Мэры Шэлі

Мэры Уолстанкрафт Шэлі (анг.: Mary Wollstonecraft Shelley; нарадзілася 30 жніўня 1797, Лондан — 1 лютага 1851) — англійская паэтэса і пісьменніца рамантычнага жанру.

Мэры Шэлі
Mary Shelley
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнніангл.: Mary Wollstonecraft Godwin
Дата нараджэння30 жніўня 1797(1797-08-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці1 лютага 1851(1851-02-01)[1][2][…] (53 гады)
Месца смерці
Пахаванне
ГрамадзянстваСцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
БацькаУільям Годвін[5][6]
МаціМэры Уолстанкрафт[5][6]
МужПерсі Біш Шэлі
ДзеціClara Everina Shelley[d], William Shelley[d], Персі Флорэнс Шэлі[d] і Clara Shelley[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпісьменнік-падарожнік, раманіст, эсэістка, драматург, біёграф, пісьменніца, пісьменнік навуковай фантастыкі, паэтка
КірунакРамантызм
ЖанрГатычны раман, фантастыка
Мова твораўанглійская
Узнагароды
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

Яе бацькі — Уільям Годвін (ліберальны філосаф, журналіст-анархіст і атэіст) і Мэры Уолстканкрафт (вядомая феміністка, настаўніца і пісьменніца). Маці памерла пад час родаў і бацька гадаваў Мэры, разам з яе сястрой, самастойна. Сама Мэры стала надзвычайна інтэлігентнай, начытанай асобай, цікавілася апошнімі дасягненнямі навукі асабліва ў галінах хіміі і фізіялогіі.

У 1814 годзе, ва ўзросце 17 гадоў, яна пазнаёмілася з выбітным англійскім паэтам Персі Шэлі, які ў той час быў жанаты і меў двух дачок. Хутка, пад ціскам грамадскага меркавання, яны вырашылі пераехаць у кантынентальную Еўропу. Там Мэры пазнаёмілася з іншым англійскім паэтам Лордам Байранам.

Творчасць

Першай аповесцю, якую напісала Мэры Шэлі была аповесць «Франкенштэйн, альбо сучасны Праметэй» (1818), натхненнем для якой былі навуковыя даследаванні ў галіне рэгенерацыі мёртвай матэрыі.

Акрамя гэтага Мэры Шэлі напісала і іншыя творы:

  • Пераўтварэнне (Transformation, 1831)
  • Апошні чалавек (The Last Man, 1826)
  • Вальпегра (1823)

Памерла Мэры Шэлі ад раку мозга 1 лютага 1851 года.

Беларускія пераклады

«Франкенштайн» на беларускую пераклала Марына Дзергачова (Мн.: «Кнігазбор», 2016)

Зноскі

  • http://londonist.com/2011/08/monday-miscellanea-40.php
  • Internet Speculative Fiction Database — 1995.
  • а б Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 974.
  • а б Kindred Britain
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)