Марыя Юр’еўна Шарапава

Марыя Юр’еўна Шарапава (руск.: Мария Юрьевна Шарапова, нар. 19 красавіка 1987, Нягань, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга, Цюменская вобласць, РСФСР, СССР) — расійская прафесійная тэнісістка беларускага паходжання, заслужаны майстар спорту.

  • Чатырохразовая пераможца турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе.
  • Адзіная сярод расіян (як жанчын, так і мужчын), хто перамог на ўсіх чатырох турнірах Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе.
  • Першы тытул у адзіночным разрадзе — Адкрыты чэмпіянат Японіі (2003).
  • Першая ракетка свету ў адзіночным разрадзе (22—28 жніўня 2005, 12 верасня — 23 кастрычніка 2005, 29 студзеня — 18 сакавіка 2007, 19 мая — 8 чэрвеня 2008, 11 чэрвеня — 9 ліпеня 2012).
  • Пераможца 27 турніраў WTA ў адзіночным разрадзе і трох турніраў WTA ў парным разрадзе.
  • Уладальніца Кубка Федэрацыі 2008 года (у складзе зборнай Расіі).
Тэніс
Марыя Шарапава
руск.: Мария Юрьевна Шарапова
Нарадзілася19 красавіка 1987(1987-04-19) (37 гадоў)
ГрамадзянстваРасія
Рэзідэнцыя
Рост188 см
Вага59 кг
Прафесійная кар’ера20012020[3]
Вядучая рукаправая
Удар злевадвухручны
Трэнер(ы)Юрый Шарапаў
Майкл Джойс (2008–2010)
Томас Хогштэд (2010–2013)
Джымі Конарс (2013)
Свэн Гроневельд (2013–...)
Прызавыя грошы36,766,149 (2-е месца за ўвесь час)
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п)592–142 (80.65%)
Тытулы35 WTA, 4 ITF
Найвышэйшы рэйтынг1 (22 жніўня 2005)
Цяперашні рэйтынг93 (12 верасня 2016)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстраліяперамога (2008)
Францыяперамога (2012, 2014)
Уімблданперамога (2004)
ЗШАперамога (2006)
Іншыя турніры
Фінал WTAперамога (2004)
Парны разрад
Вынікі (в/п)23 — 17
Тытулы3 WTA
Найвышэйшы рэйтынг41 (14 чэрвеня 2004)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія1/16 фіналу (2003, 2004)
ЗША1/16 фіналу (2003)
Змяшаны парны разрад
Тытулы0
Турніры серыі Вялікага шлема
ЗШАчвэрцьфінал (2004)
Кубак федэрацыйперамога (2008)
mariasharapova.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 19 верасня 2016

Біяграфія

  • Бабуля па бацьку Галіна Дзям’янаўна Шарапава жыве ў Гомелі.
  • Бабуля па матчынай лініі жыве ў Сочы.
  • Бацька Юрый Віктаравіч Шарапаў.
  • Маці Алена Шарапава.
  • Бацькі развяліся.
2010 год. Марыя Шарапава падчас паездкі ў Гомельскую вобласць

Бацькі Машы родам з Гомеля. За некалькі месяцаў да нараджэння дачкі яны пераехалі ў Сібір з-за неспрыяльнай экалагічнай абстаноўкі, якая склалася па прычыне аварыі на Чарнобыльскай АЭС, размешчанай ва Украіне. Марыя пачала займацца тэнісам у 4 гады, да таго часу яе сям’я ўжо жыла ў Сочы. Цікава, што бацька Машы, Юрый Віктаравіч Шарапаў, сябраваў з Аляксандрам Нікадзімавічам Кафельнікавым, бацькам Яўгена Кафельнікава і менавіта Яўген падарыў ёй першую ракетку. У 6 гадоў (у кастрычніку 1993 года) Шарапавай давялося згуляць з Марцінай Наўрацілавай, калі тая давала паказальны ўрок тэніса ў Маскве. Наўрацілава, разглядзеўшы талент у зусім яшчэ юнай тэнісістцы, настойліва параіла бацьку аддаць Машу ў амерыканскую тэнісную акадэмію Ніка Балецьеры.

Бацька Марыі, які імкнуўся развіваць тэнісны талент дачкі, прыслухаўся да вялікай тэнісісткі і ў 1995 годзе пераехаў з Машай у ЗША.

У 2007 годзе Марыя Шарапава стала Паслом добрай волі ААН, неаднаразова вылучала грашовыя сродкі на развіццё праектаў для дзяцей з раёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС. 30 чэрвеня — 1 ліпеня 2010 года ажыццявіла паездку ў Гомельскую вобласць[4][5][6].

Крыніцы

  • https://www.wtatennis.com/photos/1645266/wozniacki-sharapova-the-wta-stars-who-have-retired-in-2020
  • Пасол добрай волі ААН Марыя Шарапава наведае забруджаныя радыяцыяй раёны Беларусі. Наша ніва (20 мая 2008).
  • Тэнісістка Марыя Шарапава вяртаецца ў Гомель. Хартыя'97 (29 чэрвеня 2010).
  • Вядомая тэнісістка Марыя Шарапава пасадзіла ў Гомелі тую і правяла майстар-клас для юных спартсменаў(недаступная спасылка). БелаПАН (1 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 13 чэрвеня 2012.
  • Спасылкі


    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)