Карл Сэндберг

Карл Сэ́ндберг (англ.: Carl Sandburg; 6 студзеня 1878, Гейлсберг, штат Ілінойс — 22 ліпеня 1967, штат Паўночная Караліна) — амерыканскі паэт, гісторык, празаік і фалькларыст шведскага паходжання. З’яўляецца аўтарам вядомай і адной з самых грунтоўных біяграфій Абрахама Лінкальна і Мэры Тод Лінкальн і дзвюх аўтабіяграфій. Двойчы быў узнагароджаны Пулітцэраўскай прэміяй.

Карл Сэндберг
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння6 студзеня 1878(1878-01-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці22 ліпеня 1967(1967-07-22)[3][1][…] (89 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
ЖонкаLilian Steichen[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпаэт, музыказнавец, гісторык, раманіст, пісьменнік, сцэнарыст, журналіст, біёграф, прафсаюзны дзеяч, дзіцячы пісьменнік
Мова твораўанглійская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Сэндберг нарадзіўся ў сям’і шведскіх эмігрантаў у Гейлсбергу, штат Ілінойс. У шасцігадовым узросце ён кінуў школу і пайшоў працаваць у цырульні, потым развозіў малако, працаваў на будоўлі, займаўся сельскагаспадарчай працай у Канзасе. Пад час Іспана-Амерыканскай вайны пайшоў у войска і ваяваў у 6-й ілінойскай пяхотнай дывізіі, прыймаў удзел у высадцы ў Гуаніка (Пуэрта-Рыка) 25 ліпеня 1898 года. Пасля вайны Сэндберг спрабаваў паступіць ва Уэст-Пойнт, але праваліў экзамен па матэматыцы. Ён вярнуўся дадому і паступіў у каледж. Каледж ён кінуў у 1903 годзе, не атрымаўшы дыплом, і пайшоў працаваць служкай у гатэль у Дэнверы. Потым быў грузчыкам вугалю ў Амасе.

У 19101912 гг. стаў актывістам Сацыял-дэмакратычнай партыі, быў сакратаром мэра горада Мілуокі Эміля Сэйдэла. У офісе Сацыял-дэмакратычнай партыі ў 1907 годзе ён пазнаёміўся з Ліліян Стэйхен, з якой ажаніўся ў наступным годзе. Хутка ў іх нарадзіліся тры дачкі. З 1913 года жыў у Чыкага. Тут ён пачаў сваю кар’еру ў якасці журналіста газеты «Chicago Daily News». Потым Сэндберг пачаў пісаць вершы, гісторыі, біяграфіі, навелы, творы дзіцячай літаратуры і агляды фільмаў. Адначасова ён сабраў і выдаў зборнік балад і фальклорных гісторый.

Большую частку жыцця Карл Сэндберг правёў у прадмесці Чыкага — Мідвэсце, перад тым як пераехаць у Паўночную Караліну ў 1945 годзе. Тут ён памёр у 1967 годзе.

Творчасць

  • In Reckless Ecstasy (1904) (паэзія)
  • Chicago Poems (1916) (паэзія)
  • Cornhuskers (1918) (паэзія)
  • Smoke and Steel (1920) (паэзія)
  • Rootabaga Stories (1920) (апавяданні для дзяцей)
  • Slabs of the Sunburnt West (1922) (паэзія)
  • More Rootabaga Stories (1923) (апавяданні для дзяцей)
  • Selected Poems (1926) (паэзія)
  • Abraham Lincoln: The Prairie Years (1926) (біяграфія)
  • The American Songbag (1927) (народныя песні)
  • Good Morning, America (1928) (паэзія)
  • Steichen the Photographer (1929) (гісторыя)
  • Mary Lincoln: Wife and Widow (1932) (біяграфія)
  • The People, Yes (1936) (паэзія)
  • Abraham Lincoln: The War Years (1939) (біяграфія)
  • Home Front Memo (1943) (эсэ)
  • The New American Songbag (1950) (народныя песні)
  • Complete Poems (1950) (паэзія)
  • Harvest Poems (1950) (паэзія)
  • Always the Young Strangers (1953) (аўтабіяграфія)
  • The Family of Man (1955) (выставачны каталог)
  • Honey and Salt (1963) (паэзія)
  • The Letters of Carl Sandburg (1968) (аўтабіяграфічная карэспандэнцыя)
  • Breathing Tokens (1978) (паэзія)
  • Ever the Winds of Chance (1983) (аўтабіяграфія)

Зноскі

  • Сэндберг Карл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • Літаратура

    • Камароўская Т. Я. Сэ́ндберг Карл // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 328. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
    • Сэ́ндберг Карл / Зверев А. М. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 149. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
    • Сэ́ндберг Карл // Литературный энциклопедический словарь (руск.) / [Подгот. Е. И. Бонч-Бруевич и др.]; Под общ. ред. В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 707. — 750 с. — 100 000 экз.

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)