Люксембургская мова

Люксембургская мова (уласн. найменне Lëtzebuergesch) — мова штодзённых зносін насельніцтва Люксембурга. З 1984 года — афіцыйная мова Вялікага герцагства Люксембург (нароўні з французскай і нямецкай). Код ISO 639-1 — lb, ISO 639-2 — ltz.

Люксембургская мова
СаманазваLëtzebuergesch ['lətsəbuərjəʃ]
КраіныСцяг Люксембурга Люксембург, Сцяг Бельгіі Бельгія, Сцяг Францыі Францыя, Сцяг Германіі Германія
Рэгіёны
Афіцыйны статусСцяг Люксембурга Люксембург
Арганізацыя, якая рэгулюеPermanent Council of the Luxembourgish[d]
Агульная колькасць носьбітаў300 000
Класіфікацыя
КатэгорыяМовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Германская галіна
Заходнегерманская група
Верхненямецкая падгрупа
Пісьменнасцьлацінка
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97люк 409
ISO 639-1lb
ISO 639-2ltz
ISO 639-3ltz
WALSlux
Ethnologueltz
Linguasphere52-ACB-db
ABS ASCL1302
IETFlb
Glottologluxe1244
Вікіпедыя на гэтай мове

Ужыванне

Закон пра мову, зацверджаны 24 лютага 1984 года (арыгінал — на французскай мове):

  • Артыкул 1. Нацыянальная мова Люксембурга — люксембургская.
  • Артыкул 2. Тэксты законаў публікуюцца на французскай мове.
  • Артыкул 3. Мовы адміністрацыі — па выбары люксембургская, нямецкая і французская.
  • Артыкул 4. Запыты ў адміністрацыйныя органы: калі запыт будзе пададзены на люксембургскай, французскай або нямецкай мове, адміністрацыя па магчымасці павінна адказаць на мове запыту.

Пісьменнасць

Пісьменнасць люксембургскай мовы — на аснове лацінскага алфавіта. Адзіныя і абавязковыя правілы правапісу зацверджаны ўказам ад 10 кастрычніка 1976 года, невялікія змяненні ўнесены 30 ліпеня 1999 года.

Класіфікацыя

З’яўляецца мовай індаеўрапейскай сям’і (германскія мовы). Па нямецкай дыялекталогіі, мова класіфікуецца як заходнегерманская, сярэдненямецкая група (з’яўляецца падгрупай верхненямецкай).

За класіфікацыю люксембургскай як асобнай мовы сведчыць тое, што носьбіты стандартнай нямецкай (верхненямецкай — Hochdeutsch) як роднай адчуваюць вялікія цяжкасці ў разуменні люксембургскай гаворкі. Супраць — што няма выразнай моўнай мяжы люксембургскай з суседнімі нямецкімі дыялектамі.

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Haaptsäit люксембургскай мовай