Малекулярныя машыны

Малекулярная машына альбо нанамашына — любая дыскрэтная колькасць малекулярных кампанентаў, якія вырабляюць квазі-механічныя рухі (выхад) у адказ на спецыфічныя стымулы (уваход). Назва «малекулярныя машыны» часта ўжываецца ў больш агульным сэнсе ў дачыненні да малекул, якія проста імітуюць функцыі, якія адбываюцца на макраскапічным узроўні. Апроч таго, гэты тэрмін распаўсюджаны ў галіне нанатэхналогій, дзе быў прапанаваны цэлы шэраг вельмі складаных малекулярных машын, накіраваных на мэты пабудовы малекулярнага асэмблера. Малекулярныя машыны можна падзяліць на дзве асноўныя групы: сінтэтычныя і біялагічныя.

Малекулярныя сістэмы, здольныя зрушваць з раўнавагі хімічныя або механічныя працэсы, прадстаўляюць сабой важную галіну хіміі і нанатэхналогій. Паколькі дзякуючы гэтаму працэсу можна выконваць карысную працу, такія тыпы сістэм, па азначэнні, з'яўляюцца прыкладамі малекулярных машын.

У 2016 годзе за распрацоўку і сінтэз малекулярных машын Жан-П’ер Саваж, Фрэйзер Стодарт і Бернард Ферынга сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па хіміі.