Гепард

Гепард (Acinonyx jubatus) — драпежная жывёла з сямейства каціных, з’яўляецца самай хуткай жывёлай на Зямлі, дасягае хуткасці 110 кіламетраў у гадзіну[1] за тры секунды, хутчэйшая за амаль усе гоначныя аўтамабілі[2]. Паводле іншых даных максімальная хуткасць гепардаў дасягае 93 км/г[3][4]. Насяляюць большую частку афрыканскага кантынента, асабліва шмат іх на поўдні ад Сахары.

Гепард
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acinonyx jubatus Schreber, 1775

Карта распаўсюджання гепарда

выява

Ахоўны статус
Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : / 219

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183813
NCBI  32536
EOL  328680
FW  224065

Выгляд

Мае зграбнае цела, ногі доўгія, хвост доўгі. Мех грубы і невысокі, у круглыя чорныя кропачкі дыяметрам 2-3 см, жывот белы, без кропак, хвост упрыгожаны таксама плямкамі і канчаецца афарбоўкай у выглядзе чорных кругоў. Невялікая авальная галава з высока пастаўленымі вачыма.

Дарослы важыць ад 40 да 65 фунтаў. Даўжыня цела ад 115 да 135 см, а даўжыня хваста да 84 см. Самец трохі большы за самку, але, улічваючы, што існуюць вялікія адрозненні ў памерах жывёл, цяжка вызначыць, хто з’яўляецца мужчынам, хто жанчынай.

Пашырэнне

Гепарды жывуць у адкрытых і прасторных месцах, дзе ёсць шмат здабычы, гэта паўпустыні і саваны. У Намібіі гепарды жывуць на травяністых раўнінах, саванах з густой расліннасцю і ў горных мясцовасцях. Жывуць у Афрыцы, а даўней жылі нават у Індыі. Таксама былі выяўлены на паўночным захадзе Ірана, ацэнкавая колькасць каля 50 асобін. Існуе пяць падвідаў гепарда: чатыры жывуць у Афрыцы і адзін у Іране.

Гепарды знаходзяцца пад пагрозай знікнення як віда. З усіх іншых буйных каціных найцяжэй размнажаюцца ў няволі.

Асаблівасці біялогіі

Самкі дасягаюць палавой сталасці маючы 24 месяцаў жыцця, а самцы ў 12 месяцаў. Спароўванне адбываецца на працягу года.

Самкі нараджаюць па 3 — 5 кацянят, цяжарнасць працягваецца ад 90 да 98 дзён. Кацянё пры нараджэнні важыць ад 150 да 300 грамаў. У адрозненне ад некаторых іншых катоў, гепарды-дзіцяняты нараджаюцца з пятністай афарбоўкай.

Смяротнасць застаецца высокай на працягу першага тыдня жыцця, да 90 % смярцей прыходзіцца на забойства львамі, гіенамі і нават арламі.

Гепарды могуць жыць больш за 20 гадоў, з узростам губляюць гнуткасць і хуткасць.

Зноскі

Спасылкі