Нета Барзілай

ізраільская спявачка

Нета Барзілай[2], Нэта Барзілай[3] (іўр.: נטע ברזילי; нар. 22 студзеня 1993) — ізраільская спявачка. Пераможца конкурсу «Еўрабачанне 2018» ад Ізраіля з песняй «Toy»[4].

Нета Барзілай
נטע ברזילי
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння22 студзеня 1993
Месца нараджэння
КраінаСцяг Ізраіля Ізраіль
Музычная дзейнасць
Прафесія
Інструменты
  • лупэра, гітара
ЖанрыПоп
Узнагароды
nettamusic.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

Барзілай нарадзілася 22 студзеня 1993 года ў горадзе Ход-ха-Шарон. Выступала ў Іерусаліме 18 красавіка 2018 года на святочным канцэрце, прысвечаным 70-годдзю незалежнасці Дзяржавы Ізраіль.

З’яўляецца пераможцай 5-га сезону шоу А-Кохаў А-Ба Лэ-Эйровізйон (іўр.: הכוכב הבא לאירוויזיון, «Наступная зорка Еўрабачання»)[5], што дазволіла ёй прадстаўляць сваю краіну на «Еўрабачанні 2018».

8 мая 2018 года з песняй «Toy» («Цацка») Нэта, выступіўшы ў першым паўфінале «Еўрабачання», прайшла ў фінал, а 12 мая 2018 года выступіла ў фінале, дзе атрымала перамогу. Па выніках галасавання журы яна заняла 3-е месца; гледачы ж далі ёй максімальную колькасць балаў, што дазволіла Нэце апярэдзіць іншых удзельнікаў, уключаючы Сэзара Сэмпасана з Аўстрыі, які перамагаў пасля галасавання журы.

Крытыкі мяркуюць, што тэкст песні «Цацка» мае адсылкі да акцыі #MeToo (гэты хэштэг з’явіўся ў сацсетках у межах кампаніі па прыцягненню ўвагі да праблемы сексуальнага гвалту), тэмы талерантнасці ды павагі да жанчыны[3].

Зноскі

Спасылкі

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Нета Барзілай
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)