Белыя каскі

Белыя каскі (англ.: White Helmets), або Сірыйская грамадзянская абарона (араб. الدفاع المدني السوري‎‎, англ.: Syria Civil Defence) — няўрадавая добраахвотніцкая арганізацыя, якая дзейнічае ў Сірыі на тэрыторыях, якія кантралююцца апазіцыйнымі групоўкамі. Дэклараваныя мэты дзейнасці з’яўляецца медыцынская дапамога насельніцтву і выратаванне мірных жыхароў, якія пацярпелі падчас баявых дзеянняў. Дзейнасць СГА стала прадметам спрэчак: у заходніх і некаторых іншых СМІ арганізацыя пазіцыянуецца з станоўчага боку, робячы акцэнт на яе гуманітарных місіях і дапамогі пацярпеламу ад вайны насельніцтву краіны, у той час як у сірыйскіх дзяржаўных крыніцах, а таксама Расіі і Іране, «Белыя каскі» вядомыя ў ролі памагатых ісламарадыкалаў і арганізатараў пастановачных відэаролікаў.

Белыя каскі
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Афіцыйныя мовыLevantine Arabic[d]
Заснаванне
Дата заснавання2014[1]
Абарот
  • 200 тыс. £ (2015)[2]
Узнагароды
syriacivildefense.org
whitehelmets.org/en
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Члены СГА спрабуюць дастаць людзей з-пад завалаў.

Гісторыя

Арганізацыя была заснавана ў пачатку 2013 года Джэймсам Ле Мезур’е, былым афіцэрам брытанскай арміі французская паходжання і прыватным саветнікам па пытаннях бяспекі[3][4].

Каманды добраахвотнікаў-ратавальнікаў з’явіліся ў Сірыі на тэрыторыях, падкантрольных сірыйскім паўстанцам, у 2012 годзе. У 2012—2013 гадах гэтым камандам дапамагалі грашыма, рыштункам, тэхнікай і медыкаментамі еўрапейскія ўрады, Турцыя, Японія, ЗША і многія няўрадавыя арганізацыі, уключаючы Mayday Rescue, таксама заснаваную Ле Мезур’е. У 2014 годзе каманды ратавальнікаў аб’ядналіся ў агульнанацыянальную арганізацыю «Сірыйская грамадзянская абарона». «Белыя каскі» — гэта іх неафіцыйная назва.

Па даных арганізацыі, у 2016 годзе было задзейнічана каля 2850 добраахвотнікаў, якія працавалі ў 114 пунктах у Дамаску, правінцыях Алепа, Ідліб, Латакія, Хама, Хомс, Дамаск і Дар’а[5].

Па паведамленні арміі Ізраіля, у ноч на 22 ліпеня 2018 года ізраільскія вайскоўцы па просьбе ЗША, Канады і шэрагу еўрапейскіх краін эвакуіравалі з паўднёвых раёнаў Сірыі актывістаў СГА і членаў іх сем’яў у сувязі з «пагрозай іх жыцця» і перавезлі іх у Іарданію[6]. Першапачаткова гаворка ішла аб эвакуацыі 827 чалавек, аднак, як заявіў МЗС Іарданіі, у краіну прыбылі 422 актывісты і члены іх сем’яў. Іарданія папярэдне запатрабавала гарантыі таго, што эвакуіраваныя не застануцца на яе тэрыторыі. Толькі пасля таго, як Вялікабрытанія, Германія і Канада ўзялі на сябе юрыдычныя абавязацельствы на працягу трох месяцаў забраць да сябе актывістаў «Белых касак» і іх сем’і, урад краіны пагадзіўся на гэтую аперацыю. У дасягненні дамоўленасцей актыўна ўдзельнічалі ЗША[7].

Дзейнасць

Як сказана на афіцыйным сайце арганізацыі, добраахвотнікі Сірыйскай грамадзянскай абароны выратавалі больш за 100 тысяч жыццяў; там жа паведамляецца, што 252 добраахвотнікі загінулі пры выкананні сваіх абавязкаў[8]. Паводле ацэнкі брытанскага выдання The Telegraph (пачатак мая 2018 года) СГА выратавала не менш за 60 тысяч жыццяў[9].

Акрамя выратавальнай і медыцынскай работы, «Белыя каскі» займаюцца дакументаваннем таго, што адбываецца ў Сірыі з выкарыстаннем відэакамер[10].

Адначасова з гэтым, арганізацыя цесна супрацоўнічае з паўстанцкім рухам, у тым ліку і джыхадзістамі (паведамлялася пра сувязь з «Фронт аль-Нусра»[11]) працуючы, па сцвярджэннем сірыйскіх, іранскіх і расійскіх СМІ, у іх інтарэсах. Некаторыя актывісты нават складаліся ў узброеных групах апазіцыі[10]. «Белыя каскі» абвінавачваліся ў распаўсюджанні ілжывай інфармацыі і стварэнні пастановачных відэа, дзе яны аказваюць дапамогу насельніцтву пасля авіяўдару або хімічнай атакі[12][13].

Узнагарода

  • 2016: Прэмія «За правільны лад жыцця»[14][15].
  • 2016: нямецка-французская прэмія «За правы чалавека і вяршэнства закона» — спецыяльная прэмія міністэрстваў замежных спраў Францыі і Германіі.

У культуры

  • Netflix апублікаваў 16 верасня 2016 года дакументальны фільм «Белыя каскі» брытанскага рэжысёра Арланда фон Айнсідэля[16][17]. На цырымоніі ўручэння ўзнагарод Акадэміі ў 2017 годзе фільм атрымаў «Оскар» за лепшы дакументальны кароткаметражны фільм[18].
  • У кампутарным шутэры ад першай асобы Call of Dyty: Modern Warfare 2019 года ў адной з місій сустракаюцца ратавальнікі вельмі падобныя на актывістаў арганізацыі[19].

Зноскі

  • James Le Mesurier (англ.)(недаступная спасылка). Mayday Rescue (26 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2017.
  • Maria Jan. Q&A: Syria’s White Helmets (англ.). Al Jazeera (21 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2015. Праверана 1 красавіка 2019.
  • Moving clip shows the last moments of a heroic volunteer in Syria (англ.). Daily Mail (31 мая 2016). Праверана 24 жніўня 2016.
  • Надежда Карнаухова, Анна Трунина. Израиль эвакуировал из Сирии членов «Белых касок» (руск.). РБК (22 ліпеня 2018). Праверана 1 красавіка 2019.
  • Марианна Беленькая. Россия выпустила «Белые каски» из Сирии. Израиль эвакуировал активистов этой организации в Иорданию (руск.). «Коммерсантъ» (23 ліпеня 2018). — Статья опубликована в газете «Коммерсантъ» № 128 от 23.07.2018, стр. 6. Праверана 1 красавіка 2019.
  • Support the White Helmets (англ.). WhiteHelmets.org. Праверана 1 красавіка 2019.
  • Q&A | Syrian Civil Defence, aka The White Helmets Our Foreign Staff. White Helmets rescue group have US funding frozen (англ.). The Telegraph (4 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2018. Праверана 1 красавіка 2019.
  • а б Olivia Solon. How Syria’s White Helmets became victims of an online propaganda machine (англ.). The Guardian (18 снежня 2017). Праверана 1 красавіка 2019.
  • Владимир Ардаев. Один штаб на двоих. Что общего у террористов и «Белых касок» (руск.). РИА «Новости» (12 мая 2018). Праверана 1 красавіка 2019.
  • Флешмоб под бомбами: активистов «Белых касок» снова обвинили в постановке видео в Сирии
  • Появилось видео "Белых касок" с инсценировкой "химатаки" в Сирии
  • Alternativer Nobelpreis für syrische Weißhelme (ням.). Süddeutsche Zeitung (22 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2016. Праверана 1 красавіка 2019.
  • Alternativer Nobelpreis geht an „Weißhelme“ und „Cumhuriyet“ (ням.). Tagesschau. Праверана 22 верасня 2016.
  • Netflix to Unveil Four Original Documentaries at the 2016 Toronto International Film Festival (англ.). Netflix (9 жніўня 2016). Праверана 1 красавіка 2019.
  • White Helmets | Official Trailer [HD] на YouTube
  • Alexandra Larkin and Sophie Lewis. Netflix’s 'The White Helmets' takes home the company’s first Oscar win (англ.). CNN (27 лютага 2017). Праверана 1 красавіка 2019.
  • Создателей игры Call of Duty: Modern Warfare обвинили в русофобии. Пользователей возмутил образ «плохих русских»
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)