Алекс Фергюсан

Сэр Аляксандр Чэпмен Фергюсан, CBE (англ.: Sir Alexander Chapman Ferguson; 31 снежня 1941, Глазга, Шатландыя), больш вядомы як Алекс Фергюсан, сэр Алекс, САФ або Фергішатландскі футбаліст і футбольны трэнер. З 1986 па 2013 гады з’яўляўся галоўным трэнерам англійскага клуба «Манчэстэр Юнайтэд». З’яўляецца самым тытулаваным трэнерам у брытанскім футболе. Прызнаецца адным з найвялікшых трэнераў у гісторыі сусветнага футбола.

Футбол
сэр Алекс Фергюсан
Алекс Фергюсан
Агульная інфармацыя
Поўнае імяАляксандр Чэпмен Фергюсан
МянушкіFergie (Фергі), SAF (САФ)
Нарадзіўся31 снежня 1941(1941-12-31) (82 гады)
Глазга, Шатландыя
ГрамадзянстваСцяг Шатландыі Шатландыя
Рост180 см
Пазіцыянападнік
Інфармацыя пра клуб
КлубСцяг Англіі Манчэстэр Юнайтэд
Пасадачлен савета дырэктараў
Клубная кар’ера[* 1]
1958—1960Сцяг Шатландыі Куінз Парк31 (11)
1960—1964Сцяг Шатландыі Сент-Джонстан37 (19)
1964—1967Сцяг Шатландыі Данфермлін Атлетык89 (66)
1967—1969Сцяг Шатландыі Рэйнджэрс41 (25)
1969—1973Сцяг Шатландыі Фолкерк104 (37)
1973—1974Сцяг Шатландыі Эйр Юнайтэд24 (9)
1958—1974Усяго за кар’еру 326 (167)
Трэнерская кар’ера
1974Сцяг Шатландыі Іст Стэрлінгшыр
1974—1978Сцяг Шатландыі Сент-Мірэн
1978—1986Сцяг Шатландыі Абердзін
1985—1986Сцяг Шатландыі Шатландыя
1986—2013Сцяг Англіі Манчэстэр Юнайтэд
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

А. Фергюсан гуляў за шэраг шатландскіх футбольных клубаў. Трэнерскую кар’еру пачаў у 1974. Быў галоўным трэнерам шатландскіх клубаў «Іст Стэрлінгшыр» і «Сент-Мірэн», пасля чаго трэніраваў «Абердзін», дамогшыся з клубам вялікіх поспехаў. Алекс Фергюсан тройчы прыводзіў «Абердзін» да залатых медалёў чэмпіянату Шатландыі, перамогі ў Кубку ўладальнікаў кубкаў (1983). У 1986 на чэмпіянаце свету ў Мексіцы быў галоўным трэнерам зборнай Шатландыі.

З лістапада 1986 года ўзначаліў англійскі «Манчэстэр Юнайтэд». Прывёў клуб да 13 перамогаў у чэмпіянаце Англіі (1993, 1994, 1996, 1997, 1999–2001, 2003, 2007, 2008, 2009, 2011, 2013), пяць у Кубку Англіі, заваяваў 10 Суперкубкаў, 4 Кубкі футбольнай Лігі, дзве перамогі ў Лізе чэмпіёнаў (1999, 2008), Кубку ўладальнікаў кубкаў і інш.

Усяго на рахунку А. Фергюсана 48 трафеяў на чале МЮ і «Абердзіна»[1]. Пад кіраўніцтвам Фергюсана «Манчэстэр Юнайтэд» выйграў больш трафеяў, чым за ўсю сваю папярэднюю стогадовую гісторыю. 19 снежня 2010 года Фергюсан пабіў рэкорд сэра Мэта Басбі па працягласці знаходжання на пасадзе галоўнага трэнера клуба.

У 1999 годзе Фергюсан быў прысвечаны ў рыцары каралевай Елізаветай II. У 2002 годзе ён быў уключаны ў Залу славы англійскага футбола. Таксама ён з’яўляецца ганаровым грамадзянінам горада Абердзіна за свае заслугі ў якасці галоўнага трэнера футбольнага клуба «Абердзін».

У маі 2013 Алекс Фергюсан завяршыў трэнерскую кар’еру, але застаўся працаваць у структуры «Манчэстэр Юнайтэд».

Зноскі

Літаратура

  • Michael Crick. The Boss: The Many Sides of Alex Ferguson. — Pocket Books, 2003. — 640 p. — ISBN 0-7434-2991-5.
  • Alex Ferguson, Hugh McIlvanney. Managing My Life: My Autobiography. — Coronet Books, 2000. — 520 p. — ISBN 0-340-72856-6.

Спасылкі