Беатрыкс Фаранд

Беатрыкс Кэдволадэр Фаранд (нар. Джонс; 19 чэрвеня 1872 — 28 лютага 1959) — амерыканская ландшафтная садоўніца і архітэктар  (англ.). За сваю кар’еру яна распрацавала каля 110 садоў для прыватных дамоў, пасёлкаў, загарадных сядзібаў, грамадскіх паркаў, батанічных садоў, універсітэцкіх гарадкоў і Белага дома. Толькі нешматлікія з яе асноўных работ захаваліся: Думбартан-Окс у Вашынгтоне, акруга Калумбія[7], сад Эбі Олдрыч Ракфелер  (англ.) у Маўнт-Дэсерт (Мэн)  (англ.), адноўлены Сад Фермерскага дома ў Бар-Харбар  (англ.)[8], і элементы кампусаў Прыстанскага і Ельскага ўніверсітэтаў і Заходняга каледжа  (англ.)[9].

Беатрыкс Фаранд
Дата нараджэння19 чэрвеня 1872(1872-06-19)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці28 лютага 1959(1959-02-28)[4][1] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
БацькаFrederick Rhinelander Jones[d][5]
МаціMary Cadwalader Rawle Jones[d][5]
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фаранд была адным з адзінаццаці членаў-заснавальнікаў і адзінай жанчынай у Амерыканскім таварыстве ландшафтных архітэктараў  (англ.)[10]:31-35. Яна з’яўляецца адной з самых вопытных людзей, прызнаных у першыя дзесяцігоддзі прафесійнай ландшафтнай архітэктуры і ў шматвяковым мастацтве ландшафтнага  (руск.) дызайну садоў наогул[11].

Раннія гады

Беатрыкс Кэдволадэр Джонс нарадзілася ў Нью-Ёрку 19 чэрвеня 1872, у сям’і, у якой, як яна любіла казаць, было «пяць пакаленняў садоўнікаў.»[9]:10 Яе бацькамі былі Мэры Кэдволадэр Роўлі (1850—1923)[12] і Фрэдэрык Райнлендэр Джонс (1846—1918)[13].

Беатрыкс праводзіла доўгія сезоны ў сямейным летнім доме Рыф-Поінт-Эстэйт  (англ.) у Бар-Харбар  (англ.), Мэн[7]. Яна была пляменніцай Эдзіт Уортан  (руск.)[14] і пажыццёвым сябрам Генры Джэймса, які называў яе Трыкс[15]. Ва ўзросце дваццаці гадоў Фаранд пазнаёмілася з адным са сваіх першых настаўнікаў, батанікам Чарльзам Спрэгам Сарджэнтам  (руск.), які ў Гарвардскім універсітэце адначасова быў прафесарам раслінаводства ў Інстытуце Басі  (англ.) і дырэктарам-заснавальнікам Дэндрарыя Арнольда  (руск.) ў Бостане, штат Масачусетс[16][17].

Беатрыс Фаранд жыла ў доме Сарджэнта, сядзібе Холм-Лі ў Бруклайне  (укр.), Масачусетс у 1893 годзе і вывучала ландшафтнае садоўніцтва, якое ў той час не мела спецыялізаваных навучальных устаноў, батаніку і зямельнае планаванне  (укр.)[18][19]. Яна хацела навучыцца маштабаванню, складанню вертыкальных праекцый  (макед.), геадэзіі і праектаванню і таму вучылася ў Калумбійскай школе горнаруднай справы  (англ.) пад кіраўніцтвам прафесара Уільяма Уэйра  (англ.)[20]. Яе натхнялі на выкарыстанне мясцовых відаў раслін  (англ.) самыя розныя шляхі: яе шматлікія паспяховыя вопыты ў Рыф-Поінт-Эстэйт  (англ.), вывучэнне сучасных амерыканскіх і замежных кніг, што прапагандавалі выкарыстанне мясцовых палет, і ад наведвання ўплывовых брытанскіх аўтараў садоў, такіх як Уільям Робінсан  (англ.) з Грэйвтай-Мэйнар  (англ.) у Сусексе і Гертруда Джэкіл з Манстэд-Вуд  (англ.) у Сурэі[7]. Серыя тэматычных кніг пра садаводства аўтарства Гертруды Джэкіл падкрэслівала важнасць і каштоўнасць натуральных насаджэнняў і аказала значны ўплыў на ландшафтнае садоўніцтва ў ЗША.

17 снежня 1913 года Беатрыкс Фаранд ажанілася з Максам Фарандам  (англ.)[18]:35, гісторыкам у Стэнфардскім і Ельскім універсітэтах, першым дырэктарам Бібліятэкі Ханцінгтана  (руск.)[21].

Кар’ера ў ландшафтным дызайне

Фантан у Думбартан-Окс у Вашынгтане, месца самага вядомага саду з дызайнам Б. Фаранд

Б. Фаранд пачала займацца ландшафтнай архітэктурай у 1895 годзе, працуючы на верхнім паверсе матулінага дома з карычневага каменя  (англ.) на Іст-Ілэвэн-стрыт у Нью-Ёрку[10]:26. Паколькі жанчыны былі выключаныя з грамадскіх праектаў, яе першымі праектамі сталі сады прыватных дамоў, у тым ліку сады для некаторых суседзяў з Бар-Харбар  (англ.)[10]:57. З дапамогай сваёй маці і сацыяльных сувязяў цёткі Эдзіт Уортан  (руск.), Беатрыс пазнаёмілася з выбітнымі асобамі, што прывяло да працы па шэрагу значных праектаў. На працягу трох гадоў яна заняла такое віднае месца ў сваёй галіне, што была абраная адзінай жанчынай сярод заснавальнікаў Амерыканскага таварыства ландшафтных архітэктараў  (англ.), хоць яна аддавала перавагу брытанскаму тэрміну «ландшафтны садоўнік»[10]:35.

Фаранд стварыла першапачатковы ўчастак і планаванне пасадак для Кафедральнага сабора ў Вашынгтоне ў 1899 годзе[18]:54. У 1912 годзе яна стварыла дызайн агароджанага сада  (руск.) Бельфілд для сямейнай пары Ньюбалдаў у горадзе Гайд-Парк  (англ.), штат Нью-Ёрк (цяпер з’яўляецца часткай нацыянальна-гістарычнага помніка «Дом Франкліна Рузвельта»  (англ.))[22]. Акрамя таго, што гэта самы ранні захаваны прыклад яе прыватных дызайнаў, гэты вытанчаны агароджаны сад, у цяперашні час адноўлены, гэты вытанчаны сад з’яўляецца адной з нешматлікіх вядомых сумесных прац выбітных дызайнераў той эпохі — Б. Фаранд і архітэктараў «McKim, Mead & White  (руск.)», якія займаліся перабудовай дома Ньюбалдаў XVIII стагоддзя[23]. Яна супрацоўнічала з фірмай «McKim, Mead & White  (руск.)» у пабудове абслугоўваючых будынкаў Думбартан-Окса[24].

Для Белага дома першая жонка прэзідэнта Вудра Вільсана і Першая лэдзі ЗША Элен Вільсан, замовіла Беатрыкс Фаранд дызайн Усходні каланіяльны сад (цяпер спраектаваны нанова як Сад Жаклін Кенэдзі  (англ.)) і Заходні сад (цяпер перапраектаваны ў Ружавы сад Белага дома  (англ.)) у 1913[25][26]. Пасля смерці місіс Вільсан у жніўні 1914 праект быў у заняпадзе, пакуль другая жонка Вудра Вільсана, Эдзіт Вільсан не аднавіла працу, скончаную ў 1916 годзе[27][28].

Б. Фаранд атрымала даручэнне ад Джона Моргана на распрацоўку дызайна двара Бібліятэкі Моргана  (руск.) ў Нью-Ёрку і працягвала быць іх кансультантам на працягу трыццаці гадоў (1913-43)[28]:204–216.

Яе самай вядомай працай была сядзіба Думбартан-Окс ў вашынгтонскім раёне Джорджтаўн  (англ.) для Мілдрэд і Роберта Блісаў (1922—1940). Яе дызайн быў навеяны яе еўрапейскімі адкрыццямі, асабліва італьянскімі садамі эпохі Адраджэння  (укр.), і заключаўся ва ўсталяванні складаных адносін паміж архітэктурным і прыродным асяроддзем, з фармальнымі тэрасамі, якія сыходзяць уніз па склоне і, пераходзячы да больш натуралістычнай эстэтыкі бліжэй да ручая ўнізе[28]:138–42, 152–58, 196–200.

У 1928 муж Беатрыкс атрымаў быў прызначаны першым дырэктарам Бібліятэкі Ханцінгтана  (руск.) (1927-41) у Сан-Марына, Каліфорнія[28]:143, 177. Яны рушылі ў Каліфорнію, але Фаранд не здолела знайсці кліентаў у гэтым штаце[28]:144–45. Некалькі праектаў яна атрымала дзякуючы сябрам, у тым ліку праект зімняй сядзібы Блісаў, Casa Dorinda, у Мантэсіта, Каліфорнія  (англ.) і апякунству маці Мілдрэд Бліс, Ганны Блэйкелі Бліс, над бліжэйшым праектам Батанічнага саду Санта-Барбары  (англ.). У ваколіцах Лос-Анжэлеса яна атрымала некалькі заказаў з астраномам Джорджам Хейлам і архітэктарам Майранам Хантам  (англ.). З апошнім яна працавала над праектамі Заходняга каледжа  (англ.) і Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута[28]:146, 195, 203–04.

Фаранд падарожнічала праз усю краіну на цягніку, каб займацца сваімі ўсходнімі праектамі, такімі як праектаванне і нагляд за садам у кітайскім стылі ў маёнтку «The Eyrie» для Эбі Олдрыч Ракфелер  (англ.) на востраве Маўнт-Дэзерт  (руск.) (1926-35). Гэта была эра аўтамабіля, і ў сваім дызайне Фаранд трымалася прынцыпаў, якім навучылася раней падчас паездак у створаныя Фрэдэрыкам Ло Олмстэдам  (руск.) Дэндрарый Арнольда  (руск.) і сядзібу Білтмар  (руск.) Джорджа Вашынгтана Вандэрбільта II  (англ.). Джон Ракфелер Малодшы  (руск.)[29] запрасіў і фінансаваў Фаранд для распрацоўкі планаў пасадкі вакол безаўтамабільных дарог[30][31] у нацыянальным парку Акейдыя  (руск.) на востраве Маўнт-Дэзерт  (руск.), Мэн, каля яе дома на Рыф-Пойнт (каля 1930)[28]:208. Імі карыстаюцца ў парку па сённяшні дзень.

На ўсходзе ЗША захаваліся такія сады, створаныя Б. Фаранд: Думбартан-Окс сям’і Блісаў у Джорджтаўне, Вашынгтон; Летні дом Харкнесаў "Eolia"  (англ.) ва Уотэрфордзе  (англ.), Канектыкут (1918—1924), цяпер захаваны, як Мемарыяльны парх Харкнес[32]; і маёнтак Ракфелераў «The Eyrie» у Сіл-Харбар  (англ.), Мэн[28]:204, 208. Яна таксама супрацоўнічала з Эдыт Уортан  (англ.) над ландшафтам і садовым дызайнам для сядзібы The Mount (сядзіба)  (англ.), домам Уортан у Ленаксе  (укр.), Масачусетс, які адчыняецца для наведвальнікаў з мая па кастрычнік[33]. Генры Джэймс прадставіў яе Тэадэйт Поўп Рыдл  (англ.), «адной з яе самых цікавых кліентак», якая валодала ўласным маёнткам «Hill-Stead» (1913), які цяпер носіць назву Музей Хіл-Стэд  (англ.), у Фармінгтане  (руск.), Канектыкут[28]: 87. У 1942, з Уолтэрам Макомберам яна распрацавала сады будучага парка Грын-Спрынг Гардэнс  (англ.), каля Алегзандрыі[34].

Батанічны сад  (англ.) для мясцовых раслін Каліфорніі паказвае яе талент у Санта-Барбары, Каліфорнія[35]. У Англіі адзін з яе галоўных праектаў «Dartington Hall», створаны для спадчынніцы Дораці Пэйн Уітні  (руск.) ў Дэваншыры (1932-37)[28]:149–52, 216. Рыф-Поінцкая калекцыя кніг, малюнкаў і гербарыяў захоўваецца ў Environmental Design Archives Каледжа экалагічнага дызайна  (англ.) пры Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, за выключэннем дакументаў з Думбартан-Окса і малюнкаў дэндрарыя Арнольда  (руск.), абодва пад кіраўніцтвам Гарварда[28]: 188–89, 198–201, 209.

У 2014 годзе праца Фаранд па праектаванні Ружавага сада Пэгі Ракфелер[36][37] ў Нью-Ёркскім батанічным садзе  (руск.), была адзначана прызавым месцам «Built by Women New York City»[38], конкурса, арганізаванага Фондам архітэктуры Бэверлі Уіліс  (англ.) восенню 2014 года для выяўлення выбітных і разнастайных аб’ектаў і прастор, распрацаваных, спраектаваных і пабудаваных жанчынамі.

Кампусы каледжаў

Праекты кампусаў ад Фаранд былі заснаваныя на трох канцэптах: расліны, якія цвітуць на працягу ўсяго навучальнага года, падкрэсліванне архітэктуры, а таксама прыхаванне недахопаў з дапамогай вертыкальных і павойных раслін, каб невялікія прасторы паміж будынкамі не выглядалі паменшанымі ў маштабе[39]. Яе праекты адзначаны за іх практычнасць, прастату і зручнасць абслугоўвання[9]:13. Яна была першым кансультацыйным ландшафтным архітэктарам для ўніверсітэта ў Прынстане (1912-43)[40][41][42].

Паколькі новыя будынкі ўзводзяцца ў Прынстане і зараз, архітэктары часта спасылаюцца да папер Фаранд у Каліфарнійскім універсітэце. Яна была кансультуючым ландшафтным архітэктарам у Ельскім універсітэце ў Нью-Хэйвенt на працягу дваццаці трох гадоў (1923-45), сярод яе праектаў там Батанічны сад Марша  (англ.)[43]. Пазней яна працягнула такую дзейнасць, палепшыў з тузін кампусаў, у тым ліку кампус Чыкагскага ўніверсітэта (1929-43)[44], нароўні з кампусамі паўднёвакаліфарнійскага Заходняга каледжа  (англ.) і Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута[45]. Беатрыкс Фарранд завяршыла праектныя работы для Пенсільванскай школы садаводства для жанчын  (англ.) (1931-32)[46]. Пазней яна таксама была ландшафтным кансультантам для дэндрарыя  (руск.) Гарвардскага ўніверсітэта (1946-50)[28]:204–09, 213..

Апошнія гады

Апошнія гады свайго жыцця Фаранд прысвяціла сябе стварэнню ландшафтнага навучальнага цэнтра ў Рыф-Поінт  (англ.), штат Мэн. Тут яна працягвала развіваць вялікі сад і рыхтаваць уласнасць для пераходу да грамадскага навучальнага цэнтра[47]. Яна выдавала «Reef Point Gardens Bulletin» (1946-55), у якім паведамляла пра прагрэс сада і цэнтра[48].

Пасля пажару на востраве і адсутнасці сродкаў для завяршэння і забеспячэння бесперапыннай працы цэнтра яна ў 1955 годзе прыняла важнае рашэнне спыніць падрыхтоўку, дэмантаваць сад, прадаць маёмасць і выкарыстоўваць даходы за апошнія гады. Джон Ракфелер малодшы  (руск.) набыў самыя буйныя расліны з Рыф-Поінта для свайго Саду азалій у Асціку  (англ.) ў Ноз-Іст-Харбар (Мэн)  (руск.), якія працягваюць квітнець[28]:190[49]. Каля 2000 гербарных асобнікаў былі адпраўлены ва гербарыі ўніверсітэта і Джэпсана  (англ.) у Каліфарнійскім універсітэце, дзе яны служаць у якасці пастаяннага азначэння па яе выбары раслін і мясцовасцяў[50][51].

Фаранд правяла апошнія тры гады свайго жыцця ў Гарланд-Фарм  (англ.), доме яе сяброў Льюіса і Эмі Магдаліны Гарландаў на Маўнт-Дэсерт (Мэн)  (англ.)[52]. Менавіта тут яна стварыла свой апошні сад, інтымную прастору ў адпаведнасці з памерам маёмасці[15]. Ва ўзросце 86 гадоў Беатрыкс Фаранд памёрла ў бальніцы вострава Маўнт-Дэсерт 28 лютага 1959 года[28]:190. Яна была пахавана побач з мужам на могілках Вудлан  (руск.) у Нью-Ёрку[53].

Ферма Гарландаў была набыта Таварыствам Беатрыкс Фаранд 9 лютага 2004 года[54]. Задачай таварыства з’яўляецца «садзейнічанне навуцы і мастацтву садоўніцтва і ландшафтнага дызайну, з акцэнтам на жыццё і творчасць Беатрыкс Фаранд»[55]. Яно плануе адрадзіць першапачатковую адукацыйную місію «Рыф-Поінт», стварыўшы даведачную бібліятэку і калекцыі, рэгіянальныя выпрабавальныя сады і адукацыйныя праграмы, а таксама захаваць яе апошні сад[56][57].

Зноскі

  • а б http://www.doaks.org/library-archives/garden-archives/biographies/beatrix-farrand Праверана 12 кастрычніка 2016.
  • http://www.newenglandhistoricalsociety.com/flashback-photos-beatrix-farrand-breaks-green-glass-ceiling/ Праверана 12 кастрычніка 2016.
  • а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  • а б http://visitorcenter.yale.edu/book/farrand-courtyard Праверана 12 кастрычніка 2016.
  • а б в Beatrix Farrand. Dumbarton Oaks Research Library and Collection. Праверана September 26, 2015.
  • Lamb, Jane (2004). The grand masters of Maine gardening: and some of their disciples. Camden, ME: Down East Books. p. 30. ISBN 978-0892726370. Праверана September 27, 2015.
  • а б в Parke, Margaret. «A portrait of Beatrix Farrand», American Horticulturist, April 1985, pp. 10-13.
  • а б в г McGuire, Diane Kostial; Fern, Lois (1982). Beatrix Jones Farrand (1872-1959) : fifty years of American landscape architecture : [Dumbarton Oaks Colloquium on the History of Landscape Architecture. Washington, D.C.: Dumbarton Oaks Trustees for Harvard University. ISBN 0884021068. Праверана September 27, 2015.
  • Tankard, Judith B. (2009). Beatrix Farrand : private gardens, public landscapes (1st ed.). New York: Monacelli Press. ISBN 978-1-58093-227-1. З уводзін: «Беатрыкс Фаранд (1872—1959) была адной з самых вядомых ландшафтных архітэктараў Амерыкі. Яна была вядомая за прыватныя сады нерухомасці, якія яна праектавала для вяршкоў супольнасці Усходняга ўзбярэжжа, а таксама за яе працу ў якасці ландшафтнага кансультанта ў некаторых з самых прэстыжных прыватных універсітэтаў і каледжаў краіны… Ацэньвальная як „амерыканская Гертруда Джэкіл“ і „старэйшая ў сваёй прафесіі“, Фаранд абавязаны сваім поспехам яе беспамылковым дызайнерскім вачам, глыбокім ведам садаводства, фенаменальнай энергіі і глыбокай прыхільнасці да сваёй прафесіі, якая натхніла іншых рухацца па яе слядах.»
  • Keith, Charles Penrose (1883). The provincial councillors of Pennsylvania, who held office between 1733-1776: and those earlier councillors who were some time chief magistrates of the province, and their descendants. W.S. Sharp Printing Company. p. 260.
  • Stevens, Eugene R. (1914). Erasmus Stevens and his descendants. revised by Colonel William Plumb Bacon. Tobias A. Wright. p. 45.
  • Эдзіт Уортан сярод іншых сваіх твораў напісала кнігу «Італьянскія вілы і іх сады».
  • а б Raver, Anne (November 27, 2003). "Nature: Beatrix Farrand's Secret Garden". The New York Times. Праверана September 27, 2015.
  • Beatrix Farrand. Beatrix Farrand Society. Праверана September 27, 2015.
  • Arnold Arboretum at Harvard University. The Landscape Architect's Guide to Boston. Праверана September 27, 2015.
  • а б в Zaitzevsky, Cynthia (2009). Long Island landscapes and the women who designed them (1st ed.). New York: Society for the Preservation of Long Island Antiquities. p. 34. ISBN 9780393731248.
  • Flashback Photos: Beatrix Farrand Breaks the (Green) Glass Ceiling(недаступная спасылка). New England Historical Society. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2015. Праверана 27 September 2015.
  • Karson, Robin (2007). A genius for place : American landscapes of the country place era. Amherst: University of Massachusetts Press. p. 137. ISBN 978-1-62534-048-1. Праверана 27 September 2015.
  • Max Farrand. Dumbarton Oaks. Праверана 27 September 2015.
  • O’Connor, Rosemary (2012). "Bellefield Garden's 100th Anniversary: Beatrix Farrand Garden at Bellefield at Franklin D. Roosevelt Presidential Museum and Library, Hyde Park, NY A secret garden: Bellefield Garden celebrates 100 years". Hudson Valley Magazine. Праверана 27 September 2015.
  • Bellefield. National Park Service. Праверана 27 September 2015.
  • Finding Aid to Lawrence Grant White Architectural Plans and Drawings. Dumbarton Oaks Research Library and Collection. Праверана September 26, 2015.
  • Dumbarton Oaks(недаступная спасылка). Washington Oddities and other interesting stuff. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2015. Праверана 27 September 2015.
  • Wilson (Woodrow), Washington, D.C (англ.). Calisphere. Праверана 25 мая 2017.
  • Lewis, Anna M. (2014). Women of steel and stone : 22 inspirational architects, engineers, and landscape designers (First ed.). Independent Pub Group. pp. 171–172. ISBN 978-1613745083.
  • а б в г д е ё ж з і к л м н Brown, Jane (1995). Beatrix : the gardening life of Beatrix Jones Farrand, 1872-1959 (1st ed.). New York, NY: Viking. pp. 102, 108, 216. ISBN 0-670-83217-0.
  • «Mr. Rockefeller’s Roads» аўтарства Эн Ракфелер Робертс і многія іншыя крыніцы
  • Адмысловая сетка з 57 міль лясных дарог, прызначаных для падарожнікаў, веласіпедыстаў і наезнікаў
  • Acadia’s Historic Carriage Roads (англ.)
  • Big Old Houses: I Died and Went to Heaven. New York Social Diary (11 жніўня 2015).
  • Beatrix Farrand Gets a Fresh Look. The Dirt (11 сакавіка 2013).
  • Sherrie L. Chapman. National Register of Historic Places Inventory/Nomination: Green Spring(недаступная спасылка). Virginia Department of Historic Resources (1 лютага 2003). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 28 чэрвеня 2013.
  • Landmarked Features. The Santa Barbara Botanic Garden. Праверана 27 September 2015.
  • The Peggy Rockefeller Rose Garden(недаступная спасылка). New York Botanical Garden. Архівавана з першакрыніцы April 2, 2015. Праверана March 8, 2015.
  • Correal, Annie (September 23, 2014). "New York Today: The Women Who Built the City". The New York Times. Праверана March 8, 2015.
  • Beverly Willis Architecture Foundation Hosts Leadership Awards Gala, Kicks off Built By Women Exhibition. Architectural Record. Праверана March 8, 2015.
  • The Campus Landscapes of Beatrix Farrand(недаступная спасылка). dlandstudio. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2016. Праверана 27 September 2015.
  • Bernstein, Mark F. (June 11, 2008). "Growing the campus How Princeton preserves its 'lazy beauty'". Princeton Authors. Архівавана з арыгінала 28 верасня 2015. Праверана 27 September 2015.
  • Shaping Princeton’s Landscape(недаступная спасылка). President’s Pages in Princeton Alumni Weekly. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2015. Праверана April 25, 2012.
  • Beatrix Farrand: Landscape Architect. Princeton: With One Accord (12 мая 1998). Праверана 27 September 2015.
  • Schiff, Judith Ann (2001). "Old Yale Secret Gardens". Yale Alumni Magazine. Праверана 27 September 2015.
  • University of Chicago. The Cultural Landscape Foundation. Праверана 27 September 2015.
  • Scheid, Ann (2011). "Beatrix Farrand in Southern California, 1927−1941" (PDF). Journal of the California Garden & Landscape History Society. 14 (2): 1–13. Архівавана з арыгінала (PDF) 2015-09-29. Праверана 27 September 2015. {{cite journal}}: Пададзена больш чым адно значэнне |archivedate= і |archive-date= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |archiveurl= і |archive-url= specified (даведка)
  • Klein, William M. (1995). Gardens of Philadelphia & the Delaware Valley. Philadelphia: Temple Univ. Press. p. 123. ISBN 9781566393133. Праверана 27 September 2015.
  • Deitz, Paula (2011). Of gardens : selected essays (1st ed.). Philadelphia: University of Pennsylvania Press. pp. 15–17. ISBN 978-0-8122-4266-9. Праверана 27 September 2015.
  • Raver, Anne (1985). "Beatrix Farrand". Horticulture. 63 (2): 32–45.
  • Sarnacki, Aislinn (June 16, 2015). "1-minute hike: Asticou Azalea Garden in Northeast Harbor". Bangor Daily News. Праверана 27 September 2015.
  • The Digital Age Brings Beatrix Farrand’s Plants Back to Maine. Beatrix Farrand Society. Праверана 27 September 2015.
  • Herbaria Archives — Correspondence. The University and Jepson Herbaria. Праверана 27 September 2015.
  • Garland Farm. Beatrix Farrand Society. Праверана 27 September 2015.
  • Beatrix Cadwalader Jones Farrand. Find A Grave. Праверана 27 September 2015.(недаступная спасылка)
  • New Life for Farrand’s Last Garden(недаступная спасылка). Library of American Landscape History (12 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2019. Праверана 5 сакавіка 2019.
  • About Us. Beatrix Farrand Society. Праверана 27 September 2015.
  • Dwight, Eleanor (2005). "Perennial comfort: eminent garden designer Beatrix Farrand found refuge at Garland Farm on Maine's Coast". Preservation the Magazine of the Nation Trust for Historic Preservation. 57: 38–42.
  • Beatrix Farrand Society. Official website. Праверана March 11, 2011.
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)