Марцін Рывас

Марцін Рывас (галіс.: Martiño Rivas) — іспанскі і галісійскі акцер, сын літаратара і журналіста Мануэля Рываса.

Марцін Рывас
Martiño Rivas López
Дата нараджэння10 студзеня 1985(1985-01-10) (39 гадоў)
Месца нараджэнняЛа-Карунья, Іспанія
ГрамадзянстваСцяг Іспаніі
БацькаManuel Rivas[d]
Адукацыя
Прафесія
IMDbID 2288618
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя даныя

Марцін Рывас нарадзіўся 10 студзеня 1985 года ў горадзе Ла-Карунья на паўночным захадзе Іспаніі. Яго акцёрскі дэбют адбыўся ва ўзросце 13-ці гадоў, у адным з эпізодаў тэлесерыяла «Mareas vivas» (1998 год). У 2006 годзе Марцін іграў у такіх тэлесерыялах, як «SMS» і «Maridos e mulleres». З 2007 года ён выконваў ролю Маркаса Навоа ў моладзевым містычным серыяле «Інтэрнат», усяго зняўся ў 71-м эпізодзе[1].

У 2008 годзе на экраны выйшаў фільм «Сляпыя сланечнікі», Марцін выканаў у ім ролю Лала, за якую быў намінаваны на атрыманне кінапрэміі «Гоя» у катэгорыі «Лепшы акцёр-пачатковец»[2].

Фільмаграфія

ГодНазва на беларускайНазва на мове арыгінала
2008Сляпыя сланечнікіLos girasoles ciegos
2007
2010
ІнтэрнатEl Internado
2006
2008
Maridos e mulleres
2006
2007
SMS

Зноскі

Спасылкі