Няманя Маціч

сербскі футбаліст

Няманя Маціч (сербск.: Немања Матић; нар. 1 жніўня 1988, Шабац, СФРЮ) — сербскі футбаліст, паўабаронца французскага клуба «Алімпік» з Ліёна і былы ігрок нацыянальнай зборнай Сербіі.

Футбол
Няманя Маціч
Агульная інфармацыя
МянушкіЗвер
Нарадзіўся1 жніўня 1988(1988-08-01)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства Сербія
Рост194 см
Вага85 кг
Пазіцыяпаўабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубФранцыя Ліён
Нумар31
Маладзёжныя клубы
1997—2000Сербія і Чарнагорыя Раднічкі (Абрэнавац)
2000—2004Сербія і Чарнагорыя Црвена Звезда
2004—2005Сербія і Чарнагорыя Партызан (Бялград)
2005—2006Сербія і Чарнагорыя Адзінства (Уб)
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2007Сербія Калубара? (?)
2007—2009Славакія Кошыцы70 (4)
2009—2011Англія Чэлсі2 (0)
2010—2011  Нідэрланды Вітэс27 (2)
2011—2014Партугалія Бенфіка56 (6)
2014—2017Англія Чэлсі121 (4)
2017—2022Англія Манчэстэр Юнайтэд128 (2)
2022—2023Італія Рома35 (2)
2023Францыя Рэн13 (0)
2024—Францыя Ліён4 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2010Сербія Сербія (да 21)11 (2)
2008—2019Сербія Сербія48 (2)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

Ва ўзросце 18 гадоў дэбютаваў у клубе «Калубара». У 2007 годзе перайшоў у славацкі клуб «Кошыцы». У славацкім чэмпіянаце правёў 64 матчы, забіўшы ў іх 4 мячы. Там жа ігрок атрымаў славацкае грамадзянства. У 2009 годзе ў складзе «Кошыцаў» стаў уладальнікам Кубка Славакіі, у фінале абыграўшы «Артмедыю» з лікам 3:1. 18 жніўня 2009 года перайшоў у склад «Чэлсі» за 1,5 млн еўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з англійскім клубам, аднак у аснове лонданскага клуба практычна не выступаў.

У жніўні 2010 года, склаўшы кампанію іншаму сербскаму гульцу «Чэлсі» Слабадану Райкавічу, Няманя на правах арэнды перайшоў у нідэрландскі «Вітэс». 31 студзеня 2011 года Маціч быў пераведзены ў партугальскі клуб «Бенфіка», паўдзельнічаўшы ў абмене на бразільскага цэнтральнага абаронцу Давіда Луіса. Акрамя гэтага лісабонскі клуб атрымаў яшчэ кампенсацыю ў памеры 25 млн еўра. 13 студзеня 2013 года Маціч забіў свой першы гол за «Бенфіку» ў выніковай гульні 2:2 супраць клуба «Порту»[3]. На наступны дзень, ён быў уганараваны падаўжэннем кантракта да 2018 года.

У матчы 1/32 фіналу Лігі Еўропы Маціч забіў пераможны мяч у браму нямецкага «Баера», запяспечаўшы такім чынам лік 3:1 на карысць партугальцаў[4]. Няманя быў неад’емным членам клуба на працягу ўсяго часу выступаў за каманду. 15 мая 2013 года Маціч у фінале Лігі Еўропы сустрэўся са сваімі былымі аднаклубнікамі, аднак «Бенфіка» тым днём трывала паражэнне з лікам 1:2. 4 ліпеня 2013 года Няманя быў абраны найлепшым іграком чэмпіянату Партугаліі, да таго атрымліваўшы 3 перамогі ў намінацыі найлепшага іграка месяца падчас сезона.

15 студзеня 2014 года Маціч вярнуўся ў «Чэлсі», за іграка «сінія» выклалі суму ў памеры 21 млн еўра[5]. Кантракт з іграком быў разлічаны на пяць з паловай гадоў. Праз чатыры дні пасля складання дагавора Няманя ў ​​другі раз дэбютаваў за клуб, замяніўшы Віліяна ў пераможным матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 3:1[6].

У ліпені 2017 года перайшоў у «Манчэстэр Юнайтэд» за 40 млн фунтаў, падпісаўшы трохгадовы кантракт[7]. У красавіку 2022 года абвясціў, што пакіне клуб па заканчэнні сезона 2021/22. У чэрвені 2022 года ў якасці свабоднага агента падпісаў аднагадовы кантракт з «Ромай»[8].

У жніўні 2023 года перайшоў у французскі «Рэн», дзе гуляў да снежня 2023 года. У студзені 2024 года папоўніў склад ліёнскага «Алімпіка».

Міжнародная кар’ера

У складзе зборнай Сербіі дэбютаваў 14 снежня 2008 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы (1:0). У снежні 2012 года Маціч заявіў, што не будзе гуляць за зборную Сербіі, пакуль Сініша Міхайлавіч будзе з’яўляцца яе трэнерам. Гэтае рашэнне было выклікана тым, што апошнія 5 матчаў да гэтага Маціч не правёў ніводнай мінуты на пляцоўцы ў складзе нацыянальнай каманды[9]. 6 верасня 2013 года, ужо пасля звальнення Міхайлавіча, Маціч вярнуўся ў зборную, прыняўшы ўдзел у адборачным матчы да чэмпіянату свету 2014 супраць зборнай Харватыі[10].

Дасягненні

«Кошыцы»:

  • Уладальнік Кубка Славакіі: 2009

«Чэлсі»:

«Бенфіка»:

  • Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2012

Крыніцы

  • Benfica 2:2 FC Porto. Zero Zero.
  • Stylish Benfica put an end to Leverkusen. UEFA.
  • Nemanja Matic completes £21m Chelsea return. BBC Sport.
  • Chelsea 3-1 Manchester United. BBC Sport.
  • Матич перешел из «Челси» в «Манчестер Юнайтед». by.tribuna.com.
  • Футбол. Неманья Матич на правах свободного агента пополнил состав "Ромы" (руск.). pressball.by. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2022.
  • Nemanja Matić: Dok ne ode Miha…". RTS.
  • Matic back for Serbia’s crunch qualifiers. Yahoo Sports.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)