Мастацтва

Маста́цтва — працэс ці вынік выяўлення ўнутранага свету ў мастацкім вобразе, творчае спалучэнне элементаў такім чынам, які адлюстроўвае пачуцці альбо эмоцыі.Мастацтва. 1. Творчая дзейнасць, звязаная з вобразным адлюстраваннем рэчаіснасці. 2. Асобная галіна такой творчай мастацкай дзейнасці. Выяўленчае мастацтва. Кінамастацтва. 3. Уменне, майстэрства ў якой-небудзь справе.Мастацтва для мастацтва; Чыстае мастацтва — рэакцыйная эстэтычная тэорыя і мастацкая практыка, накіраваныя на адрыў мастацкай творчасці ад грамадскага жыцця.

Вінсент Ван Гог. Зорная ноч, 1889 г.
Поль Сезан. Бібемус, чырвоная скала, 1897 г.

Класіфікацыя

Выяўленчае мастацтва[1]

Жывапіс

Жывапіс — від выяўленчага мастацтва, творы якога ствараюцца з дапамогай фарбаў, што наносяцца на якую-небудзь паверхню. Займае галоўнае месца ў трыядзе выяўленчых мастацтваў (разам з графікай і скульптурай). Падзяляецца на станковы жывапіс (асновай служыць палатно, дошка, кардон) і манументальны жывапіс (творы размяшчаюцца на трывалай архітэктурнай аснове). Сярод жанраў жывапісу — партрэт, пейзаж, нацюрморт, гістарычны, міфалагічны, батальны, анімалістычны і інш. Асобымі відамі жывапісу з'яўляюцца іканапіс, мініяцюра, дыярама, панарама, а таксама дэкарацыйны жывапіс (тэатральныя і кінадэкарацыі). Важнейшыя сродкі выразнасці — кампазіцыя, малюнак і колер (каларыт).

Скульптура

Скульптура (лац.: sculpo — выразаю, высякаю) — від выяўленчага мастацтва, творы якога маюць аб'ёмную форму і выконваюцца з цвёрдых ці пластычных матэрыялаў - у шырокім значэнні слова, мастацтва ствараць з гліны, воску, каменя, металу, дрэва, косці і іншых матэрыялаў высяканнем, выразаннем, лепкай, коўкай, ліццём ці іншым спосабам выявы чалавека, жывёл і іншых прадметаў прыроды ў датыкальных, цялесных іх формах.

Графіка

Графіка (грэч.: γραφικος — пісьмовы, ад грэч.: γραφω — пішу, малюю) — від выяўленчага мастацтва, заснаваны на насяненні малюнка на пэўную плоскасць. Графічныя творы звычайна выконваюцца на паперы; у параўнанні з жывапіснымі работамі яны найчасцей маюць меншы, невялікі фармат. Ha мяжы графікі і жывапісу знаходзяцца акварэль, гуаш, пастэль. Асноўныя сродкі выразнасці — контурная лінія, штрых, пляма, белы, чорны ці каляровы фон аркуша. У графіцы, у прыватнасці, у гравюрах, можа выкарыстоўвацца вялікая колькасць колераў (пры стварэнні некаторых гравюр можа выкарыстоўвацца больш за дзясятак друкаваных формаў, кожная з якіх «дадае» свой колер).

Сярод розных жанраў графікі найбольш распаўсюджаны пейзаж і партрэт. Для графікі ўласцівы лаканічнае, завостранае выяўленне пачуццяў і думак аўтара, здольнасць хутка адгукацца на важныя падзеі грамадскага жыцця, магчымасць развіваць абраную тэму, сюжэт у цыклах, серыях выяў.

Невыяўленчыя мастацтвы[2]

Архітэктура

Сцэнічнае мастацтва

Тэатр

Балет

Опера

Гісторыя мастацтва

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі