Маха Вачыралангкорн

Маха Вачыралангкорн (тайск.: มหาวชิราลงกรณ, máhǎː wáʨʰíraːloŋkɔːn[3], нар. 28 ліпеня 1952) — кароль Тайланда з дынастыі Чакры, абвешчаны 29 лістапада 2016 года, але пакуль яшчэ не каранаваны. Адзіны сын караля Пхуміпона Адульядэта, які памёр 13 кастрычніка 2016 года. Каранацыя Рамы X адбудзецца толькі пасля пахавання яго бацькі, крэмацыя якога можа адбыцца не раней, чым восенню 2017 года[4].

Маха Вачыралангкорн
тайск.: มหาวชิราลงกรณ
санскр.: 𑖦𑖮𑖯𑖪𑖕𑖰𑖨𑖯𑖩𑖒𑖿𑖎𑖨𑖜
кароль Тайланда[d]
з 13 кастрычніка 2016
ПапярэднікПхуміпон Адульядэт
Crown Prince of Thailand[d]
28 снежня 1972 — 13 кастрычніка 2016
ПапярэднікVajiravudh[d]
Нараджэнне28 ліпеня 1952(1952-07-28)[1][2] (71 год)
РодЧакры[d] і House of Mahidol[d]
Імя пры нараджэнніангл.: Vajiralongkorn Borommachakkrayadisonsantatiwong Thewetthamrongsuboriban Aphikhunuprakanmahittaladunladet Phumiphonnaretwarangkun Kittisirisombunsawangkhawat Borommakhattiyaratchakuman
тайск.: วชิราลงกรณ บรมจักรยาดิศรสันตติวงศ เทเวศรธำรงสุบริบาล อภิคุณูประการมหิตลาดุลเดช ภูมิพลนเรศวรางกูร กิตติสิริสมบูรณ์สวางควัฒน์ บรมขัตติยราชกุมาร
БацькаПхуміпон Адульядэт
МаціСірыкіт[d]
ЖонкаSoamsawali, Princess Suddhanarinatha[d], Sujarinee Vivacharawongse[d], Срырасмі[d] і Queen Suthida[d]
ДзеціБаджракіціябха[d], Juthavachara Vivacharawongse[d], Vacharaesorn Vivacharawongse[d], Chakriwat Vivacharawongse[d], Vatcharawee Vivacharawongse[d], Сірыванавары Нарытатана[d] і Дзіпангкорн Расмічоці[d]
Веравызнаннебудызм і тхеравада
Член у
Адукацыя
Дзейнасцьманарх
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфераваенны
Месца працы
АўтографВыява аўтографа
МанаграмаМанаграма
Род войскаўавіяцыя
ЗваннеField marshal[d], Admiral of the fleet[d] і маршал ВПС[d]
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

З 1972 года поўны тытул — Самдэт Пхра Барома Орасатхірат Чао Фан Маха Ватчыралангкорн Саям Макутрачакуман (тайск. สมเด็จพระบรมโอรสาธิราช เจ้าฟ้ามหาวชิราลงกรณ สยามมกุฎราชกุมาร — Яго каралеўская высокасць кронпрынц Маха Вачыралангкорн, наследнік прастола).

Пачатковую адукацыю атрымаў у Бангкоку. Потым быў адпраўлены на навучанне ў Вялікабрытанію і Аўстралію. У 1976 годзе скончыў каралеўскі ваенны каледж у Канберы (Аўстралія), дзе атрымаў адукацыю ваеннага лётчыка.

Служыў у якасці афіцэра штаба ў Кіраўніцтве ваеннай разведкі, а ў 1978 годзе быў прызначаны камандзірам батальёна, потым палка асабістай гвардыі караля.

У 1970-х гадах у складзе лётнага палка ваяваў на поўначы Тайланда супраць камуністычных паўстанцаў і ўдзельнічаў у ваенных аперацыях супраць в’етнамскіх партызан ля межаў Камбоджы.

З’яўляецца кваліфікаваным ваенным лётчыкам і пілотам верталёта.

Абвешчаны каралём Тайланда 29 лістапада 2016 года.

Кароль Тайланда

The Coronation of King Rama X B.E. 2562 (A.D. 2019)

Кароль Пхуміпон Адульядэт прызначыў свайго адзінага сына наследнікам прастола спецыяльным дэкрэтам ад 28 снежня 1972 года. Ён стаў першым з 1935 года каралём, які нарадзіўся на тэрыторыі краіны, паколькі Пхуміпон Адульядэт нарадзіўся ў ЗША, Ананда Махідол  (руск.) (гады праўлення: 1935—1946) — у Германіі.

Пасля смерці Пхуміпона Адульядэта 13 кастрычніка 2016 года Маха Вачыралангкорн стаў наступным каралём Тайланда[4]. Наследны прынц папрасіў адтэрміноўку ў абвяшчэнні яго каралём, каб захаваць жалобу. Прэм Цінсуланон  (руск.) быў рэгентам Тайланда[5] да 29 лістапада, калі Маха Вачыралангкорн быў абвешчаны каралём[4]. Каранацыя Рамы X чакаецца восенню 2017 года[4].

Сярод іншых прэтэндэнтаў на прастол некаторымі крыніцамі называлася дачка караля Рамы IX — прынцэса Маха Чакры Сірындхорн  (англ.). Па супярэчлівых паведамленнях СМІ, незразумела, ці дазваляе Канстытуцыя краіны перадаць трон жанчыне[6][7][8].

Зноскі

  • Вымаўленне імя, Jim Tedder, Voice of America
  • а б в г "В Таиланде провозгласили нового короля". ТАСС. Праверана 2016-11-29.
  • "Profile: Thai regent Prem Tinsulanonda" [англійская]. BBC. 15 October 2016. Праверана 2016-10-27.
  • Каралевы не будзе: трон у Тайландзе можа заняць толькі мужчына, 13 кастрычніка 2016: "так як па канстытуцыі манархам краіны можа быць толькі мужчына.
  • Канстытуцыя Каралеўства Тайланд ад 24 жніўня 2007 года (недействующая рэдакцыя) — Артыкул 23 — "…З гэтай мэтай можа быць прадстаўлена імя прынцэсы.
  • Чарнавік рэдакцыі 2016 года Архівавана 16 жніўня 2016., неафіцыйны пераклад на англійскую: "Section 21 .
  • Спасылкі

    • Handley, Paul M. (2006). The King Never Smiles. Yale University Press.
    • Thai king's death: Who holds power now? (16 кастрычніка 2016). Праверана 16 кастрычніка 2016.
    У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Маха Вачыралангкорна
    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)