Галісійская мова

Галісійская мова (galego) — мова раманскай групы, належыць да ібера-раманскай падгрупы раманскіх моў. Мова Галісіі, паводле пункта 2 артыкула 3 Канстытуцыі Іспаніі 1978 года і артыкула 5 Статута пра аўтаномію Галісіі, нароўні з іспанскай ёсць афіцыйнай. На галісійскай мове гаворыць карэннае насельніцтва гістарычнай вобласці Галісія на паўночным захадзе Пірэнейскага паўвострава. Паводле прыблізных ацэнак агульная колькасць гаворачых на галісійскай мове ў 2-й палове XX стагоддзя складала каля 4 мільёнаў чалавек — 2 мільёны 700 тысяч у Галісіі, 1 мільён — у краінах Новага Свету, каля 250 тысяч — у Іспаніі па-за Галісіяй. У гістарычным плане дыялекты галісійскай мовы больш архаічныя, бліжэйшымі да агульнараманскай мовы Галецыі (лац. Gallaecia, Callaetia, Galecia), і большай часткай яны аўтахтоннае развіццё народнай лаціны на яе тэрыторыі, тым часам як дыялекты партугальскай мовы вытворныя ад іх і не аўтахтонныя, а прынесены на тэрыторыю сучаснай Партугаліі падчас Рэканкісты.

Галісійская мова
Саманазваgalego [gaˈlego]
Краіны
РэгіёныГалісія, Эль-Б'ерса (Леон), захад Саморы, поўнач Траз-уж-Монтыш і Мінью
Афіцыйны статусГалісія
Арганізацыя, якая рэгулюеКаралеўская галісійская акадэмія
Агульная колькасць носьбітаў3,2 млн.
Класіфікацыя
КатэгорыяМовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Раманская група
Ібера-раманская падгрупа
Заходняя група
Пісьменнасцьлацініца
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97гал 147
ISO 639-1gl
ISO 639-2glg
ISO 639-3glg
WALSglc
Ethnologueglg
Linguasphere51-AAA-ab
IETFgl
Glottologgali1258
Вікіпедыя на гэтай мове

Сучаснае становішча

Карыстанне галісійскай мовай (2001)
АгуламЗаўсёдыЧасамНіколі
Агулам2 587 4071 470 836(56,84 %)783 780(30,29 %)332 791(12,86 %)
Ад 5 да 9 гадоў101 84038 329(37,63 %)48 651(47,77 %)14 860(14,50 %)
Ад 10 да 14 гадоў122 74750 891(41,46 %)60 430(49,23 %)11 426(9,30 %)
Ад 15 да 19 гадоў156 95069 760(44,44 %)66 343(42,27 %)20 847(13,28 %)
Ад 20 да 24 гадоў207 34195 008(45,82 %)77 044(37,15 %)35 289(17,01 %)
Ад 25 да 29 гадоў213 40296 059(45,01 %)79 586(37,29 %)37 757(17,69 %)
Ад 30 да 34 гадоў201 39294 785(47,06 %)72 506(36,00 %)34 101(16,93 %)
Ад 35 да 39 гадоў193 34296 992(50,16 %)65 641(33,95 %)30 709(15,88 %)
Ад 40 да 44 гадоў191 180104 074(54,43 %)60 615(31,70 %)26 491(13,85 %)
Ад 45 да 49 гадоў174 056100 166(57,54 %)51 965(29,85 %)21 925(12,59 %)
Ад 50 да 54 гадоў168 473102 227(60,67 %)46 607(27,66 %)19 639(11,65 %)
Ад 55 да 59 гадоў163 029106 103(65,08 %)39 920(24,48 %)17 006(10,43 %)
Ад 60 да 64 гадоў135 04094 459(69,94 %)27 844(20,61 %)12 737(9,43 %)
Больш за 65 гадоў558 615421 983(75,54 %)86 628(15,50 %)50 004(8,95 %)
Веданне галісійскай мовай
ДатаРазумеюцьРазмаўляюцьЧытаюцьПішуць
199196,96 %91,36 %49,30 %34,85 %
200199,16 %91,04 %68,65 %57,64 %

Дыялекты

У галісійскай мове вылучаюць тры групы дыялектаў, кожная мае свае асаблівасці. Заходні дыялект распаўсюджаны ў раёне Рыяс-Бахас (галіс. Rías Baixas, ісп. Rías Bajas), аж да Сант’яга-дэ-Кампастэла. Цэнтральны дыялект займае большую частку тэрыторыі Галісіі, а ўсходні дыялект распаўсюджаны на крайнім усходзе Галісіі і ў памежных зонах Леона і Самора. Асноўныя адрозненні гэтых дыялектаў — gheada і seseo.

Гэтая класіфікацыя не адзіная. Паводле Б. П. Нарумава, Р. Карбальё Калер вылучае чатыры дыялекты:

  • Паўднёва-заходні дыялект — характэрныя фанетычныя адрозненні seseo і gheada, перадарсальная артыкуляцыя s, захаванне -n < лац. -anu, -ana: irmán «брат», «сястра», утварэнне формы множнага ліку імёнаў на -l па мадэлі animal — animás «жывёл|| а, -ы».
  • Паўночна-заходні дыялект характарызуецца seseo толькі ў канчатковай пазіцыі — lus замест luz «святло», gheada; апіка-альвеалярная артыкуляцыя s, адпадзенне -n у імёнах irmá, irmás «брат, -ы», «сястр|| а, -ы», утварэнне множнага ліку імёнаў на -l, як у паўднёва-заходнім дыялекце.
  • Цэнтральны дыялект характарызуецца адсутнасцю seseo і gheada, апіка-альвеалярнай артыкуляцыяй s, пераходам лац. -anu > -ao і лац. -ana > -a: irmao «брат», irmá «сястра», утварэння множнага ліку імёнаў на -l, як у заходніх дыялектах.
  • Усходні дыялект характарызуецца тымі ж рысамі, што і цэнтральны дыялект, але ўтварэнне множнага ліку імёнаў на -l, -n адбываецца па мадэлі animal — animáis «жывёл|| а, -ы», can — cais «сабак|| а, -і».

Геаграфічнае распаўсюджанне

На галісійскай мове размаўляе звыш за 3 млн чалавек у Галісіі і галісійскіх супольнасцях у астатняй Іспаніі (Мадрыд, Барселона), у Амерыцы (найперш, у Буэнас-Айрэсе, Каракасе, Мантавідэа, Гаване і Мехіка) і ў Еўропе. Апроч Галісіі на галісійскай таксама гавораць на захадзе Эль-Б’ерса (Леон) і ў вёсцы Санабрыя (Самора), паводле дамовы паміж Упраўленнем адукацыі ўрада Галісіі і Упраўленнем адукацыі Кастыліі і Леона, у гэтых мясцінах вядзецца выкладанне галісійская мовы.

У трох муніцыпіях правінцыі Касерэс у даліне Халама (Вальвердэ-дэль-Фрэсна, Эльхас і Сан-Марцін-дэ-Трэвеха) гавораць на фале (ісп. Fala de Xálima), мове, датычна якой сярод навукоўцаў няма згоды ці яна самастойная, як галісійская і партугальская, ці старажытнапартугальская з леонскім і іспанскім суперстратам.

Некаторыя лінгвісты трымаюцца думкі, што мова эанаўега, або галісійска-астурыйская, якой гавораць ў памежных вёсках Астурыі, у камарцы Эа-Навія (ісп. Eo-Navia), таксама галісійская.

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Portada галісійскай

Лагатып «Вікіслоўнікі»
У Вікіслоўніку спіс слоў галісійскай мовы змяшчаецца ў катэгорыі «Галісійская мова»