Дыяспара

Дыя́спара (грэч. διασπορά, «рассейванне») — частка народа (этнаса), якая пражывае па-за краінай свайго паходжання, утварае згуртаваныя і ўстойлівыя этнічныя групы ў краіне пражывання, і мае сацыяльныя інстытуты для падтрымання і развіцця сваёй ідэнтычнасці і супольнасці[1].

Адносіны з дыяспарай усведамляюцца як важны кірунак знешняй палітыкі шматлікімі краінамі.Для некаторых краін (Ізраіль, Арменія, Індыя) дыяспара, якая аказвае палітычную і эканамічную падтрымку гістарычнай радзіме, гуляе асабліва важную ролю.

Дыяспара можа гуляць таксама прыкметную ролю ў захаванні нацыянальнай культуры і фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці.

Найбуйнейшыя дыяспары

  • Кітайская дыяспара — звыш 35 млн чалавек
  • Руская дыяспара — больш 25 млн чалавек [2]
  • Польская дыяспара — больш 20 млн чалавек[3]
  • Украінская дыяспара — каля 12 млн чалавек [4]
  • Армянская дыяспара — каля 10 млн чалавек [5]
  • Адыгская дыяспара — больш 9 млн чалавек
  • Індыйская дыяспара — больш 9 млн чалавек
  • Яўрэйская дыяспара — каля 8 млн чалавек
  • Цыганская дыяспара — каля 8 млн чалавек
  • Грэчаская дыяспара — каля 8 млн чалавек
  • Карэйская дыяспара — каля 7,5 млн чалавек[6]
  • В'етнамская дыяспара — больш 3,5 млн чалавек
  • Нямецкая дыяспара — каля 3,5 млн чалавек
  • Латышская дыяспара
  • Грузінская дыяспара
  • Беларуская дыяспара
  • Інгушская дыяспара
  • Чачэнская дыяспара
  • Татарская дыяспара

Зноскі