Гарбуз

Гарбуз[3] (Cucurbita) — род травяністых раслін сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae).

Гарбуз

Гарбуз мускатны (Cucurbita moschata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cucurbita L., 1753

Сінонімы
  • Mellouia Gasp.
  • Melopepo Mill.
  • Ozodycus Raf.
  • Pepo Mill.
  • Pileocalyx Gasp.
  • Sphenantha Schrad.
  • Tristemon Scheele

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22365
NCBI  3660
EOL  38266
GRIN  g:3164
IPNI  13252-1

Апісанне

Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы доўгія. Лісце буйнае. Плод — гарбузіна — шматнасенная (несапраўдная) ягада. Насенне багатае алеем і бялкамі.

Пашырэнне

Радзіма — Цэнтральная Амерыка. Вядома 13 культурных відаў, якія вырошчваюць на розных кантынентах. На Беларусі культывуюць гарбуз звычайны, або цвердакоры (Cucurbita pepo), і яго разнавіднасці — кабачкі, патысоны, таксама гарбуз буйнаплодны, або гіганцкі, або вялікі (Cucurbita maxima) і гарбуз мускатны (Cucurbita moschata).

Выкарыстанне

Харчовыя, кармавыя, алейныя і дэкаратыўныя расліны. Плады вараць, пякуць, выкарыстоўваюць на кандытарскія вырабы. З насення вырабляюць алей[4].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

  • Тыква: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)