Ісабель Марцінес дэ Перон

Марыя Эстэла Марцінес дэ Перон, вядомая пад імем Іcабель (ісп. María Estela Martínez de Perón; 4 лютага 1931, Ла-Рыёха, Аргенціна) — трэцяя жонка Хуана Перона, прэзідэнта Аргенціны, і першая жанчына-прэзідэнт Аргенціны ў 1974—1976 гадах. Першая ў свеце жанчына-прэзідэнт.

Марыя Эстэла Марцінес дэ Перон
María Estela Martínez de Perón
віцэ-прэзідэнт Аргенціны
12 кастрычніка 1973 — 1 ліпеня 1974
ПапярэднікВісентэ Салана Ліма
ПераемнікВіктар Марцінес
Сцяг42-і прэзідэнт Аргенціны
1 ліпеня 1974 — 24 сакавіка 1976
ПапярэднікХуан Перон
ПераемнікХорхе Рафаэль Відэла
Нараджэнне4 лютага 1931(1931-02-04)[1][2][…] (93 гады)
Імя пры нараджэнніісп.: María Estela Martínez Cartas
МужХуан Дамінга Перон
Веравызнаннекаталіцтва
Партыя
Дзейнасцьпалітык, танцоўшчыца
АўтографВыява аўтографа
Узнагароды
Вялікі крыж ордэна Ізабелы Каталічкі ордэн Зоркі Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія Order of the Liberator General San Martín ордэн Мая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першая лэдзі

З будучым мужам пазнаёмілася ў Панаме, дзе працавала танцоўшчыцай ў начным клубе. Разам з Перонам пераехала ў Іспанію ў 1960 годзе. Пад ціскам царквы Перон быў вымушаны ажаніцца на ёй (хоць Ісабель была маладзейшай за яго на 35 гадоў).

Калі Перон пачаў вяртацца ў палітыку, Ісабель нярэдка ездзіла па яго даручэннях ў розныя краіны Паўднёвай Амерыкі і ў Іспанію. У гэты час з ёй пазнаёміўся філосаф-містык Хасэ Лопес Рэга, які да адхілення ад улады аказваў на яе вялікі ўплыў. Пад ціскам сваёй жонкі Перон прызначыў Лопеса сваім асабістым сакратаром, пазней той стаў міністрам. Пасля Хасэ Лопес Рэга стаў лідарам аргенцінскіх «эскадронаў смерці» — праварадыкальнай антыкамуністычнага аргенцінскага альянсу.

У адрозненне ад ранейшай жонкі Перона, Евы (Эвіты) Перон, якую яна нагадвала знешне, Ісабель была досыць слабавольнай і не грала актыўнай ролі ў палітыцы.

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)