Вільгельм Конрад Рэнтген

Вільгельм Конрад Рэнтген (ням.: Wilhelm Conrad Röntgen; 27 сакавіка 1845 — 10 лютага 1923) — нямецкі фізік. Правёў шмат важных даследаванняў па крышталяграфіі і электрадынаміцы. У 1895 годзе адкрыў рэнтгенаўскае выпраменьванне. Першы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1901).

Вільгельм Конрад Рэнтген
Wilhelm Conrad Röntgen
Дата нараджэння27 сакавіка 1845(1845-03-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці10 лютага 1923(1923-02-10)[3][1][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
ЖонкаBertha Röntgen[d]
Род дзейнасціфізік, прафесар, інжынер, даследчык
Навуковая сферафізіка
Месца працы
Навуковая ступеньдоктар навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнікАўгуст Кунт
Вядомыя вучніА. Ф. Іофэ
Вядомы якадкрывальнік ікс-выпраменьвання
Член у
УзнагародыНобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (1901)
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Вільгельм Конрад Рэнтген нарадзіўся 27 сакавіка 1845 пад Дзюсельдорфам, у вестфальскім Лінепе (сучасная назва Рэмшайд) адзіным дзіцем у сям’і. Бацька быў купцом і вытворцам адзення. Маці, Шарлота Канстанца (у дзявоцтве Фравейн), была родам з Амстэрдама. У сакавіку 1848 г. сям’я пераязджае ў Апелдорн (Нідэрланды). Пачатковую адукацыю Вільгельм атрымлівае ў прыватнай школе Марцінуса фон Дорна. З 1861 года ён наведвае Утрэхцкую Тэхнічную школу, аднак у 1863 годзе яго адлічваюць з-за нязгоды выдаць намаляваную карыкатуру на аднаго з выкладчыкаў.

У 1865 годзе Рэнтген спрабуе паступіць ва Утрэхцкі ўніверсітэт, нягледзячы на ​​тое, што па правілах ён не мог быць студэнтам гэтага ўніверсітэта. Затым ён здае экзамены ў Федэральны політэхнічны інстытут Цюрыха і становіцца студэнтам аддзялення механічнай інжынерыі, пасля чаго ў 1869 годзе выпускаецца са ступенню доктара філасофіі.

Аднак, зразумеўшы, што яго больш цікавіць фізіка, Рэнтген вырашыў перайсці вучыцца ва ўніверсітэт. Пасля паспяховай абароны дысертацыі ён прыступае да працы ў якасці асістэнта на кафедры фізікі ў Цюрыху, а потым у Гісене. У перыяд з 1871 па 1873 Вільгельм працаваў у Вюрцбургскім універсітэце, а затым разам са сваім прафесарам Аўгустам Адольфам Кунтам перайшоў у Страсбургскі ўніверсітэт у 1874 годзе, у якім прапрацаваў пяць гадоў у якасці лектара (да 1876 года), а затым у якасці прафесара (з 1876). Таксама ў 1875 годзе Вільгельм становіцца прафесарам Акадэміі Сельскай Гаспадаркі ў Канінгеме (Вітэнбергу). Ужо ў 1879 годзе ён быў прызначаны на кафедру фізікі ва ўніверсітэце Гісена, якую пасля ўзначаліў. З 1888 года Рэнтген узначаліў кафедру фізікі ва Універсітэце Вюрцбурга, пазней, у 1894 годзе, яго абіраюць рэктарам гэтага ўніверсітэта. У 1900 годзе Рэнтген стаў кіраўніком кафедры фізікі ўніверсітэта Мюнхена — яна стала апошнім месцам яго працы. Пазней, па дасягненні прадугледжанага правіламі гранічнага ўзросту, ён перадаў кафедру Вільгельму Віну, але ўсё роўна працягваў працаваць да самага канца жыцця.

У Вільгельма Рэнтгена былі сваякі ў ЗША, і ён хацеў эміграваць, але нават нягледзячы на ​​тое, што яго прынялі ў Калумбійскі ўніверсітэт у Нью-Ёрку, ён застаўся ў Мюнхене, дзе і працягвалася яго кар’ера.

Памёр 10 лютага 1923 г ад раку і быў пахаваны ў Гісене.

Зноскі

  • а б Рентген Вильгельм Конрад // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  • а б https://www.library.ethz.ch/Ressourcen/Digitale-Bibliothek/Kurzportraets/Wilhelm-Conrad-Roentgen-1845-1923 Праверана 15 верасня 2019.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)