Акратыры і Дэкелія

Акратыры і Дэкелія (англ.: Akrotiri and Dhekelia) — дзве брытанскія ваенныя базы на тэрыторыі вострава Кіпр. Вялікабрытанія ў аднабаковым парадку абвясціла над тэрыторыямі баз свой суверэнітэт і аб’явіла іх сваімі заморскімі тэрыторыямі. Такім чынам, Вялікабрытанія прысутнічае ва ўсходняй частцы Міжземнага мора. Галоўнае паселішча — Епіскопі.

Злучанае КаралеўстваЗоны суверэнных ваенных баз Акратыры і Дэкелія
Sovereign Base Areas of Akrotiri and Dhekelia
Герб Вялікабрытаніі
Сцяг ВялікабрытанііГерб Вялікабрытаніі
Дзяржаўны гімн Вялікабрытаніі
Заснавана1960
Афіцыйная моваАнглійская
СталіцаЕпіскопі
Найбуйнейшыя гарадыЕпіскопі
Форма кіраванняСуверэнныя ваенныя базы
Суверэн
Камандзір
Карл III
Пітэр Скуірз
Плошча
• Усяго

254 км²
ВалютаЕўра (€, EUR)
Тэлефонны код+357
Часавыя паясы+2

База Акратыры (грэч. Ακρωτήρι, тур. Agrotur; уключаючы гарнізон Епіскопі) размешчана на поўдні Кіпра, а Дэкелія (грэч. Δεκέλεια, тур. Dikelya) — на паўднёвым усходзе вострава.