Аднакарыстальніцкая гульня

Аднакарыстальніцкая гульня, адзіночная гульня ці сінглплэер ад англ.: singleplayer — у камп’ютарных гульнях від гульні, у якой бярэ ўдзел адзін чалавек[1].

Звычайна мэты адзіночнай гульні наступныя:

  • Проціборства з гульнявым штучным інтэлектам.
  • Рух да канчатковай мэты гульні (праходжанне).
  • Назапашванне ачкоў ці паляпшэнне навыкаў (прапампоўка).

Часта гэтыя мэты камбінуюцца.

Супрацьлегласцю аднакарыстальніцкай з’яўляецца шматкарыстальніцкая гульня (мультыплэер ад англ.: multiplayer).

У шматлікіх гульнях ёсць выбар паміж аднакарыстальніцкім і шматкарыстальніцкім рэжымамі, у іншых гульнях яны даступныя разам.

Часцей за ўсё аднакарыстальніцкімі гульнямі з’яўляюцца квэсты, японскія ролевыя гульні і эканамічныя стратэгіі, некаторыя сімулятары або гульні з максімальна ўзмоцненым сюжэтным складнікам, дзе прысутнасць другога гульца прыводзіць да абсурднасці (напрыклад, прывядзе да дубліравання адзінага персанажа, даступнага да выкарыстання гульцом, з паралельным зацвярджэннем яго ўнікальнасці і т.п.).

Зноскі