Лага-Маджорэ

Лага-Маджорэ  (італ.: Lago Maggiore — вялікае возера) — возера на мяжы Швейцарыі і Італіі. Швейцарская частка возера размешчана ў кантоне Тычына, італьянская — у П’емонце і Ламбардыі. Возера Лага-Маджорэ з’яўляецца самай нізкай кропкай Швейцарыі.

Лага-Маджорэ
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора193 м
Даўжыня
  • 66 км
Шырыня10 км
Плошча212,5 км²
Аб’ём37 км³
Найбольшая глыбіня372 м
Сярэдняя глыбіня177 м
Гідралогія
Тып мінералізацыіпрэснае
Басейн
Плошча вадазбору6 386 км²
УпадаюцьТычына (рака), Точэ (рака)
ВыцякаюцьТычына (рака)
Размяшчэнне
Краіна
РэгіёныП’емонт, Ламбардыя, Тычына
Лага-Маджорэ (Альпы)
Лага-Маджорэ
Лага-Маджорэ
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная інфармацыя

Лага-Маджорэ размешчана ў тэктанічнай катлавіне ў заходняй частцы Ламбардскіх Альпаў на вышыні 193 м над узроўнем мора. Паабапал возера стромкія і высокія маляўнічыя берагі. Азёрная катлавіна з’явілася на месцы старажытнага ледавіка. Даўжыня — 66 км, шырыня — да 10 км, плошча — 212,5 км², глыбіня — да 372 м.Панавальныя вятры: трамантана (з іт. «ранішні») з возера і інверна (з іт. «вячэрні») на возера. Частыя буры адбывюцца, калі дзьмуць заходнія (іт. «мергоца») і паўночныя (іт. «маджорэ») вятры.

Праз Лага-Маджорэ працякае суднаходная рака Тычына, левы прыток ракі По. Найбольшай вышыні ўзровень вады дасягае ў чэрвені-ліпені, у сярэднім складае 4 м. Возера не замярзае зімой. Кліматычная зона даволі мяккая, што забяспечвае возера курортнымі мясцінамі: Лакарна, Аскона, Канобіа, Стрэза і інш.

Практыкуецца суднаходства, рыбалоўства (фарэль, акунь), турызм, водны спорт.У возера ўпадае рака Верзаска.

Астравы

  • Востраў Брысага
  • Астраўкі Castelli di Cannero
  • Барамейскія астравы

Населеныя пункты

Швейцарыя
  • Тычына: Гера, Сан-Назаро, Віра, Тэнера, Лакарна, Аскона, Ронка, Брысага.
Італія
  • П’емонт: Арона, Меіна, Леза, Стрэза, Бавена, Вербанія, Гіфа і інш.
  • Ламбардыя: Анджэра, Ранка, Іспра, Луіна і інш.

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)