Вілем-Аляксандр

кароль Нідэрландаў з 2013 года

Вілем-Аляксандр (нідэрл.: Willem-Alexander, WA; поўнае імя — Вілем-Аляксандр Клаус Георг Фердынанд , нідэрл.: Willem-Alexander Claus George Ferdinand, 27 красавіка 1967 года, Утрэхт, Нідэрланды) — кароль Каралеўства Нідэрландаў з 30 красавіка 2013 года, да таго — прынц Аранскі.

Вілем-Аляксандр
нідэрл.: Willem-Alexander
манарх Нідэрландаў
з 30 красавіка 2013
ПапярэднікБеатрыкс
Прынц Аранскі
30 красавіка 1980 — 30 красавіка 2013
ПераемнікКатарына-Амалія
Нараджэнне27 красавіка 1967(1967-04-27)[1][2][…] (57 гадоў)
РодАранская дынастыя і House of Amsberg[d]
Імя пры нараджэннінідэрл.: Prins Willem-Alexander Claus George Ferdinand der Nederlanden, Prins van Oranje-Nassau, Jonkheer van Amsberg
БацькаКлаус фон Амсберг[d][4]
МаціБеатрыкс[4]
ЖонкаМаксіма[5]
ДзеціКатарына-Амалія[4], Алексія Нідэрландская[4] і Арыяна Нідэрландская[4]
ВеравызнаннеНідэрландская рэфармацкая царква[d] і Пратэстанцкая царква Нідэрландаў[d]
Член у
Адукацыя
Навуковая ступеньInternational Baccalaureate[d] і магістр мастацтваў[d]
Дзейнасцьманарх, суддзя, лётчык, арыстакрат
АўтографВыява аўтографа
МанаграмаМанаграма
ПрыналежнасцьНідэрланды
Род войскаўRoyal Netherlands Navy[d]
Званнеlieutenant commander[d], captain at sea[d], commander[d], commodore[d], падпалкоўнік[d], брыгадны генерал, squadron leader[d], air commodore[d], палкоўнік і маёр
Узнагароды
Сайтroyal-house.nl/me… (англ.)
koninklijkhuis.nl/… (гал.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

30 красавіка 2013 года, пасля адрачэння ад прастола яго маці, каралевы Беатрыкс, прынц Аранскі ўзыйшоў на прастол і мае тытул Яго Каралеўская Вялікасць Вілем-Аляксандр, Кароль Нідэрландаў. Ён стаў першым мужчынам на нідэрландскім прастоле за апошнія 123 гады. Да свайго ўзыходжання на прастол яго афіцыйны тытул быў — Яго Каралеўская Высокасць Вілем-Аляксандр Клаус Георг Фердынанд, Прынц Аранскі, Прынц Нідэрландскі, Прынц Аранскі-Насау, спадар ван Амсберг нідэрл.: Prins van Oranje, Prins der Nederlanden, Prins van Oranje-Nassau, Jonkheer van Amsberg.

Біяграфія

Першае дзіця Прынцэсы (будучай каралевы) Беатрыкс і Прынца Клауса. Пасля прывядзення яго маці Беатрыкс да каралеўскай прысягі 30 красавіка 1980 года атрымаў тытул Prins van Oranje (Прынц Аранскі).

Яго маці, кіруючая каралева Нідэрландаў Беатрыкс — прапрапраўнучка расійскага імператара Паўла Першага.

Ён і два яго браты — Прынц Ёхан Фрыза (1968) і Прынц Канстанцін (1969) выраслі ў замку Drakensteyn.

Вілем-Аляксандр па адукацыі гісторык, скончыў Лейдэнскі ўніверсітэт (19871993).Як будучы канстытуцыйны манарх ён праходзіў стажыроўку ў розных дзяржаўных установах і ў арміі.Мае вайсковыя званні ў Каралеўскіх Сухапутных войсках, Каралеўскім Ваенна-марскім флоце і Каралеўскіх Ваенна-Паветраных сілах. З’яўляецца ад'ютантам Адмысловай Службы Яе Вялікасці Каралевы.У 1985 годзе, па дасягненні васямнаццаці гадоў, ён атрымаў месца ў Дзяржаўным Савеце. Быўшы яшчэ прынцам Аранскім, Вілем-Аляксандр часта прадстаўляў Каралеўскі Дом на афіцыйных мерапрыемствах у Нідэрландах і за мяжой і наносіў рабочыя візіты ў правінцыі, муніцыпалітэты і грамадскія арганізацыі.

28 студзеня 2013 года каралева Нідэрландаў Беатрыкс выступіла па нацыянальным тэлебачанні з аб’явай аб сваім адрачэнні ад прастола 30 красавіка 2013 года на карысць старэйшага сына, спадчынніка прастола Вілема-Аляксандра, прынца Аранскага[7][8][9].

30 красавіка 2013 года прынц Аранскі ўзышоў на прастол як кароль Нідэрландаў Вілем-Аляксандр[10]; ён абраў у якасці троннага падвойнае імя (хоць раней многімі чакалася, што ён будзе тытулавацца Вілем IV). Такім чынам, ён стане першым мужчынам на нідэрландскім прастоле за 123 гады.

Жонка Вілема-Аляксандра Максіма стала каралевай Нідэрландаў, а старэйшая дачка каралеўскай пары, Катарына-Амалія, — спадчынніцай прастола і атрымала тытул прынцэсы Аранскай.

Да ўзыходжання на прастол Вілем-Аляксандр з’яўляўся першым мужчынам-прынцам Аранскім з 1884 года.

Грамадская дзейнасць

Вілем-Аляксандр надае асаблівую ўвагу такой галіне, як гідратэхніка. Ён актыўны ўдзельнік міжнародных кангрэсаў і сімпозіумаў, прысвечаных гэтай тэме. З’яўляецца ганаровым членам Сусветнай Воднай Камісіі XXI стагоддзя (World Commission on Water for the 21 Century) і заступнікам арганізацыі «Уеагульнае Партнёрства па пытаннях воднай гаспадаркі» (Global Water Partnership). Пад яго кіраўніцтвам праводзіўся Другі Водны Сусветны Форум у сакавіку 2000 г. у Гаазе.

Кароль кахае спорт, з 1986 па 1992 ён увесь час удзельнічаў у Нью-Ёркскім марафоне. З 1998 года ён член Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Зноскі

  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  • а б в г д Lundy D. R. The Peerage
  • (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • de Volkskrant, Volkskrant magazineDe Persgroep Nederland, 1919. — ISSN 1566-6026
  • Королева Нидерландов отречется от престола — Лента.ru
  • Beatrix treedt af Архівавана 12 мая 2013. — De Telegraaf
  • Queen Beatrix of the Netherlands to abdicate for son — BBC News
  • Prince of Orange to become King Willem-Alexander, 28 January 2013 Архівавана 30 мая 2013. — Hot Koninklijk Huis — News
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)