Бамія
Ба́мія[3] (Abelmoschus esculentus, раней лічылася Hibiscus esculentus) — від кветкавых раслін роду Абельмош (Abelmoschus) сямейства Мальвавыя, вырошчваецца ў якасці гародніны.
Бамія | |||||||||||||||||||
Бамія | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
Hibiscus esculentus L. | |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
Аднагадовая травяністая расліна вышынёй да 2 м. Лісце пальчаталопасцевае, на доўгіх чаранках. Кветкі жоўтага колеру, адзіночныя, размешчаныя ў пазухах лісця. Плод — каробачка выцягнутай формы даўжынёй да 25 см.
Распаўсюджанне і экалогія
Цеплалюбівая і святлолюбівая расліна. Паходзіць з Усходняй Афрыкі. Вырошчваецца ў краінах Паўночнай Амерыкі, Паўднёвай Еўропы, у Закаўказзі.
Гаспадарчае значэнне
Тэхнічная, лекавая, кармавая і гароднінная расліна. Са сцёблаў вырабляюць грубыя валокны. Няспелыя плады і лісце спажываць у ежу. З насення баміі вырабляюць сурагаты кавы і какавы.
Злева направа: кветка, плады, плод у разрэзе |
Зноскі
Літаратура
- Бамія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — С. 271.
Спасылкі
- Гибискус съедобный — Abelmoschus esculentus: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Abelmoschus esculentus (L.) Moench (англ.) // The Plant List
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)