Другая Карабахская вайна

Другая Карабахская вайна — буйнамаштабныя баявыя дзеянні з ужываннем танкаў, лятальных апаратаў, артылерыі, буйнакаліберных РСЗА[1] і цяжкай агнямётнай тэхнікі[2] паміж узброенымі сіламі Азербайджана і самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі (Арцах), падтрыманай арміяй Арменіі.

Другая Карабахская вайна
Асноўны канфлікт: Карабахскі канфлікт
Злева направа па гадзіннікавай стрэлцы: выбух на лініі фронту; аўтамабіль, які пацярпеў падчас азербайджанскай бамбардзіроўкі Сцепанакерта; акцыя ў падтрымку ўзброеных сіл у Арменіі; артылерыйскі разлік Арміі абароны Арцаха вядзе абстрэл пазіцый праціўніка; разбурэнні ў Гянджы пасля ракетнай атакі з боку армян.
Злева направа па гадзіннікавай стрэлцы: выбух на лініі фронту; аўтамабіль, які пацярпеў падчас азербайджанскай бамбардзіроўкі Сцепанакерта; акцыя ў падтрымку ўзброеных сіл у Арменіі; артылерыйскі разлік Арміі абароны Арцаха вядзе абстрэл пазіцый праціўніка; разбурэнні ў Гянджы пасля ракетнай атакі з боку армян.
Дата27 верасня10 лістапада 2020
МесцаЛінія судакранання Нагорнага Карабаха, армяна-азербайджанская мяжа
Вынік

Пагадненне аб спыненні агню:

  • • Ваенная і палітычная перамога Азербайджана
  • • Нагорна-Карабахская Рэспубліка страчвае Агдамскі, Газахскі, Кельбаджарскі і Лачынскі раёны
  • • Пачатак пратэстных хваляванняў у Арменіі
  • • Увод расійскага міратворчага кантынгенту
Праціўнікі
 Азербайджан
Меркаваныя замежныя сілы (гл. ніжэй)
Нагорна-Карабахская Рэспубліка Нагорны Карабах
 Арменія
Меркаваныя замежныя сілы (гл. ніжэй)
Камандуючыя
Азербайджан Ільхам АліеўНагорна-Карабахская Рэспубліка Араік Аруцюнян
Арменія Армен Саркісян
Сілы бакоў
131 тысяча байцоў цалкам63—65 тысяч байцоў цалкам
Страты
Па даных Азербайджана: 2 783 забітых і не менш за 1 245 параненых вайскоўцаў
Па даных Арменіі і НКР: 7 510 забітых і больш чым 2 700 параненых вайскоўцаў
Па даных Арменіі і НКР: 1 222 загінулых, больш за 200 параненых і 21 палонных вайскоўцаў
Па даных Азербайджана: больш за 5 000 забітых і вялікая колькасць параненых вайскоўцаў
Агульныя страты
147 мірных грамадзян загінулі і 555 пацярпелі:
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гэтыя сутыкненні з’яўляюцца часткай шматгадовага міжэтнічнага канфлікту, дзе сілы самаабвешчанай рэспублікі, што размяшчаецца на тэрыторыі Азербайджана, населенай пераважна армянамі, змагаюцца за захаванне сваёй дзяржаўнасці і культуры. Задачай супраціўнага боку стаіць вяртанне кантролю над згубленым рэгіёнам, які сусветнай супольнасцю ўсё яшчэ прызнаецца азербайджанскім.

Ваеннае кіраўніцтва Азербайджана заяўляе, што армія вяла «контрнаступальную аперацыю па прадухіленні нападу праціўніка і выконвала задачы па вызваленні азербайджанскіх земляў ад акупацыі». Меркаваная мэта азербайджанскага наступлення, па словах азербайджанскага аналітыка Фуада Шахбаза, — захоп Фізулінскага і Джэбраільскага раёнаў на поўдні Нагорнага Карабаха, дзе мясцовасць менш гарыстая і больш спрыяльная для наступальных аперацый[3]. Расійскі палітолаг Аркадзь Дубноў лічыў, што Баку пачаў гэтую аперацыю, таму што пасля сутыкненняў лета 2020 года Ільхаму Аліеву трэба было даказаць, што ён дзеяздольны лідар, а верасень — зручны час года для баявых дзеянняў у рэгіёне[4].

Канфлікт скончыўся падпісаннем мірнага дагавора, па якім некалькі раёнаў адыходзілі ў склад Азербайджана.

Перадгісторыя

10 снежня 1991 года ў самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай Рэспубліцы прайшоў рэферэндум аб незалежнасці, які падтрымалі 99,98% з тых, хто прагаласаваў. Рэферэндум байкатаваўся азербайджанскім насельніцтвам Нагорнага Карабаха, якое складала каля 21% у былым НКАВ на момант 1989 года[5]. Рэферэндум быў праведзены без згоды Азербайджанскай Рэспублікі і не прызнаны на міжнародным узроўні дзяржавамі-членамі ААН. Міжнацыянальная канфрантацыя прывяла да маштабных ваенных дзеянняў за кантроль над Нагорным Карабахам і некаторымі прылеглымі тэрыторыямі[6]. Сутыкненні і перамяшчэнне апорных пунктаў адбываліся таксама па ўсёй працягласці мяжы Арменіі і Азербайджана.

Пасля некалькіх гадоў кровапралітных баёў, 12 мая 1994 года, прадстаўнікі Арменіі, непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі і Азербайджана падпісалі трохбаковае пагадненне аб спыненні агню[7][8]. Гэта скончыла актыўную фазу ваенных дзеянняў у рэгіёне і дазволіла перайсці да перамоў аб мірным урэгуляванні канфлікту пад эгідай Мінскай групы АБСЕ. Пры гэтым, у прылеглых да армяна-азербайджанскай мяжы тэрыторыях захаваўся кантроль бакоў, які ўсталяваўся падчас канфлікту і парушаў дзяржаўную мяжу паміж краінамі. Тым не менш, пагадненне неаднаразова парушалася, у прыватнасці падчас сутыкненняў у 2016 годзе. Інцыдэнты таксама перайшлі на армяна-азербайджанскую дзяржаўную мяжу па-за межамі Нагорнага Карабаха з пагранічнымі сутыкненнямі ў 2012, 2014, 2018 і 2020 гадах.

Прававая кваліфікацыя

Адзінай прававой ацэнкі канфлікту не існуе. З красавіка па лістапад 1993 года Саветам Бяспекі ААН былі аднагалосна прыняты чатыры рэзалюцыі па Нагорна-карабахскім канфлікце, якія былі не выкананы як азербайджанскім, так і армянскім бакамі:

  • Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 822 ад 30 красавіка 1993 года — патрабуе ў тым ліку неадкладнага вываду ўсіх акупацыйных сіл з Кельбаджарскага раёна і іншых нядаўна акупаваных раёнаў Азербайджана;
  • Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 853 ад 29 ліпеня 1993 года — патрабуе ў тым ліку поўнага і безумоўнага вываду армянскіх акупацыйных сіл з Агдамскага раёна і ўсіх іншых раёнаў Азербайджана;
  • Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 874 ад 14 кастрычніка 1993 года — заклікае зацікаўленыя бакі зрабіць эфектыўным і сталым спыненне агню;
  • Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 884 ад 12 лістапада 1993 года — у тым ліку асуджае акупацыю Зангеланскага раёна і горада Гарадзіза Азербайджанскай Рэспублікі.

Ход падзей

Сутыкненні пачаліся раніцай 27 верасня на лініі судакранання Нагорнага Карабаха і Азербайджана. Абодва бакі паведамілі пра ахвяры сярод вайскоўцаў і грамадзянскага насельніцтва[9]. У адказ на сутыкненні ў Арменіі і непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспубліцы аб’яўлена ваеннае становішча і ўсеагульная мабілізацыя[10]. У шэрагу раёнаў Азербайджана, у сваю чаргу, было абвешчана ваеннае становішча і каменданцкі час. 28 верасня Арменія забараніла выезд з краіны ўсім мужчынам мабілізацыйнага рэзерву, старэйшым за 18 гадоў. 29 верасня Савет Бяспекі ААН правёў экстраную сустрэчу па сітуацыі ў Нагорным Карабаху. На пачатак кастрычніка Азербайджан пашырыў кантраляваную тэрыторыю, павялічыў колькасць кантраляваных населеных пунктаў у зоне канфлікту[11]. Таксама Міністэрства абароны Азербайджана прадэманстравала магчымасць паспяховага прымянення беспілотных лятальных апаратаў і кропкавых удараў для знішчэння сіл праціўніка[12][13].

Між іншым, у НКР былі пашкоджаныя школы, дамы і астатняя грамадзянская інфраструктура[14]. На азербайджанскай тэрыторыі, па стане на пачатак кастрычніка, было разбурана 427 дамоў, 66 грамадзянскіх аб’ектаў[15], уключаючы 11 школ[16]. 7 кастрычніка ўпаўнаважаны па правах чалавека НКР Артак Бегларан заявіў, што ў сувязі з баявымі дзеяннямі ва ўнутраныя раёны Карабаха ці далей, у Арменію, уцякла прыкладна палова насельніцтва самаабвешчанай дзяржавы, гэта значыць каля 70 тысяч чалавек[17].

10 кастрычніка ў зоне канфлікту ў адпаведнасці з дамоўленасцю, дасягнутай кіраўнікамі МЗС Азербайджана і Арменіі ў Маскве пры пасярэдніцтве Расіі, уступіў у сілу рэжым спынення агню, абвешчаны ў гуманітарных мэтах для абмену ваеннапалоннымі і целамі загінуўшых[18]. Тым не менш, нават пасля гэтага баі працягнуліся. Варожыя бакі нават абвінцавілі адзін аднаго ў артабстрэлах населенных пунктаў, такіх як азербайджанская Гянджа і сталіца самаабвешчанай НКР Сцепанакерт[19][20].

Увечары 17 кастрычніка бакі дамовіліся аб часовым гуманітарным перамір’і[21].

26 кастрычніка ўступіла ў сілу трэцяя па ліку дамоўленасць паміж кіраўнікамі МЗС Азербайджана і Арменіі, на гэты раз пры пасярэдніцтве ЗША, пагадненне аб гуманітарным перамір’і[22]. Аднак хутка бакі зноў абвінавацілі адзін аднаго ў яго парушэнні[23][24].

10 лістапада Арменія і Азербайджан, пры пасрэдніцтве Расіі, падпісалі пагадненне аб спыненні ваенных дзеянняў у Нагорным Карабаху.

Паведамленні пра ўдзел трэціх сіл

Падчас канфлікту з’явіліся шэраг паведамленняў аб меркаваным удзеле іншых дзяржаў ці замежных наймітаў.

Турцыя і сірыйскія баевікі

Па паведамленні брытанскай газеты The Guardian, Турцыя вербавала ў Сірыі баевікоў для ўдзелу ў канфлікце на баку Азербайджана. Са слоў асоб, якія назваліся сірыйскімі наймітамі, іх пачалі набіраць за месяц да пачатку сутыкненняў. Карэспандэнт The Guardian паведаміў, што сем’ям дваіх сірыйцаў, адпраўленых у Азербайджан, расказалі аб іх гібелі, усяго згадваецца пра больш за дваццаць такіх выпадкаў. Інфармацыя з крыніц у Сірыйскай нацыянальнай арміі, фінансаванай Турцыяй, а таксама ад назіральніка з Сірыйскай абсерваторыі па правах чалавека, сцвярджае, што першая партыя з 500 сірыйскіх баевікоў на пачатак баявых дзеянняў ужо прыбыла ў Азербайджан, у тым ліку два старшыя камандзіры, аднак апошняе сцверджанне The Guardian не змагло праверыць[25]. На ўдзел сірыйскіх баевікоў на баку Турцыі паказваюць армянскія і расійскія крыніцы. Два сірыйскія паўстанцы заявілі агенцтву Reuters, што Анкара ў дапамогу Азербайджану адправіла сірыйскіх баевікоў. У інтэрв’ю выданню два баевікі з падтрымоўваных Турцыяй паўстанцкіх груп паўночнай Сірыі, якія кантралююцца Турцыяй, заявілі, што пры падтрымцы Анкары накіроўваюцца ў Азербайджан[26]. Арабская служба BBC паразмаўляла з сірыйцам, які назваў сябе наймітам, што ваяваў на баку Азербайджана. З яго слоў у Азербайджан перад самым пачаткам вайны ў Карабаху былі перапраўленыя некалькі сотняў наймітаў з падкантрольных Турцыі сірыйскіх тэрыторый, і яны ўжо панеслі баявыя страты. Праверыць яго сцвярджэнні Бі-бі-сі не змагла, але адзначыла, што яго крыніцы і крыніцы некалькіх еўрапейскіх СМІ сцвярджаюць, што ў Карабах адправіліся баевікі з Ідліба, Афрына і іншых раёнаў на поўначы Сірыі пад патранажам Турцыі. Гэтыя публікацыі заснаваныя на расказах саміх меркаваных наймітаў: незалежных пацверджанняў гэтай інфармацыі не было. Крыніца турэцкай службы Бі-бі-сі ў фармаваннях Сірыйскай нацыянальнай арміі ў горадзе Джэраблус распавяла, што добраахвотнікамі ў Карабах запісаліся каля 1000 чалавек[27].

Аднак Азербайджан, Турцыя і сірыйскія ўзброеныя фармаванні адпрэчвалі гэтыя абвінавачванні.

Курдскія найміты

Анкара абвінавачвала Арменію ў прыцягненні курдскіх баевікоў з Рабочай партыі Курдыстана (РПК) для дапамогі ў навучанні армянскіх «баевікоў» у Нагорным Карабаху. Крыніцы турэцкіх спецслужбаў заявілі «Middle East Monitor», што каля 300 баевікоў, якія належаць да курдскіх груповак, былі перакінутыя Арменіяй з розных краін Блізкага Усходу і размешчаны ў Нагорным Карабаху, дзе яны пасля пачалі навучаць армянскіх апалчэнцаў баявым дзеянням і партызанскай тактыцы супраць азербайджанскіх сіл на працягу апошняга месяца або двух[28]. Вашынгтон Пост лічыў такія абвінавачванні Анкары ў адрас Арменіі «сумнеўнымі»[29].

У сваю чаргу ў Міністэрстве абароны Азербайджана заяўлялі, што паводле звестак разведкі сярод страт армянскага боку вялікая колькасць армянскіх наймітаў з Сірыі і розных краін Блізкага Усходу[30].

Расія і Іран

Падчас канфлікту азербайджанскія і іранскія СМІ паведамлялі, што расійская зброя і вайсковая тэхніка перапраўляліся ў Арменію праз Іран[31]. 29 верасня МЗС Ірана абверг гэтыя сцверджанні[32]. На наступны дзень СМІ, звязаныя з урадам Азербайджана, апублікавалі відэазапіс, на якой, як паведамляецца, відаць, як перакідваюць ваенную тэхніку ў Арменію праз Іран[33][34][35]. Дэпутат парламента Азербайджана Сабір Рустамханлы заявіў, што Іран займаецца транспарціроўкай зброі з розных краін у Арменію[36]. Пасля ў парламенце Азербайджана Рустамханлы прапанаваў адкрыць пасольства Азербайджана ў Ізраілі[37]. Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ірана Махмуд Ваезі ў тэлефоннай размове з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджана Шахіным Мустафаевым зняпраўдзіў гэтыя сцвярджэнні і заявіў, што яны былі накіраваныя на разбурэнне адносін паміж дзвюма краінамі[38]. Акрамя таго, іранскія дзяржаўныя СМІ заявілі, што грузавікі на відэазапісы, складаліся з грузавікоў КАМАЗ, якія ўрад Арменіі раней закупіў у Расіі[39].

ПВК «Вагнер»

Радыё «Радыё Свабода» паводле ананімнай крыніцы паведаміла, што прадстаўнікі групы Вагнера знаходзіліся ў Карабаху і ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на баку армян, аднак радыёстанцыя адзначыла, што ёй не ўдалося знайсці незалежнае пацверджанне гэтай інфармацыі. Бізнесмен Яўген Прыгожын, якога звязваюць з «ПВК Вагнера», заявіў, што лічыць Нагорны Карабах азербайджанскай тэрыторыяй[40].

Ваенныя злачынствы

Бакі неаднаразова абвінавачваліся ў абстрэлах жылых кварталаў, грамадзянскай інфраструктуры, у тым ліку дашкольных і школьных устаноў, а таксама аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. 30 кастрычніка Amnesty International паведаміла аб першым пацверджанні прымянення Арменіяй касетных боепрыпасаў, ахарактарызаваўшы яго як «жорсткае і безразважнае»[41]. На наступны дзень, 31 кастрычніка, Арменія заявіла, што Азербайджан прымяняе забароненыя фосфарныя боепрыпасы над Нагорным Карабахам, падпальваючы лясы ў ваколіцах населеных пунктаў[42][43].

Міжнародная рэакцыя

Урады Турцыі, Пакістана і Афганістана выказалі сваю падтрымку Азербайджану, усклаўшы віну на Арменію за парушэнне рэжыму спынення агню[44][45][46].

Кіпр асудзіў парушэнне рэжыму спынення агню Азербайджанам «і любыя эскалацыйныя дзеянні» ўцягнутых бакоў або «любое ўмяшанне трэціх бакоў», заклікаўшы вярнуцца да мірных перамоваў[47].

Прадстаўнікі некалькіх краін, у тым ліку Албаніі[48], Аргенціны[49], Канады[50], Францыі[51], Грузіі[52], Германіі[53], Грэцыі[54], Ірана[55], Польшчы[56], Румыніі[57][58], Расіі[59], ЗША[60] і Ватыкана[61] заклікалі да міру.

Гл. таксама

Заўвагі