Персі Біш Шэлі

Персі Біш ШЭ́ЛІ (англ.: Percy Bysshe Shelley; вым. [ˈpɜrsi ˈbɪʃ ˈʃɛli]; 4 жніўня 1792, Горсгем, Англія — 8 ліпеня 1822) — англійскі паэт, пісьменнік, драматург і эсэіст. Выдатны прадстаўнік рамантычнай паэзіі ў англійскай літаратуры XIX стагоддзя.

Персі Біш Шэлі
Percy Bysshe Shelley
Партрэт Шэлі. 1819
Партрэт Шэлі. 1819
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння4 жніўня 1792(1792-08-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці8 ліпеня 1822(1822-07-08)[1][2][…] (29 гадоў)
Месца смерціМіжземнае мора
Пахаванне
Грамадзянства
БацькаЦімаці Шэлі[d][6]
МаціElizabeth Pilford[d][7][6]
ЖонкаHarriet Westbrook[d] і Мэры Шэлі
ДзеціIanthe Eliza Shelley[d], Charles Bysshe Shelley[d], William Shelley[d], Персі Флорэнс Шэлі[d], Clara Everina Shelley[d] і Clara Shelley[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпаэт, навэліст, эсэіст
Кірунакрамантызм, драматызм
Жанрпаэзія
Мова твораўанглійская
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Оксфардскім універсітэце, адкуль быў выключаны за выпуск брашуры «Неабходнасць атэізму» (1811, з Т. Дж. Хогам). 3 1818 жыў у Італіі. Загінуў у час шторму ў Міжземным моры.

Другой жонкай паэта была пісьменніца Мэры Шэлі, вядомая сваім раманам «Франкенштэйн, альбо Сучасны Праметэй». Пасля смерці мужа яна клапацілася публікаваннем яго твораў.

Творчасць

У 1810—11 ананімна надрукаваў раманы «Застроцы» і «Сент-Ірвін», напісаныя ў манеры гатычнага рамана. Свае погляды на прычыны сацыяльных бедстваў і шляхі іх пераадолення выклаў у філасофска-алегарычнай паэме «Каралева Маб» (1813). У драме «Чэнчы» (1819) на сюжэт з гісторыі Рыма імкнуўся асэнсаваць праблемы тыраніі і свабоды. Аўтар паэм «Паўстанне Іслама» (1818, першапачатковая назва «Лаон і Цытна», 1817), «Атлаская чараўніца» (1820), лірычных драм «Вызвалены Праметэй» (1820), «Элада» (1822), палітычнай алегорыі-павучання «Маскарад анархіі» (1819, апубл. 1832), трактата «Абарона паэзіі» (1822, апубл. 1840).

На беларускую мову яго асобныя творы пераклалі Р. Барадулін, Ю. Гаўрук, Н. Капа, А. Таболіч. У. Жылка прысвяціў П. Шэлі свой верш.

Зноскі

  • Fragment: Is It That In Some Brighter Sphere - Poem by Percy Bysshe Shelley
  • Fragment: Satan Broken Loose - Poem by Percy Bysshe Shelley
  • а б в Catalog of the German National Library Праверана 29 красавіка 2024.
  • а б Kindred Britain
  • Lundy D. R. The Peerage
  • а б Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  • Літаратура

    • Бутырчык Г. Шэлі // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)