Новыя Нідэрланды

Новыя Нідэрланды (нідэрл.: Nieuw-Nederland, англ.: New Netherland, лац.: Novum Belgium ці Nova Belgica) (16141674) — рэгіён на тэрыторыі ўсходняй часткі ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі ў XVII стагоддзі, які распасціраўся ад 38 да 45 градусаў паўночнай шыраты.

Калонія Нідэрландаў
Новыя Нідэрланды
Nieuw-Nederland
ГербСцяг
ГербСцяг
Копія з карты 1650 года, Новыя Нідэрланды
Копія з карты 1650 года, Новыя Нідэрланды
 >
 >
1625 — 1667

СталіцаНовы Амстэрдам
Мова(ы)нідэрландская, англійская, французская
Афіцыйная мованідэрландская, англійская і французская
Грашовая адзінкаРэйксдальдэр[d]
Форма кіраванняКаланіялізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Востраў Манхэтэн быў адкрыты галандскай Ост-Індскай кампаніяй з яхты «Паўмесяц» (нідэрл.: Halve Maen) пад камандаваннем Генры Гудзона у 1609 годзе і вывучаны Адрыянам Блокам (Adriaen Block) і Хендрыкам Крыстыянсам (Christiaensz) у 1611—1614 гады. Па іх карце ў 1614 годзе Генеральныя штаты ўключылі гэту тэрыторыю як Новыя Нідэрланды ў складзе Галандскай Рэспублікі.

Карта, заснаваная на даных экспедыцыі Адрыяна Блока — першая згадка назвы Новыя Нідэрланды, 1614 год.

Паводле міжнароднага права, прэтэнзіі на тэрыторыю неабходна было замацаваць не толькі іх выяўленнем і прадастаўленнем карт, але таксама іх засяленнем. У маі 1624 года нідэрландцы завяршылі свае прэтэнзіі дастаўкай і пасяленнем 30 нідэрландскіх сем'яў на Noten Eylant, сучасны Губернатарскі востраў (англ.: Governors Island). Галоўным горадам калоніі служыў Новы Амстэрдам. У 1664 годзе губернатар Пітэр Стэйвесант перадаў Новыя Нідэрланды англічанам.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі