Virtual International Authority File

VIAF (па-ангельску: Virtual International Authority File — Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл[3]) — віртуальная сыстэма міжнародных стандартаў для аўтарытэтнай інфармацыі (напрыклад, зьвестак пра творы й іхніх аўтараў). Гэта супольны праект некалькіх нацыянальных бібліятэк, які кіруецца Анлайнавым кампутарным бібліятэчным цэнтрам (OCLC)[4]. VIAF зьяўляецца міжнародна прызнанай сыстэмай клясыфікацыі.

Virtual International Authority File
Тып пошукавая сыстэма, электронны каталёг
Даступныя мовы ангельская
Уладальнік OCLC
Аўтар супольны праект чатырох бібліятэк
Пачатак працы 2012
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя не
Актуальны стан дзейны
Ліцэнзія Open Data Commons Attribution License[d][1][2]
VIAF.org

Праект быў ініцыяваны Нямецкай нацыянальнай бібліятэкай і Бібліятэкай Кангрэсу ЗША і заснаваны ў 2000 року[5]. У ягонай распрацоўцы ўдзельнічалі некалькі найбуйнейшых сусьветных бібліятэк, у тым ліку Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бібліятэка Кангрэсу ЗША[6][7].

Мінуўшчына

У красавіку 1998 року Бібліятэка Кангрэсу ЗША (LC), Нямецкая бібліятэка (DNB) і OCLC прыступілі да стварэньня канцэптуальнага праекту, каб зьвязаць бібліяграфічныя запісы для асабістых імёнаў у адзіную сыстэму.

Кансорцыюм VIAF быў сфармаваны па пісьмовай згодзе LC, DNB і OCLC у жніўні 2003 году. Пагадненьне было падпісана на 69-й Генэральнай канфэрэнцыі IFLA, якая адбылася ў Бэрліне.

Нацыянальная бібліятэка Францыі (BNF) далучылася да пагадненьня пра кансорцыюм 5 кастрычніка 2007.

Гэтыя чатыры арганізацыі — LC, DNB, BnF і OCLC — узялі на сябе ролю кіраўнікоў у кансорцыюме, маючы агульную адказнасьць за VIAF, хостынг VIAF і пастаўку праграмнага забесьпячэньня, а таксама бібліяграфічны зьмест зьвестак. Іншыя арганізацыі пазьней далучыліся да кансорцыюму, падаючы крынічныя файлы і досьвед для прасоўваньня VIAF.

У 2010 року сярод кіраўнікоў установаў пачаліся сур’ёзныя перамовы і дыскусіі па доўгатэрміновай арганізацыйнай дамоўленасьці для VIAF. Пасьля разгляду розных варыянтаў і прынцыпаў працы аўтары пагадзіліся аднесьці VIAF да службы OCLC. У 2011 былі абмеркаваныя дэталі пераходу, і пасьля згоды ўсіх удзельнікаў у 2012 пачаўся гэты пераход.

Апісаньне праекту

Мэта сыстэмы — зьвязаць некалькі нацыянальных ідэнтыфікатараў (такіх, як нямецкі GND (раней PND для асоб), амэрыканскі LCCN, францускі BNF і іншыя) у адзіную сыстэму клясыфікацыі і пошуку інфармацыі. Запіс VIAF атрымлівае стандартны ўнікальны нумар, утрымлівае ўвесь набор першасных запісаў з зыходніка, а таксама спасылаецца на арыгінальныя крыніцы. Зьвесткі знаходзяцца ў вольным інтэрнэт-доступе і могуць быць выкарыстаныя для дасьледаваньняў і абмену праз фонды бібліятэк у электронным выглядзе. Узаемнае абнаўленьне ажыцьцяўляецца па пратаколе Ініцыятывы адкрытых архіваў (OAI).

Нумары файлаў таксама дадаюцца ў біяграфічныя й іншыя артыкулы Вікіпэдыі.

Бібліятэкі-ўдзельнікі

№ п.п.ФатаздымакБеларуская назваНазва на мове арыгіналуРазьмяшчэньнеКраінаКод клясыфікацыіПрыклад паказальніка
1Інстытут адзінага каталёгу італьянскіх бібліятэкIstituto Centrale per il Catalogo UnicoРымІталіяICCUIT/ICCU/RAVV/088390
2 Нямецкая нацыянальная бібліятэкаDeutsche NationalbibliothekФранкфурт-на-МайнеНямеччынаGNDDNB/11864291X
3 Getty Research Institute(en)Getty Research InstituteЛос-Анджэлес, КаліфорніяЗШАJPGULAN/500327036
4 Бібліятэка і Архіў КанадыBibliothèque et Archives CanadaАтава, АнтарыёКанадаLACLAC/0040H0370F
5 Бібліятэка АлександрынаBibliotheca AlexandrinaАлександрыяЭгіпетEGAXAEGAXA/vtls000791617
6 Бібліятэка Кангрэсу + 8 бібліятэкLibrary of Congress (NACO consortium)ВашынгтонЗШАLCCNn/79/068416
7 Нацыянальная парлямэнцкая бібліятэка (Японія)国立国会図書館Токіё і КіётаЯпоніяNDLNDL/00458898
8 Нацыянальная бібліятэка АўстралііNational Library of AustraliaКанбэраАўстраліяNLANLA/000036180076
9 Нацыянальная бібліятэка ФранцыіBibliothèque nationale de FranceПарыжФранцыяBNFcb11926775j
10 Нацыянальная бібліятэка Ізраілюהספרייה הלאומיתЕрусалімІзраільNLINLI/000131866
11 Нацыянальная бібліятэка ПартугалііBiblioteca Nacional de PortugalЛісабонПартугаліяBNPPTBNP/56654
12 Нацыянальная бібліятэка ГішпанііBiblioteca Nacional de EspañaМадрыдГішпаніяBNEBNE/XX933715
13 Нацыянальная бібліятэка ШвэцыіKungliga BiblioteketСтакгольмШвэцыяSELIBRSELIBR/97268
14 Нацыянальная бібліятэка ЧэхііNárodní knihovna České republikyПрагаЧэхіяNKCNKC/jn19981002230
15 Нацыянальная бібліятэка імя СечэніOrszágos Széchényi KönyvtárБудапэштВугоршчынаNSZLNSZL/000000001730
16RERO: Бібліятэчная сетка Заходняй ШвайцарыіRéseau des bibliothèques de Suisse occidentale or Westschweizer BibliothekverbundШвайцарыяRERORERO/vtls013481645
17Францускі бібліятэчны кансорцыюм унівэрсытэтаўSystème universitaire de documentationФранцыяSUDOCSUDOC/085948470
18 Швайцарская нацыянальная бібліятэкаSchweizerische Nationalbibliothek, Bibliothèque nationale suisse, Biblioteca nazionale svizzera, Rete delle bibliotheche della Svizzera occidentaleБэрнШвайцарыяSWNLSWNL/vtls000204495
19NUKAT: Адзіны каталёг навуковых бібліятэк ПольшчыNUKAT: katalog zbiorów polskich bibliotek naukowychВаршаваПольшчаNUKATNUKAT/n/94202820
20Ватыканская апостальская бібліятэкаBibliotheca Apostolica Vaticana-ВатыканBAVBAV/ADV10242315
21BIBSYSBIBSYSТронгэймНарвэгіяBIBSYSBIBSYS/x90952390
22Флямандзкія публічныя бібліятэкіFlemish Public LibrariesБрусэльБэльгіяBIBNETBIBSYS/x90952390
23 Каралеўская бібліятэка Даніі + 1 бібліятэкаDanish Library CenterКапэнгагенДаніяВBС8709791159102x
24Латвійская нацыянальная бібліятэкаLatvijas Nacionālā bibliotēkaРыгаЛатвіяLNB-LNCLNB-LNC10-000012145
25 Нацыянальная бібліятэка ПольшчыBiblioteka Narodowa w WarszawieВаршаваПольшчаNLPNLP-a21143511
26 Бібліятэка КаталёнііBiblioteca de CatalunyaБарсэлёнаГішпаніяBNCBNC-a10604303
27 Нацыянальная бібліятэка ЛюксэмбургуBibliothèque nationale de LuxembourgЛюксэмбургЛюксэмбург

Бібліятэкі і праекты, якія ўдзельнічаюць у рэжыме тэставаньня

№ п.п.ФатаздымакБеларуская назваНазва на мове арыгіналуРазьмяшчэньнеКраінаКод клясыфікацыіПрыклад паказальніка
1 Расейская дзяржаўная бібліятэкаРоссийская государственная библиотекаМаскваРасеяRSLRSL/nafpn-000084026
2 Каралеўская нацыянальная бібліятэка НідэрляндаўKoninklijke BibliotheekГаагаНідэрляндыNTANTA/068808658
3 Нацыянальная бібліятэка Сынгапуру国家图书馆管理局-СынгапурNLBNLB/18487957
4Нацыянальная бібліятэка Лівануالمكتبة الوطنية‎‎БэйрутЛіванLNLLNL/33485
5ПэрсэйPerseusунівэрсытэт Тафтса (таварыства Макса Плянка)ЗША (Нямеччына)PERSEUSPERSEUS/author.236.1
6 ВікіпэдыяWikipediaСан-ФранцыскаЗШАWikipedia
7Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных назваўInternational Standard Name IdentifierЛёнданВялікабрытаніяISNIISNI/0000 0001 2137 6443
8 Нацыянальная і ўнівэрсытэцкая бібліятэка ЗаграбуNacionalna i sveučilišna knjižnica u ZagrebuЗаграбХарватыя
92 недакумэнтаваныя праекты

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі