Амар Шарыф

Амар аш-Шарыф (10 сакавіка 1932, Александрыя, Егіпет — 10 ліпеня 2015, Каір, Егіпет) — выбітны егіпецкі, галівудскі акцёр.

Амар Шарыф
عمر الشريف
Імя пры нараджэнніМішэль Дэмітры Шальхуб
Дата нараджэння10 красавіка 1932(1932-04-10)
Месца нараджэнняАлександрыя, Егіпет
Дата смерці10 ліпеня 2015
Месца смерціКаір, Егіпет
Месца пахавання
Грамадзянства Егіпет
БацькаJoseph Chalhoub[d][1]
ЖонкаFaten Hamama[d][2]
ДзеціTarek Sharif[d]
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера1954—н. ч.
Кірунаквестэрн
Узнагароды«Залаты глобус» (1962, 1965)
IMDbID 0001725
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Амар Шарыф нарадзіўся пад імем Мішэль Дэмітры Шальхуб 10 красавіка 1932 г ў Александрыі, Егіпет. Нарадзіўся хрысціянінам, але змяніў імя і рэлігію, каб ажаніцца на актрысе Фатэн Хамама. Яго бацька, ліванскі імігрант Джозеф Шальхуб, быў гандляром лесам, а маці, Клара Шальхуб, была егіпцянкай ліванска-палестынскага паходжання. Амар Шарыф скончыў Каледж Вікторыі ў Александрыі, а затым Каірскі ўніверсітэт з дыпломам па матэматыцы і фізіцы. Пасля гэтага ён працаваў са сваім бацькам у лесагандлі. Іх бізнес ішоў дрэнна, асабліва пасля таго, як яны ўклалі вялікую суму ў аднаўленне выкарыстання папірусу ў побыце.

У 1953 годзе ён пачаў кар’еру акцёра, згуляўшы сваю першую ролю — у егіпецкім фільме «Сляпучае сонца», затым гуляў яшчэ ў шматлікіх егіпецкіх фільмах. Яго першы англамоўны фільм — «Лоўрэнс Аравійскі», у якім ён гуляў шэрыфа Алі. За гэтую ролю ён намінаваўся на прэмію «Оскар» за лепшую ролю другога плана і атрымаў сусветную вядомасць. У 1965 годзе ён сыграў загалоўную ролю ў фільме «Доктар Жывага» па рамане Барыса Пастарнака. У 1968 годзе выканаў ролю кронпрынца Рудольфа у рамантычнай драме Тэрэнса Янга «Маерлинг». У 1969 годзе роля бандыта Джона Каларада ў вестэрне «Золата Макены».

Фільмаграфія

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)