Ігар Андрэевіч Кузьмянок

беларускі футбаліст

Ігар Кузьмянок (нар. 6 ліпеня 1990, Жлобін) — беларускі футбаліст, абаронца гомельскага «Лакаматыва».

Футбол
Ігар Кузьмянок
Агульная інфармацыя
Поўнае імяІгар Андрэевіч Кузьмянок
Нарадзіўся6 ліпеня 1990(1990-07-06)[1] (33 гады)
Грамадзянства Беларусь
Рост192 см
Вага73 кг[2]
Пазіцыяабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубБеларусь Лакаматыў
Нумар25
Маладзёжныя клубы
2006—2007 Беларусь ДВАР (Гомель)
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2012 Беларусь Гомель92 (2)
2013—2014 Беларусь Дынама (Мінск)5 (0)
2014   Беларусь Шахцёр (Салігорск)20 (1)
2015—2016 Беларусь Шахцёр (Салігорск)49 (2)
2017 Беларусь Дынама (Мінск)9 (0)
2018 Беларусь Шахцёр (Салігорск)14 (3)
2019 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)11 (2)
2020 Беларусь Іслач (Мінскі раён)14 (3)
2021—2023 Беларусь Гомель20 (1)
2024— Беларусь Лакаматыў (Гомель)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2012Беларусь Беларусь (да 21)14 (1)
2012Беларусь Беларусь (алімпійская)6 (0)

Клубная кар’ера

Пачаў займацца футболам у родным Жлобіне, а пазней трапіў у Гомельскае вучылішча алімпійскага рэзерву. З 2008 года гуляў за «Гомель», дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам.

У студзені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама». У мінскім клубе не здолеў замацавацца ў аснове, а ў чэрвені 2013 года да таго ж атрымаў траўму, з-за якой выбыў да восені. Пасля вяртання зноў апынуўся на лаўцы запасных. У выніку ў сакавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў салігорскі «Шахцёр»[3]. У складзе «Шахцёра» чаргаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы з Аляксеем Янушкевічам і Мікалаем Кашэўскім.

У студзені 2015 года вярнуўся ў склад «Дынама» з арэнды[4], але неўзабаве быў канчаткова выкуплены салігорскім клубам[5]. Сезон 2015 пачаў на лаўцы запасных, але хутка вярнуў сабе месца ў аснове на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

У снежні 2016 года зноў стаў іграком «Дынама»[6]. У сезоне 2017 быў іграком ратацыі дынамаўцаў. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[7], і ў студзені 2018 года вярнуўся ў «Шахцёр», падпісаўшы двухгадовы кантракт[8]. У першай палове сезона 2018 звычайна гуляў у стартавым складзе, са жніўня стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на замену, прыцягваўся таксама да дубліруючага складу.

Да сезона 2019 пачынаў рыхтавацца з «Шахцёрам», аднак у лютым не трапіў на чарговы збор каманды, цікавасць да абаронцы стала праяўляць «Тарпеда-БелАЗ»[9]. У сакавіку 2019 года разарваў пагадненне з «Шахцёрам»[10] і падпісаў двухгадовы кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[11]. У сезоне 2019 года нячаста з’яўляўся на полі, толькі ў ліпені і верасні трывала гуляў у стартавым складзе. У студзені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў жодзінскі клуб[12].

У лютым 2020 года стаў трэніравацца з «Іслаччу» і неўзабаве падпісаў кантракт[13]. Прапусціў пачатак сезона з-за траўмы, пасля замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2020 года пакінуў «Іслач»[14].

У студзені 2021 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомелем»[15]. У 2021—2022 гадах гуляў мала, шмат прапусціў з-за траўм. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца сезона 2023[16]. У студзені 2024 года пакінуў «Гомель»[17] і неўзабаве стаў трэніравацца з гомельскім «Лакаматывам», у красавіку афіцыйны папоўніў склад клуба[18].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. Трапіў у склад зборнай, якая прымала ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане, быў там асноўным цэнтральным абаронцам.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы
2008Д1Гомель 140
2009Д1Гомель 140
2010Д2Гомель 150
2011Д1Гомель 212
2012Д1Гомель 280
2013Д1Дынама 50
2014Д1Шахцёр 201
2015Д1Шахцёр 211
2016Д1Шахцёр 281
2017Д1Дынама 90
2018Д1Шахцёр 143
2019Д1Тарпеда-БелАЗ 112
2020Д1Іслач 143
2021Д1Гомель 70
2022Д1Гомель 50
2023Д1Гомель 81

Крыніцы

  • Футбол. Игорь Кузьменок будет выступать на правах аренды за солигорский "Шахтер" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (10 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  • Кузьменок и Хващинский начнут подготовку к сезону в составе минского "Динамо" (руск.). football.by (10 студзеня 2015). Праверана 5 красавіка 2024.
  • "Шахтер" выкупил Игоря Кузьменка у минского "Динамо" (руск.). football.by (21 студзеня 2015). Праверана 5 красавіка 2024.
  • Игорь Кузьменок вновь стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (26 снежня 2016). Праверана 5 красавіка 2024.
  • Кузьменок покинул минское "Динамо" (руск.). football.by (28 снежня 2017). Праверана 5 красавіка 2024.
  • Игорь Кузьменок заключил двухлетнее соглашение с "Шахтером" (руск.). football.by (10 студзеня 2018). Праверана 5 красавіка 2024.
  • Кузьменком интересуется «Торпедо-БелАЗ» (руск.). by.tribuna.com.
  • "Шахтер" расстался с Кузьменком (руск.). football.by (25 сакавіка 2019). Праверана 5 красавіка 2024.
  • Кузьменок подписал двухлетний контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (25 сакавіка 2019). Праверана 5 красавіка 2024.
  • Кузьменок и Яскович покинули "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (15 студзеня 2020). Праверана 5 красавіка 2024.
  • Кузьменок подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (18 лютага 2020). Праверана 5 красавіка 2024.
  • Игорь Кузьменок покинул "Ислочь" (руск.). football.by (17 снежня 2020). Праверана 5 красавіка 2024.
  • Кузьменок подписал контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (6 студзеня 2021). Праверана 5 красавіка 2024.
  • Игорь Кузьменок продолжит выступать за "Гомель" (руск.). football.by (1 лютага 2023). Праверана 5 красавіка 2024.
  • Игорь Кузьменок покинул "Гомель" (руск.). football.by (10 студзеня 2024). Праверана 5 красавіка 2024.
  • Обладатель трех Кубков Беларуси и семи медалей высшей лиги перешел в гомельский "Локомотив" (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 5 красавіка 2024.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)