Армянская Вікіпедыя

Армянская Вікіпедыя (арм.: Հայերեն Վիքիպեդիա) — раздзел Вікіпедыі на армянскай мове.

Favicon Вікіпедыі Армянская Вікіпедыя
арм.: Հայերեն Վիքիպեդիա
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URLhy.wikipedia.org
Характар праектадабрачынны
Тып сайтасеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыянеабавязковая
МоваEastern Armenian[d]
УладальнікWikimedia
Пачатак працылюты 2005
Колькасць артыкулаў308 118
Колькасць выяў12 111
Колькасць старонак1 136 284
Колькасць правак9 910 836
Зарэгістраваных удзельнікаў143 372
Актыўных удзельнікаў516
Адміністратараў10
Глыбіня63
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Армянская Вікіпедыя адкрылася ў маі 2004 года[1][2]. У 2011 годзе займала 90-ае месца сярод раздзелаў Вікіпедыі[3], а цяпер — на 29 красавіка 2024 года — у Армянскай Вікіпедыі налічваецца 308 118 артыкулаў. Па гэтым паказчыку раздзел знаходзіцца на 38 месцы сярод усіх раздзелаў Вікіпедыі.

Паводле колькасці артыкулаў сярод моў пятнаццаці постсавецкіх рэспублік яна займае трэцяе месца (пасля рускай і ўкраінскай Вікіпедый). Таксама займае чацвёртае месца сярод моў Блізкага Усходу (саступае персідскай, арабскай і турэцкай.

Храналогія развіцця

Перайменаванне

5 красавіка 2012 завяршылася двухэтапнае (першы, другі) абмеркаванне-галасаванне па пытанні перайменаванне Армянскай Вікіпедыі, у выніку якога пераважная большасць армянскай вікі-супольнасці прыняла рашэнне адмовіцца ад старога варыянту назвы энцыклапедыі «Հայերեն Վիքիփեդիա» [Hayeren Vikip'edia] і перайсці на новы, больш зручны і адпаведны правілам сучаснай армянскай мовы варыянт — «Հայերեն Վիքիպեդիա» [Hayeren Vikipedia], гэта значыць з дапамогай замены ў слове Wikipedia літары (փ) на (պ).

Статыстыка

Паказчык якасці — «глыбіня» — для армянскага раздзела роўны 63, што з’яўляецца адным з найлепшых вынікаў у групе раздзелаў Вікіпедыі з лікам артыкулаў 10-50 тыс.

Галерэя

Зноскі

Спасылкі