Асманы (дынастыя)

дынастыя турэцкіх султанаў

Асма́ны (турэцк.: Osmanoğulları) — дынастыя турэцкіх султанаў і халіфаў[1], якая кіравала ў 12991924 гадах.

Дзень вяселля Асманскай дынастыі ў 1920 годзе

Гісторыя

Заснавана Асманам I Газі[2] (ён кіраваў у 1299/13001324 гадах, паводле іншых даных — у 1326). Таксама з прадстаўнікоў дынастыі вядомыя Баязід I Йілдырым «Вокамгненны» — кіраваў у 13891402 гадах, Мехмед II Фаціх «Заваёўнік» — кіраваў у 1444 і 14511481, Селім I Явуз «Грозны», «Жорсткі» — кіраваў з 1512 па 1520 год, Сулейман I Кануні («Заканадавец», у літаратуры Еўропы — «Цудоўны», кіраваў з 1520 па 1566 год, Селім III (кіраваў у 17891807), Махмуд II (18081839) і Абдул-Хамід II (18761909). Пасля ліквідацыі султанату (29 кастрычніка 1923 года) апошні султан асманаў, Мехмед VI Вахідэдзін (кіраваў у 19181922), бег з Турцыі. Халіфам, па абранні Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі, стаў прынц дынастыі асманаў Абдул-Меджыд. Калі 3 сакавіка 1924 года халіфат быў скасаваны, усіх да адзінага членаў Асманскай дынастыі выгналі з краіны[3][4].

Султаны

Імя[5]Гады жыцця[5]Гады кіравання[5]
Мурад I1319/1326138913621389
Баязід I Йілдырым1360140313891402
Мурад IIчэрвень 1404 — 3 лютага 145114211444
Мехмед II Фаціх143214811444
Баязід II1447151214811512
Селім I Явуз1470152015121517

Султаны і халіфы

Імя[5]Гады жыцця[5]Гады кіравання[5]
Селім I Явуз1470152015171520
Сулейман I Кануні (Цудоўны)6 лістапада 1494 — 5/6 верасня 156615201566
Селім II Мэст28 мая 1524 — 13 снежня 157415661574
Мурад III4 ліпеня 1546 — 15 студзеня 159515741595
Мехмед III26 мая 1568 — 22 снежня 160315951603
Мурад IV16 чэрвеня 1612 — 9 лютага 164016231640
Мустафа II1664170316951703
Ахмед III1673173617031730
Махмуд I Камбур1696175417301754
Асман III1696175717541757
Мустафа III1717177417571774
Абдул-Хамід I1725178917741789
Селім III Ільхамі1761180717891807
Мустафа IV1779180818071808
Махмуд II Адло1784183918081839
Абдул-Меджыд I1823186118391861
Абдул-Азіз I1830187618611876
Мурад V1840190430 мая — 31 жніўня 1876
Абдул-Хамід II1842191818761909
Мехмед V Рэшат1844191819091918
Мехмед VI Вахідэдзін1861192619181922

Халіфы

ІмяГады жыццяГады кіравання
Мехмед VI Вахідэдзін186119261922
Абдул-Меджыд II1868194419221924

Зноскі