Кароль (шахматы)

шахматы
a8b8c8d8e8f8g8h8
a7b7c7d7e7f7g7h7
a6b6c6d6e6f6g6h6
a5b5c5d5 xxe5 xxf5 xxg5h5
a4b4c4d4 xxe4 klf4 xxg4h4
a3b3c3d3 xxe3 xxf3 xxg3h3
a2b2c2d2e2f2g2h2
a1b1c1d1e1f1g1h1
Магчымыя хады караля
a8b8c8d8e8f8 rdg8h8
a7b7c7d7e7f7g7h7
a6b6c6d6e6f6g6h6
a5b5c5 xxd5e5 xxf5g5h5
a4b4c4d4 kde4 xxf4g4h4
a3b3c3 xxd3 xxe3 xxf3g3 xxh3 xx
a2 blb2c2d2e2f2g2 klh2 xx
a1b1c1d1e1f1g1 xxh1 xx

Кароль, князь (Unicode: ♔, ♚) — галоўная шахматная фігура, хоць і не наймоцная. Мэта шахматнай партыі — абвясціць мат каралю суперніка.

Хады караля

Кароль можа перамяшчацца на любое суседняе поле па гарызанталі, вертыкалі або па дыяганалі. Знаходзячыся ў вуглавым полі, кароль атакуе 3 палі, на поле ў боку дошкі — 5 палёў, на астатніх палёх — 8 палёў. Пры гэтым кароль не можа хадзіць на поле, занятае сваёй фігурай, а таксама на поле, атакаванае чужой фігурай (пад шах).

Ракіроўка

Ракіроўка ўяўляе сабой адначасовы ход караля і ладдзі з перасоўваннем караля на два поля ў бок адной з ладдзёў з адначасовым перасоўваннем ладдзі на поле, пройдзенае каралём. Ракіроўка на каралеўскі фланг завецца кароткай ракіроўкай (пазначаецца 0-0), ракіроўка на ферзевы фланг — доўгай ракіроўкай (пазначаецца 0-0-0).

Ракіроўка дапушчальная пры захаванні наступных умоў:— кароль і ладдзя не зрабілі ніводнага ходу;— паміж каралём і ладдзёй няма фігураў;— кароль не знаходзіцца пад шахам, не праходзіць праз атакаванае поле і не трапляе на атакаванае поле (пад шах).

Шах

Шах — сітуацыя, калі пасля ходу суперніка кароль атакаваны фігурай суперніка. Выкрыты шах — сітуацыя, калі пасля ходу адной фігурай суперніка кароль апынуўся атакаваны іншай фігурай. Падвойны шах — сітуацыя, калі кароль атакаваны адразу дзвюма фігурамі суперніка.

У выпадку, калі каралю абвешчаны шах, неабходна наступным ходам вывесці яго з-пад шаха. Абараніцца ад шаха можна адным з трох спосабаў — зрабіць ход каралём на поле, не атакаванае фігурамі суперніка, загарадзіць караля сваёй фігурай, пабіць фігуру, якая ставіць шах. Абараніцца ад падвойнага шаха можна толькі зрабіўшы ход каралём.

Мат

Мат — сітуацыя, калі пасля ходу суперніка кароль атакаваны фігурай суперніка, і пры гэтым ігрок не можа сваім ходам абараніцца ад шаха.

Пры аб’яве мату партыя сканчваецца незалежна ад таго, які матэрыял застаецца на дошцы і колькі часу на гадзінніку ў стараны, абвясціўшай мат. У спартыўнай практыцы да мату звычайна даходзіць рэдка, і ігрок, разумеючы, што мат пры правільнай гульні суперніка непазбежны, звычайна здае партыю.

Пат

Пат — сітуацыя, калі пасля ходу суперніка ігрок не мае магчымасці зрабіць дапушчальны ход, паколькі пры любым ходзе караля ён апыняецца пад шахам, а іншыя фігуры адсутнічаюць або заблакаваны, і пры гэтым кароль не атакаваны. Пат азначае завяршэнне гульні ўнічыю.

Кароль у шахматнай партыі

У пачатку партыі каралі займаюць палі е1 і е8. У дэбюце каралямі звычайна не ходзяць, выключэнне — ракіроўка, якая ажыццяўляецца для лепшай абароны самога караля і развіцця іншых фігураў. У мітэльшпілі кароль нярэдка бывае аб’ектам нападаў, якія могуць сканчвацца перамогай аднаго з бакоў. У эндшпілі каралі звычайна прымаюць актыўны ўдзел у гульні, дапамагаючы прасоўванню сваіх пешак у ферзі або перашкаджаючы прасоўванню чужых пешак.

Спасылкі