Міжземнае мора

Міжземнае мора — міжземнае, міжмацерыковае мора Атлантычнага акіяна, злучаецца з ім на захадзе Гібралтарскім пралівам, знаходзіцца паміж Паўднёвай Еўропай, Заходняй Азіяй і Паўночнай Афрыкай і амаль цалкам зачыненае. Мора лічыцца часткай Атлантычнага акіяна, хоць яго часцяком атаясамляюць як цалкам асобны вадаём. Мора ахоплівае плошчу ў 2,5 млн км², але яго злучэнне з Атлантыкай праз Гібралтарскі праліў складае ўсяго 14 км у шырыню. Міжземнае мора мае сярэднюю глыбіню ў 1500 м, а самым глыбокім месцам з'яўляецца ўпадзіна Каліпса ў Іанічным моры, яе глыбіня складае 5 267 м.

Рэльеф дна

У Міжземным моры вылучаюць моры: Альбаран, Балеарскае, Лігурыйскае, Тырэнскае, Адрыятычнае, Іанічнае, Крыцкае, Эгейскае. У басейн Міжземнага мора ўключаюць Мармуровае мора, Чорнае мора, Азоўскае мора.

Абмывае берагі Іспаніі, Францыі, Італіі, Манака, Мальты, Босніі і Герцагавіны, Чарнагорыі, Харватыі, Славеніі, Албаніі, Грэцыі, Турцыі, Рэспублікі Кіпр, Сірыі, Лівана, Ізраіля, Егіпта, Лівіі, Туніса, Алжыра і Марока.

Этымалогія

Жыхары Старажытнага Егіпта называлі Міжземнае мора — «Вялікая зялёная вада». У Старым Запавеце Міжземнае мора названа «Вялікім морам» (Лічбы 34:6,7 Архівавана 10 ліпеня 2012.; Ян. 1:4, 9:1, 15:47; Іез. 47:10,15,20). Таксама сустракаецца назва «мора філістымлян» (Выхад 23:31 Архівавана 23 верасня 2013.), ад людзей, якія насялялі значную частку яго берагоў паблізу Ізраіля.

Назву Міжземнае мора (грэч. Μεσόγειος Θάλασσα, лац.: Mare Mediterranea — мора пасярод Зямлі) упершыню ўвёў у абарот антычны пісьменнік Гай Юлій Солін, абапіраючыся на ўяўленні свайго часу, паколькі старажытныя еўрапейскія і паўночнаафрыканскія цывілізацыі развіваліся ў басейне менавіта гэтага мора, якое служыла натуральным шляхам зносін паміж імі.

У часы росквіту Рымскай імперыі рымляне называлі гэта мора — Наша мора (лац.: Mare Nostrum), або Унутранае мора (лац.: Internum mare)[1] паколькі ў тыя часы ўсе землі ўзбярэжжа гэтага мора ўваходзілі ў склад імперыі.

Гісторыя

Сучаснае Міжземнае мора з'яўляецца рэліктам старажытнага акіяна Тэціс, які быў значна шырэй і распасціраўся далёка на ўсход. Рэліктамі акіяна Тэціс з'яўляюцца таксама Аральскае, Каспійскае, Чорнае і Мармуровае моры, прымеркаваныя да яго найболей глыбокім упадзінам. Верагодна, Тэціс некалі быў цалкам акружаны сушай, і паміж Паўночнай Афрыкай і Пірэнейскім паўвостравам, у раёне Гібралтарскага праліва, існаваў пярэсмык. Такі жа сухапутны мост звязваў паўднёваўсходнюю Еўропу з Малой Азіяй. Не выключана, што пралівы Басфор, Дарданэлы і Гібралтарскі ўтварыліся на месцы затопленых рачных далін, а шматлікія астраўныя ланцугі, асабліва ў Эгейскім моры, злучаліся з мацерыком.

Гісторыя Міжземнаморскага рэгіёна мае вырашальнае значэнне для разумення паходжання і развіцця шматлікіх сучасных грамадстваў. «Тры чвэрці зямнога шара было аб'яднана паміж сабой праз Міжземнае мора, якое было цэнтрам сусветнай гісторыі»[2].

Фізіка-геаграфічныя характарыстыкі

Схема пануючых марскіх цячэнняў чэрвеня ў Міжземным моры. Стрэлкамі паказаны напрамкі, лічбамі — хуткасць цячэння ў м/с
Два найбуйнейшыя астравы Міжземнага мора — Сіцылія і Сардзінія
Свеці-Стэфан у Чарнагорыі
Заліў Ліндаса, востраў Родас, Грэцыя
Марское ўзбярэжжа Трыпалі, Лівія

У паўночнай частцы Міжземнага мора акіянографы вылучаюць адносна адасобленыя буйнымі паўвостравамі і астравамі ад асноўнай часткі басейна моры: Альбаран, Балеарскае, Лігурыйскае, Тырэнскае, Адрыятычнае, Іанічнае, Эгейскае, Кіпрскае. У басейн Міжземнага мора ўключаюць Мармуровае, Чорнае і Азоўскае моры.

Значныя залівы: Валенсійскі, Ліёнскі, Генуэзскі, Таранта, Сідра (Вялікі Сірт), Габес (Малы Сірт). У басейне мора шматлікія астравы, больш за тры тысячы, найбуйнейшыя з іх — Балеарскія, Сіцылія, Сардзінія, Кіпр, Крыт, Корсіка . У мора ўпадаюць буйныя рэкі: Ніл, Эбра, Рона, По.

Сярэдняя тэмпература вады на паверхні ў лютым ад 8—12 °C да 17 °C, у жніўні ад 19 °C ў Ліёнскім заліве да 27-30 °C на ўсходзе. Салёнасць ад 36 ‰ на захадзе да 39,5 ‰ на ўсходзе. Прылівы сутачныя і змяшаныя, іх велічыня ў большасці раёнаў складае 0,1-0,5 м.

Берагі Міжземнага мора каля гарыстых узбярэжжаў з большага абразіўныя, выраўнаваныя, каля пенепленаў — лагунна-ліманныя і дэльтавыя. Для ўсходняга ўзбярэжжа Адрыятычнага мора характэрныя берагі далмацінскага тыпу.

Клімат

Клімат Міжземнага мора вызначаецца яго становішчам у субтрапічным поясе і адрозніваецца вялікай спецыфікай, якая вылучае яго ў самастойны міжземнаморскі тып клімату, які характарызуецца мяккай зімой і гарачым засушлівым летам. Узімку над морам усталёўваецца фронт паніжанага ціску атмасферы, што вызначае няўстойлівае надвор'е з частымі штармамі і шчодрымі ападкамі; халодныя паўночныя вятры зніжаюць тэмпературу паветра. Развіваюцца мясцовыя вятры: містраль ў раёне Ліёнскага заліва, бора на ўсходзе Адрыятычнага мора і мелтэмі ў акваторыі Эгейскага мора. Улетку большую частку Міжземнага мора ахоплівае грэбень Азорскага антыцыклону, які вызначае перавагу яснага надвор’я з невялікім воблачнасцю і малой колькасцю ападкаў. У летнія месяцы назіраюцца сухія туманы і пыльная імгла, якая прыносіцца з Афрыкі паўднёвым ветрам сірока. Ва Усходнім басейне развіваюцца ўстойлівыя паўночныя вятры — этэзіі.

Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені змяняецца ад 14-16 °C ля паўднёвых берагоў да 7-10 °C на поўначы, у жніўні — ад 22-24 °C на поўначы да 25-30 °C у паўднёвых раёнах мора. Выпарэнне з паверхні Міжземнага мора дасягае 1250 мм у год (3130 км ³). Адносная вільготнасць паветра змяняецца ад 50-65 % летам да 65-80 % зімой. Воблачнасць летам 0-3 балы, зімой каля 6 балаў. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў 400 мм (каля 1000 км ³), яна змяняецца ад 1100—1300 мм на паўночным захадзе да 50-100 мм на паўднёвым усходзе, мінімум — у ліпені — жніўні, максімум — у снежні. Характэрныя міражы, якія часта назіраюцца ў Месінскім праліве (Фата-маргана).

Тэмпература марской вады
на папулярных курортах Міжземнага мора (°C)
СтуЛютСакКраМайЧэрЛіпЖніВерКасЛісСне
Марсель [1]131313141618212221181614
Барселона [2]131313141720232523201715
Валенсія [3]141314151721242624211815
Неапаль [4]151414151822252725221916
Малага [5]161515161720222322201816
Гібралтар [6]161516161720222222201817
Афіны [7]161515161821242424211917
Іракліян [8]161515161922242524222018
Мальта [9]161615161821242625232118
Пафас [10]181717182024262726242219
Ларнака [11]181717182024262727252219
Лімасол [12]181717182024262727252219
Александрыя [13] Архівавана 5 студзеня 2014.181717182023252626252220
Тэль-Авіў [14]181717182124262827262320

Галоўныя порты

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Alain Saliot The Mediterranean Sea. — Birkhäuser, 2005. — Т. 5. — 413 с. — (The Handbook of Environmental Chemistry). — ISBN 9783540250180
  • Foppe B. DeWalle, M. Nikolopoulou-Tamvakli, W. J. Heinen Environmental condition of the Mediterranean Sea: European Community countries. — Springer, 1993. — Т. 5. — 524 с. — (Environment & assessment). — ISBN 9780792324683

Спасылкі