаадпушчанік, які адкрыў платную школу. Дзякуючы шырокаму прымяненьню рымлянамі засечак у вэртыкальнай рысы новай літары зьявілася гарызантальная засечка, якая разьвілася ў неадʼемны гарызантальны элемэнт сымбаля G. пры гэтым вэртыкальная рыса, наадварот, стала неабавязковым элемэнтам, у многіх сучасных шрыфтах не выкарыстоўваным. У рукапісным варыянце вэртыкальную рысу малявалі ў выглядзе хвосьціка ў літары C, як у адным з варыянтаў напісаньня грэцкай літары сыгмы.

Цікавыя факты

  • Сучасная маленькая літара g мае два друкарскіх варыянты: «адкрыты хвост» і «завесны хвост».

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • G, в музыке // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907. (рас.)