Фрэйзер Стодарт

Сэр Джэймс Фрэ́йзер Сто́дарт (англ.: Sir James Fraser Stoddart; нар. 24 мая 1942 у Эдынбургу) — шатландскі хімік, які працуе ў Паўночназаходнім універсітэце ў ЗША. Працуе ў галіне супрамалекулярнай хіміі і нанатэхналогій. Распрацаваў высокаэфектыўныя сінтэзы механічна заблакаваных малекулярных архітэктур, такія як малекулярныя кольцы Барамэа, катэнаны і ратаксаны з выкарыстаннем працэсаў малекулярнага распазнавання і малекулярнай самаарганізацыі. Паказаў, што гэтыя тапалогіі могуць выкарыстоўвацца ў якасці малекулярных перамыкачоў і маторных малекул. Ягоная група нават ужывала гэтыя структуру для вырабу нанаэлектронных прыладаў і нанаэлектрамеханічных сістэм. За свае намаганні атрымаў шмат узнагарод, у тым ліку міжнародную прэмію караля Фейсала ў навуцы 2007 года. У 2016 годзе стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі разам з Жанам-П'ерам Саважам і Бернардам Ферынгам за распрацоўку і сінтэз малекулярных машын.

Фрэйзер Стодарт
англ.: James Fraser Stoddart
Дата нараджэння24 мая 1942(1942-05-24)[1][2][…] (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасціхімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сферахімія
Месца працы
Навуковая ступеньдоктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнікЭдмунд Хірст[d]
Член у
Узнагароды
рыцар-бакалаўр

прэмія Альберта Эйнштэйна (2007)

Міжнародная прэмія караля Фейсала ў галіне навукі[d] (2007)

Нобелеўская прэмія па хіміі (2016)

медаль Дэві[d] (2008)

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1994)

Fellow of the Royal Society of Chemistry[d]

член Каралеўскага таварыства Эдынбурга[d]

прэмія імя Артура Коўпа[d] (2008)

ISNSCE Nanoscience Prize[d] (2010)

Прэмія стагоддзя[d] (2014)

honorary doctor of the University of Birmingham[d]

член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук

Feynman Prize in Nanotechnology[d] (2007)

ганаровы доктар Універсітэта Лаваля[d] (2022)

Tetrahedron Prize[d] (2007)

Clarivate Citation Laureate[d] (2002)

Сайтstoddart.northwestern.edu
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Крышталічная структура ратаксану.
Крышталічная структура катэнану.
Крышталічная структура малекулярных кольцаў Барамэа.

Зноскі

  • Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  • Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  • Fellows Directory
  • Спасылкі

    У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Фрэйзера Стодарта
    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)