Джон Пірпант Морган

Джон Пірпант Морган I (англ.: John Pierpont Morgan I; 17 красавіка 1837, Хартфард, Канектыкут, ЗША — 31 сакавіка 1913, Рым, Каралеўства Італія) — амерыканскі прадпрымальнік, банкір і фінансіст.

Джон Пірпант Морган I
John Pierpont Morgan I
прадпрымальнік, банкір і фінансіст
Род дзейнасціпрадпрымальнік, калекцыянер мастацтва, банкір, фінансіст
Дата нараджэння17 красавіка 1837(1837-04-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці31 сакавіка 1913(1913-03-31)[1][2][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
ВеравызнаннеЕпіскапальная царква
БацькаJunius Spencer Morgan[d][4]
МаціJuliet Pierpont[d][4]
ЖонкаFrances Louisa Tracy[d] і Amelia Sturges Morgan[d]
ДзеціДжон Пірпант Морган[d], Эн Морган[d], Juliet Pierpont Hamilton[d] і Louisa Pierpont Morgan[d]
Альма-матар
Член у
АўтографВыява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія і бізнес

Нарадзіўся ў сям’і Дж. С. Моргана, заснавальніка банкірскага дому «J.S. Morgan & Co» у Лондане, і Джульет Пірпант. Атрымаў адукацыю ў Гётынгенскім універсітэце.

З 1857 па 1861 гады Морган служыў у банку «Данкан, Шэрман & Кº» (Нью-Ёрк). У 1861 ажаніўся з Амеліяй Старджэс (1835—1862). Заўдавеўшы, Морган уступіў у 1865 годзе ў другі шлюб з Фрэнсіс Луіз Трэйсі (1842—1924), якая нарадзіла яму 4 дзяцей: Луізу Пірпант Морган (1866—1946), «Джэка» Пірпанта Моргана (1867—1943), Джульет Морган (1870—1952) і Эн Морган (1873—1952).

Пасля працы ў розных фірмах, у 1871 годзе Морган стаў партнёрам у кампаніі «Дрэксел, Морган & Кº» (разам з Энтані Дрэкселам). Пасля смерці партнёра ў 1893 годзе фірма была ператворана ў банкірскі дом «Дж. П. Морган & Кº» (Нью-Ёрк). У саюзе з залежнымі ад яго банкамі ў Філадэльфіі, Парыжы і Лондане, дом у той час з’яўляўся найбуйнейшай фінансавай кампаніяй у свеце.

Банк Моргана кантраляваў будаўніцтва чыгунак, удзельнічаў у стварэнні найбуйнейшай сталеліцейнай кампаніі «Ю. Эс. Стыл карпарэйшн» (U.S. Steel), электратэхнічнай фірмы «Джэнерал электрык», фінансаваў пасажырскія перавозкі ў Атлантыку.

У 1907 годзе Морган прадухіліў буйны банкаўскі крызіс, сабраўшы пул прыватных інвестараў для ліквідацыі банкаўскай панікі[8][9].

Морган і Грамадзянская вайна ў Амерыцы (1861—1865)

Джон Морган у маладыя гады

Падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША (1861—1865 гг.) Морган спекуляваў зброяй. Пазней справу пра спекуляцыю зброяй расследавала камісія Кангрэса, але Морган пазбег адказнасці, калі скарыстаўся сувязі ва ўрадзе і ўнёс 300 долараў афіцыйных адступных[10].

Калекцыянер і мецэнат

Морган вядомы як калекцыянер карцін, кніг і іншых твораў мастацтва, многія з якіх дарыў «Метраполітэн-музею» (Нью-Ёрк), фундатарам і прэзідэнтам якога з’яўляўся асабіста. Пасля смерці Моргана яго сын у 1924 годзе адкрыў у Нью-Ёрку бібліятэку Пірпанта Моргана і прызначыў першым яе дырэктарам асабістага бібліятэкара бацькі Белу да Коста Грын (1883—1950).

Морган таксама вядомы як найбуйнейшы мецэнат: акрамя «Метраполітэн-музея», ён ахвяраваў велізарныя сумы на Амерыканскі музей прыродазнаўчай гісторыі, школу Гротан (штат Масачусетс), Гарвардскі ўніверсітэт (асабліва яго Медыцынскую школу), працоўныя школы (эквівалент савецкіх ПТВ).

У 1901 годзе вылучыў грошы Ніколу Тэслу на будаўніцтва асвятляльнай сістэмы на Манхэтэне.[11]

У кіно

  • Тайна Ніколы Тэслы / Tajna Nikole Tesle (Югаславія 1979 год, Рэжысёр: Крсто Папіч) — у ролі Дж. Пі. Моргана Орсан Уэлс.
  • Людзі, якія пабудавалі Амерыку / The Men Who Built America (Міні-серыял. ЗША 2012 г.) — у ролі Дж. Пі. Моргана Eric Rolland.

Гл. таксама

  • Джон Пірпант Морган Малодшы
  • Гары Бенслі

Зноскі

  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  • а б Kindred Britain
  • LIBRIS — 2009. Праверана 24 жніўня 2018.
  • а б Google Books — 2005.
  • https://www.roxburgheclub.org.uk/membership/
  • Праца для кампетэнтных Морганаў
  • Кангрэс не даў бы ні цэнта на выратаванне Lehman Brothers Архівавана 17 снежня 2009.
  • Howard Zinn. 'A People’s History of the United States. New York: Perennial, 2003. p.255 ISBN 0-06-052837-0
  • «Нікола Тэсла: Уладар свету». Аўтар і рэжысёр Віталь Праўдзіўцаў
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)