Гранада

горад у Іспаніі

Грана́да[1] (ісп.: Granada [ɡɾaˈnaða]) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, сталіца правінцыі Гранада ў складзе аўтаномнага супольнасці Андалусіі. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Вега-дэ-Гранада. Займае плошчу 88,02 км ². Насельніцтва Гранады складае 234.325 чалавек (на 2009 год). Горад размешчаны ля падножжа гор Сьера-Невада, у месцы зліцця трох рэк, як Бейра, Дара і Хеніль. Гранада добра вядома былой маўрытанскай крэпасцю і палацам Альгамбра. Ён з’яўляецца самым вядомым будынкам андалускай ісламскай гістарычнай спадчыны. Шматлікімі культурныя славутасці робяць Гранаду папулярным месцам сярод турыстаў. У горадзе маецца прэстыжны Гранадскі ўніверсітэт, які налічвае каля 80 тысяч студэнтаў, размешчаных у пяці розных кампусах у горадзе.

Горад
Гранада
Granada
Герб[d]Сцяг[d]
Герб[d]Сцяг[d]
Краіна
Аўтаномная супольнасць
Правінцыя
Камарка
Вега-дэ-Гранада
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
88,02 км²
Вышыня
738 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
239154 чалавекі (2010)
Этнахаронім
Granadino, -na
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
18001 - 18015
Аўтамабільны код
GR
Афіцыйны сайт
granada.org (ісп.)
Гранада на карце Іспаніі
Гранада (Іспанія)
Гранада

На гербе горада намаляваны гранат.

Гісторыя

Гранада вядомая як іберскае і фінікійскае паселішча Ілібера яшчэ з 500 года да н.э. Дзякуючы абароненаму размяшчэнню сярод навакольных гор і вельмі ўрадлівай зямлі мяркуецца існаванне тут паселішчаў яшчэ ў больш глыбокай старажытнасці. Пасля горад трапіў пад рымскі кантроль. З распадам Рымскай імперыі рэгіён трапіў пад уплыў паўночнаафрыканскай дзяржавы вандалаў, пасля яе распаду ў 534 годзе на некалькі дзесяцігоддзяў ва ўладу Візантыі. З пачатку VII стагоддзя горад належаў іберыйскай дзяржаве вестготаў.

У 711 годзе горад быў захоплены маўрамі, і яго пачалі называць на арабскі лад — Ільбіра. Пасля падзення Кордаўскага халіфата ў 1012 годзе ўлада над горадам перайшла да берберскага кіраўніка Заві ібн-Зіры, які зрабіў Гранаду рэзідэнцыяй дынастыі Зірыдаў, якія кіравалі ёй на працягу 80 гадоў, пераўтварыўшы яе ў адно з найбольш заможных дзяржаў паўднёвай Андалусіі. Пасля іх скідання валодаць горадам пачала дынастыя Альмаравідаў, а пасля іх — султанат Насрыдаў, гэта значыць з 1238 па 1492 год. Пры двары апошніх бачную ролю гулялі высакародныя Абенсерагі.

2 студзеня 1492 года насрыдскі кіраўнік Баабдзіль капітуляваў перад іспанцамі і перадаў горад, які быў апошняй апорай ісламу на паўвостраве, каралеве Ізабеле Кастыльскай і каралю Фердынанду II Арагонскаму. Гэтая падзея адзначыла канец доўгага працэсу Рэканкісты паўвострава хрысціянскім светам. Згодна з дамовай, складзенай пры капітуляцыі, каталіцкае войска праводзіла маўрскае насельніцтва да ўзбярэжжа, адкуль яно адправілася ў Паўночную Афрыку, у межы сённяшняга Марока. Хоць першапачаткова дамова аб капітуляцыі гарантавала лаяльнае стаўленне да пераможаных, неўзабаве іспанцы сталі прыгнятаць насельніцтва, абмяжоўваючы яго свабоду, павялічваючы падаткі і гвалтоўна звяртаючы ў хрысціянства[2].

Насельніцтва

ГодКолькасць
1981262 000[3]
1991255 200[4]
2001243 341[5]
2002240 522[6]
2003237 663[7]
2004238 292[8]
2005236 982[9]
ГодКолькасць
2006237 929[10]
2007236 207[11]
2008236 988[12]
2009234 325[13]
2010239 154[14]
2011240 099[15]
2012239 017[16]
ГодКолькасць
2013237 818[17]
2014237 540[18]
2015235 800[19]
2016234 758[20]
2017232 770[21]
2018232 208[22][23]
2019232 462[24]
ГодКолькасць
2020233 648[25]
2021231 775[26]
2022228 682[27]
2023230 595[28]

Славутасці

Гранада знакамітая шматлікімі гістарычнымі помнікамі архітэктуры, перанятымі ад маўрскай эпохі, а таксама гатычнага перыяду і рэнесансу. Да таго ж, горад знакаміты сваімі майстэрнямі і цэхамі гітарабудаўнікоў.

Да найбольш яркіх помнікаў маўрскага перыяду, не толькі ў Гранадзе, але і ва ўсёй Іспаніі, адносіцца архітэктурны ансамбль Альгамбра. Ён быў пабудаваны ў XIV стагоддзі як рэзідэнцыя маўрскіх кіраўнікоў. У XVI стагоддзі па наказе караля Карла V на тэрыторыі Альгамбры быў выбудаваны палац, дзеля якога былі разбураны часткі першапачатковай забудовы. З павагі да Карла V улады Іспаніі дагэтуль адмаўляюцца ад раскопак.

Альгамбра

Апроч Альгамбры, да славутасцей Гранады адносяцца сады Хенераліфэ, былая летняя рэзідэнцыя каліфаў.

Альгамбра і Альбайсін, старажытны жылы квартал маўраў, з’яўляюцца сёння часткай сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. У суседнім Сакрамонтэ можна наведаць так званыя «куэ́вос» (пячоры), у якіх жылі цыгане. Часам у іх і дагэтуль жывуць людзі, а некаторыя з іх з’яўляюцца абсталяванымі на здзіўленне сучаснымі выгодамі. У цэнтры горада размешчаны сабор эпохі рэнесансу. Па суседстве з ім знаходзіцца пабудаваная ў 1521 годзе Капілья Рэаль, у якой пахаваны каталіцкія манархі.

Акрамя гэтага ў Гранадзе маецца археалагічны музей, абсерваторыя і навуковы парк.

Тэракты ў Гранадзе

Басксая тэрарыстычная арганізацыя ЭТА здзейсніла на тэрыторыі Гранады шэраг тэрарыстычных акцый. 10 лютага 1997 года быў падарваны ў сваёй машыне лідар працоўнага руху Гранады Дамінга Пуэнтэ Марын. У 2000 годзе быў забіты адзін з членаў Вярхоўнага Суда Андалусіі Луіс Партэра Гарсія.

Гарады-пабрацімы

Фатаграфіі

Вядомыя асобы

Гл. таксама

  • Дынастыя Абенсерагі
  • Сабор Гранады
  • Каралеўская капэла, Гранада

Зноскі

  • Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2001 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2002. — вып. 5. — P. 642. — ISSN 0212-033X
  • Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2002 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2002. — вып. 311. — P. 45846. — ISSN 0212-033X
  • Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2003 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2003. — вып. 304. — P. 45352. — ISSN 0212-033X
  • Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2004 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2004. — вып. 314. — P. 42356. — ISSN 0212-033X
  • Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2005 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2005. — вып. 287. — P. 39422. — ISSN 0212-033X
  • Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2006 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2006. — вып. 312. — P. 46628. — ISSN 0212-033X
  • III // Municipal Register of Spain 2007 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2007. — вып. 311. — P. 53566. — ISSN 0212-033X
  • Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2008 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2008. — вып. 312. — P. 52072. — ISSN 0212-033X
  • Instituto Nacional de Estadística Municipal Register of Spain 2009 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2009. — вып. 309. — P. 109453. — ISSN 0212-033X
  • Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2010 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2010. — вып. 311. — P. 106195. — ISSN 0212-033X
  • Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2011 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2011. — вып. 303. — P. 138416. — ISSN 0212-033X
  • Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2012 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2012. — вып. 313. — ISSN 0212-033X
  • Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2013 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2013. — вып. 311. — ISSN 0212-033X
  • Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2014 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2014. — вып. 308. — ISSN 0212-033X
  • Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2015 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2015. — вып. 301. — ISSN 0212-033X
  • Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2016 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2016. — вып. 304. — ISSN 0212-033X
  • Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2017 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2017. — вып. 316. — ISSN 0212-033X
  • Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2018 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2018. — вып. 314. — P. 130903. — ISSN 0212-033X
  • Cifras oficiales de población resultantes de la revisión del Padrón municipal a 1 de eneroNational Statistics Institute. Праверана 18 сакавіка 2019.
  • Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2019 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2019. — вып. 311. — P. 141278. — ISSN 0212-033X
  • Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2020 // Boletín oficial del EstadoAgencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2020. — вып. 340. — P. 125898. — ISSN 0212-033X
  • National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2021 — 2021.
  • National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2022 — 2022. — Т. 90. — С. 1,235.
  • National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2023 — 2023.
  • Літаратура

    • Грана́да // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 404. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
    • Грана́да // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 136. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
    • Грана́да // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские сло­вари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 123—124. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
    • Грана́да // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 187—188. — 800 с. — (Словари но­вого века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.
    • Грана́да // Т. 7. Гоголь — Дебит. — М. : Советская энциклопедия, 1972. — С. 247. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)