Чэмпіянат свету па футболе 2014

XIX чэмпіянат свету па футболе (12.6-13.7.2014, Бразілія). У фінальнай стадыі прымалі ўдзел 32 каманды, якія спачатку сустракаліся ў групавых матчах, каб вызначыць 16 лепшых, а потым адыгралі адзін супраць аднаго ў стыкавых матчах да фіналу.

Чэмпіянат свету па футболе 2014
Copa do Mundo de Futebol FIFA Brasil 2014В
Чэмпіянат свету па футболе 2014
Падрабязнасці чэмпіянату
Месца правядзенняСцяг Бразіліі Бразілія
      Гарады правядзення12
      Стадыёны12
Тэрміны адбору15 чэрвеня 201116 лістапада 2013
Тэрміны фіналу12 чэрвеня13 ліпеня 2014
Лік удзельнікаў203
      у фінале32
Прызавыя месцы
ЧэмпіёнГерманія Германія (4-ы раз)
Другое месцаАргенціна Аргенціна
Трэцяе месцаНідэрланды Нідэрланды
Чацвёртае месцаБразілія Бразілія
ФіналМаракана
Рыа-дэ-Жанэйра
Статыстыка чэмпіянату
Наведвальнасць3 429 873  (53 592 за гульню)
Згуляна матчаў64
Забіта галоў171  (2.67 за гульню)
Бамбардзір(ы)Сцяг Калумбіі Хамес Радрыгес (6 галоў)
Лепшы ігрокСцяг Аргенціны Ліянель Месі
2010
2018 >

Гаспадар турніра

Прэзідэнт ФІФА Іозеф Блатэр аб'яўляе краіну-гаспадыню чэмпіянату

У сувязі з прынцыпам ратацыі кантынентаў для чэмпіянатаў свету, першынство 2014 павінна было прайсці ў Паўднёвай Амерыцы, і Бразілія была адзіным кандыдатам. Усе іншыя амерыканскія краіны ў 2003 годзе пагадзіліся падтрымаць кандыдатуру Бразіліі. Хоць некаторыя спробы паспрачацца з Бразіліяй выказвала Калумбія, але яе кандыдатура адразу ж была адвергнута як несур'ёзная, асабліва з улікам таго, што ў 1986 годзе Калумбія ўжо павінна была прымаць чэмпіянат свету, але не змагла выканаць сваіх абавязацельстваў, і турнір у другі раз паспяхова правяла Мексіка.

Бразілія стала пятай краінай, якая прыняла чэмпіянат свету ў другі раз (пасля Мексікі, Італіі, Францыі і Германіі). Раней чэмпіянат свету быў праведзены тут у 1950. Чэмпіянат свету прайшоў у Паўднёвай Амерыцы ўпершыню пасля 1978, таксама гэты чэмпіянат упершыню стаў другім запар за межамі Еўропы.

Прызавыя грошы

Прызавы фонд вырас на 37 % у параўнанні з першынством свету ў 2010 годзе — і склаў $576 млн, тады як у 2010 годзе быў роўны $420 млн[1].

Пераможца чэмпіянату свету атрымаў $35 млн, у той час як уладальнік другога месца зарабіў $25 млн, а бронзавы прызёр — $22 млн. Зборная, якая заняла чацвёртае месца, атрымала $20 млн. Удзельнікі чвэрцьфінальнай стадыі зарабілі па $14 млн. Каманды, якія дасягнулі 1/8 фіналу, атрымалі па $9 млн, а зборныя, якія завяршылі барацьбу на групавым этапе, папоўнілі сваю казну на $8 млн кожная [2].

  • $35 млн — Чэмпіён
  • $25 млн — Фіналіст
  • $22 млн — 3-е месца
  • $20 млн — 4-е месца
  • $14 млн — 1/4 фінала
  • $9 млн — 1/8 фінала
  • $8 млн — Групавы этап

Эмблема турніру

Афіцыйная эмблема турніру была прадстаўлена 8 ліпеня 2010 года на цырымоніі ў Яганэсбург падчас правядзення чэмпіянату свету 2010 года. Эмблема была абраная камісіяй, у якую ўваходзілі архітэктар Оскар Німеер, дызайнер Ханс Донэр, мадэль Жызэль Бюндхен, пісьменнік Паўла Каэльё, бразільская спявачка Івета Сангалу, старшыня аргкамітэта ЧС-2014 Рыкарда Тэйшэйра і генеральны сакратар ФІФА Жэром Вальк. Пераможцам стала эмблема «Натхненне» (парт.: Inspiração), распрацаваная бразільскім агенцтвам Africa[3][4].

Афіцыйны мяч турніру

Генеральны сакратар ФІФА Жэром Вальк абвясціў, што па выніках галасавання заўзятараў афіцыйны мяч Чэмпіяната свету 2014 ад Adidas атрымаў назву Brazuca[5].

Назва

Назва мяча была абвешчана 2 верасня 2012 года. Яна абрана ў ходзе галасавання, у якім удзельнічала больш за мільён бразільцаў[6]. Усяго на выбар былі прапанавана тры назвы: Brazuca (77,8 % галасоў [7]), Carnavalesca (14,6 % галасоў [8]) і Bossa Nova (7,6 % галасоў [8]). Гэта першы ў гісторыі вопыт, калі назву мяча для чэмпіянату свету па футболе выбралі самі фанаты [6].Словам brazuca бразільцы называюць саміх сябе (бразільцаў). Гэта нефармальны, добразычлівы і пазітыўны выраз з некаторай доляй патрыятызму.[9]

Канструкцыя

Крой мяча — моцна скрыўлены куб. Іншымі словамі, у ім усяго 6 дэталяў, 12 швоў і 8 кропак сучлянення — але швы ідуць не па рэбрах куба, а па складанай крывой. Гэта мусіць забяспечыць належную аэрадынаміку (тое, чаго не хапала Jabulani і было выпраўлена ў Tango 12) і выдатна круглую форму. Камера зроблена з натуральнага каўчуку, а пакрыццё больш нагадвае Finale 13 (мяч Лігі Чэмпіёнаў).

Турнірны мяч павінен каштаваць каля $ 160[10].

Каманды-ўдзельніцы

У фінальным турніры чэмпіянату свету 2014 года прынялі ўдзел 32 каманды (Бразілія як гаспадыня спаборніцтваў і 31 каманда, якая прайшла адборачны турнір).

У фінальную стадыю прабіліся ўсе 8 каманд, якія калі-небудзь раней заваёўвалі званне чэмпіёнаў свету па футболе (з моманту пачатку правядзення гэтага турніру). А зборная Босніі і Герцагавіны прыняла ўдзел у фінальным турніры чэмпіянату свету ўпершыню.

З краін, якія не прабіліся на чэмпіянат свету, найвышэйшы рэйтынг мелі зборная Украіны — 16 месца, Даніі — 23 месца, Славеніі — 25. Пры гэтым найніжэйшы рэйтынг з удзельнікаў мундыаля у зборных: Аўстраліі (62), Паўднёвай Карэі (57) і Камеруна (56).

Краіны, якія прынялі ўдзел у ЧС-2014 паказаны cінім

АФК (4)

КАФ (5)

КФА (0)

КАНКАКАФ (4)

КАНМЕБОЛ (6)

УЕФА (13)

Адборачны турнір

Адборачны турнір чэмпіянату свету 2014 пачаўся 15 чэрвеня 2011 і завяршыўся 20 лістапада 2013 [11].

Еўропа (УЕФА)

У фінальны турнір выйшлі 13 каманд.

53 зборныя былі разбіты на дзевяць груп: восем груп па шэсць каманд і адну з пяццю зборнымі.

Пераможцы дзевяці груп выйшлі напрамую ў фінальную стадыю. Восем уладальнікаў другіх месцаў з лепшымі паказчыкамі прынялі ўдзел у спараных стыкавых матчах, якія вызначылі яшчэ чатырох удзельнікаў фінальнага турніру. Боснія і Герцагавіна ўпершыню ў сваёй гісторыі прабілася ў фінальную частку чэмпіянату свету ці Еўропы, перамогшы ў групе G.

Паўднёвая Амерыка (КОНМЕБОЛ)

У турніры ўдзельнічалі 9 зборных, у фінальны турнір наўпрост выйшлі чатыры каманды — Аргенціна, Калумбія, Чылі і Эквадор.

Зборная Уругвая якая заняла пятае месца ў турніры таксама прайшла на чэмпіянат свету пасля таго, як прыняла ўдзел у 2 міжкантынентальных стыкавых матчах са зборнай Іарданіі, якая заняла пятае месца ў АФК, і перамагла яе.

Афрыка (КАФ)

У турніры ўдзельнічалі 52 зборных. З іх у фінальны турнір выйшлі пяць каманд — Нігерыя, Кот-д'Івуар, Камерун, Гана і Алжыр.

Паўночная Амерыка (КОНКАКАФ)

У турніры ўдзельнічалі 35 зборных, з іх у фінальны турнір наўпрост выйшлі тры каманды — ЗША, Коста-Рыка і Гандурас. Чацвёртая каманда, Мексіка, таксама прайшла — яна ўдзельнічала ў міжкантынентальных стыкавых матчах з пераможцам адборачнага турніру зоны ОФК, Новай Зеландыяй. Мексіка стала пераможцам і кваліфікавалася на чэмпіянат свету.

Азія (АФК)

У турніры ўдзельнічалі 43 зборных, з іх у фінальны турнір выйшлі чатыры каманды — Японія, Аўстралія, Іран і Рэспубліка Карэя. Зборная Іарданіі якая заняла пятае месца (пасля перамогі ў кантынентальных стыкавых матчах супраць зборнай Узбекістана) ўдзельнічала ў міжкантынентальных стыкавых матчах са зборнай Уругвая, якая заняла пятае месца ў КОНМЕБОЛ, і саступіла ёй.

Акіянія (ОФК)

У турніры ўдзельнічалі 11 зборных. Пераможца турніру, зборная Новай Зеландыі, удзельнічала ў міжкантынентальных стыкавых матчах са зборнай Мексікі, якая заняла чацвёртае месца ў КОНКАКАФ. Новая Зеландыя саступіла Мексіцы і не кваліфікавалася на чэмпіянат свету.

Міжкантынентальныя стыкавыя матчы

Па 2 стыкавых матчы праходзілі паміж чацвёртай зборнай КОНКАКАФ (Мексіка) і пераможцам зоны ОФК (Новая Зеландыя), а таксама паміж пятай зборнай КОНМЕБОЛ (Уругвай) і пятай зборнай АФК (Іарданія).

У фінальны турнір выйшлі пераможцы — Мексіка і Уругвай.

Стадыёны


Бразілія
Белу-АрызонтыБразіліаКуябаКурыціба
МінэйранНацыянальны стадыёнАрэна ПантаналАрэна Байшада
Умяшчальнасць: 58,259Умяшчальнасць: 69,432Умяшчальнасць: 39,859Умяшчальнасць: 38,533
Фарталеза
Манаус
КастэланАмазонія
Умяшчальнасць: 60,348Умяшчальнасць: 39,118
НаталПорту-Алегры
Арэна дас ДунасБейра-Рыа
Умяшчальнасць: 38,958Умяшчальнасць: 42,991
РэсіфіРыа-дэ-ЖанэйраСальвадорСан-Паўлу
Арэна ПернамбукуМараканаФонтэ-НоваАрэна Карынтыянс
Умяшчальнасць: 42,583Умяшчальнасць: 74,689Умяшчальнасць: 51,708Умяшчальнасць: 61,606[12]


Суддзі

Спіс суддзяў, зацверджаны ФІФА для абслугоўвання матчаў чэмпіянату свету.[13][14]:

АФК
Бенджамін Уільямс (Аўстралія)
Абдула Шукрала (Бахрэйн)
Раўшан Ірматаў (Узбекістан)
Юіці Нісімура (Японія)
КАНКАКАФ
Марка Радрыгес (Мексіка)
Хаэль Агілар (Сальвадор)
Марк Гэйгер (ЗША)
КАНМЕБОЛ
Нестар Пітана (Аргенціна)
Сандра Рычы (Бразілія)
Вільмар Рольдан (Калумбія)
Энрыке Осэс (Чылі)
Карлас Вера (Эквадор)
КФА
Пітэр О'Ліры (Новая Зеландыя)
КАФ
Джамель Аймудзі (Алжыр)
Бакары Папа Гасама (Гамбія)
Нумандзіез Дуэ (Кот-д'Івуар)
УЕФА
Говард Уэб (Англія)
Фелікс Брых (Германія)
Б'ёрн Койперс (Нідэрланды)
Нікола Рыцолі (Італія)
Карлас Веласка Карбальё (Іспанія)
Педру Праэнса (Партугалія)
Міларад Мажыч (Сербія)
Джунейт Чакыр (Турцыя)
Юнас Эрыксан (Швецыя)

Cудзейства

20 чэрвеня 2014 ФІФА абвясціла аб адхіленні памочніка суддзі з Калумбіі, Умбэрта Клавіхо, ад далейшага судзейства на чэмпіянаце [15]. У матчы групы А паміж Мексікай і Камерунам Клавіхо выклікаў рэзкую крытыку свайго судзейства, спрэчна не залічылі два галы Мексікі ў вароты Камеруна [16].

Склады

Галоўныя трэнеры

Футбалісты, няздолеўшыя прыняць удзел у ЧС-2014

Шэраг вядучых гульцоў розных зборных атрымалі траўмы, якія не дазволілі ім прыняць актыўны ўдзел у чэмпіянаце свету. У іх лік уваходзяць:

Фінальны турнір

Лёсаванне

Групавы этап

Група А

МКамандаГВНПМячы±А
1  Бразілія32107  2+57
2  Мексіка32104  1+37
3  Харватыя31026  603
4 Камерун30031  9−80

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група В

МКамандаГВНПМячы±А
1 Нідэрланды330010  3+79
2 Чылі32015  3+26
3  Іспанія31024  7−33
4  Аўстралія30033  9−60

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група С

МКамандаГВНПМячы±А
1  Калумбія33009  2+79
2  Грэцыя31112  4−24
3  Кот-д’Івуар31024  5−13
4  Японія30122  6−41

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група D

МКамандаГВНПМячы±А
1  Коста-Рыка32104  1+37
2  Уругвай32014  406
3  Італія31022  3−13
4 Англія30122  4−21

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група Е

МКамандаГВНПМячы±А
1  Францыя32108  2+67
2  Швейцарыя32017  6+16
3  Эквадор31113  304
4  Гандурас30031  8−70

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група F

МКамандаГВНПМячы±А
1  Аргенціна33006  3+39
2  Нігерыя31113  304
3  Боснія і Герцагавіна31024  403
4  Іран30121  4−31

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група G

МКамандаГВНПМячы±А
1  Германія32107  2+57
2  ЗША31114  404
3  Партугалія31114  7−34
4  Гана30124  6−21

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Група Н

МКамандаГВНПМячы±А
1  Бельгія33004  1+39
2  Алжыр31116  5+14
3  Расія30212  3−12
4  Паўднёвая Карэя30123  6−31

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Плэй-оф

1/8 фіналаЧвэрцьфіналыПаўфіналыФінал
              
28 чэрвеня - Белу-Арызонты      
   Бразілія  1(3)
4 ліпеня - Фарталеза
   Чылі  1(2) 
   Бразілія  2
28 чэрвеня - Рыа-дэ-Жанэйра
    Калумбія  1 
   Калумбія  2
8 ліпеня - Белу-Арызонты
   Уругвай  0 
   Бразілія  1
30 чэрвеня - Бразіліа
    Германія  7 
   Францыя  2
4 ліпеня - Рыа-дэ-Жанэйра
   Нігерыя  0 
   Францыя  0
30 чэрвеня - Порту-Алегры
    Германія  1 
   Германія  2
13 ліпеня - Рыа-дэ-Жанэйра
   Алжыр  1 
   Германія  1
29 чэрвеня - Фарталеза
    Аргенціна  0
   Нідэрланды  2
5 ліпеня - Сальвадор
   Мексіка  1 
   Нідэрланды  0(4)
29 чэрвеня - Рэсіфі
    Коста-Рыка  0(3) 
   Коста-Рыка  1(5)
9 ліпеня - Сан-Паўлу
   Грэцыя  1(3) 
   Нідэрланды  0(2)
1 ліпеня - Сан-Паўлу
    Аргенціна  0(4) Матч за трэцяе месца
   Аргенціна  1
5 ліпеня - Бразіліа12 ліпеня - Бразіліа
   Швейцарыя  0 
   Аргенціна  1   Бразілія  0
1 ліпеня - Сальвадор
    Бельгія  0    Нідэрланды  3
   Бельгія  2
   ЗША  1 


1/8 фінала

28 чэрвеня 2014
13:00 UTC-3
Бразілія  1:1 (1:1)
(3:2)
 ЧыліСтадыён: Мінэйран,
Белу-Арызонты
Гледачоў: 57,714
Суддзя: Говард Уэб
Луіс  18'
Давід Луіс
Віліян
Марселу
Халк
Неймар
СправаздачаСанчэс  32'
Маўрысіа Пінілья
Алексіс Санчэс
Чарлес Арангіс
Марсела Дыяс
Гансала Хара

28 чэрвеня 2014
17:00 UTC-3
Калумбія  2:0 (1:0)  УругвайСтадыён: Маракана,
Рыа-дэ-Жанэйра
Гледачоў: 73,804
Суддзя: Б'ёрн Койперс
Радрыгес  28'  50'Справаздача

29 чэрвеня 2014
13:00 UTC-3
Нідэрланды  2:1 (0:0)  МексікаСтадыён: Кастэлан,
Фарталеза
Гледачоў: 58,817
Суддзя: Педру Праэнса
Снейдэр  88'
Хюнтэлар  90+4' (пен.)
СправаздачаДос Сантас  48'

29 чэрвеня 2014
17:00 UTC-3
Коста-Рыка  1:1 (0:0)
(5:3)
 ГрэцыяСтадыён: Арэна Пернамбуку,
Рэсіфі
Гледачоў: 41,242
Суддзя: Бэнджамін Уільямс
Руіс  52'
Сельса Борхес
Браян Руіс
Джанкарла Гансалес
Хаэль Кэмбэл
Мікаэль Уманья
СправаздачаПапастатопулас  90+1'
Канстанцінас Мітраглу
Лазарас Хрыстадулопулас
Хасэ Алебас
Тэафаніс Гекас

30 чэрвеня 2014
13:00 UTC-3
Францыя  2:0 (0:0)  НігерыяСтадыён: Нацыянальны стадыён,
Бразіліа
Гледачоў: 67,882
Суддзя: Марк Гейгер
Пагба  79'
Ёба  90+1'
Справаздача

30 чэрвеня 2014
17:00 UTC-3
Германія  2:1 (0:0)
(д.ч.)
 АлжырСтадыён: Бейра-Рыа,
Порту-Алегры
Гледачоў: 43,063
Суддзя: Сандро Рычы
Шурле  92'
Озіль  120'
СправаздачаДжабу  120+1'

1 ліпеня 2014
13:00 UTC-3
Аргенціна  1:0 (0:0)
(д.ч.)
 ШвейцарыяСтадыён: Арэна Карынтыянс,
Сан-Паўлу
Гледачоў: 63,255
Суддзя: Ёнас Эрыксан
Дзі Марыя  118'Справаздача

1 ліпеня 2014
17:00 UTC-3
Бельгія  2:1 (0:0)
(д.ч.)
 ЗШАСтадыён: Фонтэ-Нова,
Сальвадор
Гледачоў: 51,227
Суддзя: Джамэль Аймудзі
дэ Бройнэ  93'
Лукаку  105'
СправаздачаГрын  107'

1/4 фінала

4 ліпеня 2014
13:00 UTC-3
Францыя  0:1 (0:1)  ГерманіяСтадыён: Маракана,
Рыа-дэ-Жанэйра
Суддзя: Нэстар Пітана
СправаздачаХумельс  13'

4 ліпеня 2014
17:00 UTC-3
Бразілія  2:1 (1:0)  КалумбіяСтадыён: Кастэлан,
Фарталеза
Суддзя: Карлас Веласка Карбальё
Сілва  7'
Луіс  69'
СправаздачаРадрыгес  80' (пен.)

5 ліпеня 2014
13:00 UTC-3
Аргенціна  1:0 (1:0)  БельгіяСтадыён: Нацыянальны стадыён,
Бразіліа
Суддзя: Нікола Рыцолі
Ігуаін  8'Справаздача

5 ліпеня 2014
17:00 UTC-3
Нідэрланды  0:0 (0:0)  Коста-РыкаСтадыён: Фонтэ-Нова,
Сальвадор
Суддзя: Раўшан Ірматаў

Робін ван Персі
Ар’ен Робен
Уэслі Снейдэр
Дзірк Кёйт
Справаздача
Сельса Борхес
Браян Руіс
Джанкарла Гансалес
Крысціян Баланьяс
Маркас Урэнья

1/2 фінала

8 ліпеня 2014
17:00 UTC-3
Бразілія  1:7 (0:5)  ГерманіяСтадыён: Мінэйран,
Белу-Арызонты
Гледачоў: 58,141
Суддзя: Марко Радрыгес
Аскар  90'СправаздачаМюлер  11'
Клозэ  23'
Кроас  24'  26'
Хедзіра  29'
Шурле  69'  79'

9 ліпеня 2014
17:00 UTC-3
Нідэрланды  0:0 (0:0)
(2:4)
 АргенцінаСтадыён: Арэна Карынтыянс,
Сан-Паўлу
Гледачоў: 63,267
Суддзя: Джунейт Чакыр

Рон Влар
Ар’ен Робен
Уэслі Снейдэр
Дзірк Кёйт
Справаздача
Ліянель Месі
Эсек’ель Гарай
Серхіа Агуэра
Максі Радрыгес

Матч за бронзу

12 ліпеня 2014
17:00 UTC-3
Бразілія  0:3 (0:2)  НідэрландыСтадыён: Нацыянальны стадыён,
Бразіліа
Гледачоў: 68 034
Суддзя: Джамэль Аймудзі
Справаздачаван Персі  3' (пен.)
Блінд  17'
Вейналдум  90+1'

Фінал

13 ліпеня 2014
16:00 UTC-3
Германія  1:0 (0:0)
(д.ч.)
 АргенцінаСтадыён: Маракана,
Рыа-дэ-Жанэйра
Гледачоў: 74738
Суддзя: Нікола Рыцолі
Гётцэ  113'

Статыстыка

Бамбардзіры

6 галоў
5 галоў
4 галы
3 галы
2 галы
1 гол
Аўтагалы

Крыніца:[38]

Дыскваліфікацыі

Найбольш вартая ўвагі дысцыплінарная справа ЧС-2014, дыскваліфікацыя нападаючага зборнай Уругвая Луіса Суарэса, пазбаўленага права гуляць на працягу дзевяці міжнародных матчаў з забаронай удзельнічаць у звязанай з футболам дзейнасці (у тым ліку адкрыцці любога стадыёна) на працягу чатырох месяцаў, пасля нападу на італьянскага абаронцу Джорджа К’еліні. Суарэс таксама быў аштрафаваны на CHF 100,000.

Узнагароды

  • Залаты Мяч
  • Залатая Буца
  • Залатая Пальчатка
  • Лепшы малады гулец
  • FIFA Fair Play Trophy

Выніковае становішча каманд

МКамандаГрМВНПАЗГПГ+/-
Прызёры
1  ГерманіяG761019184+14
2  АргенцінаF75111684+4
3  НідэрландыB7520171712+5
Чацвёртае месца
4  БразіліяA7322111114-3
Чвэрцьфіналісты
5  КалумбіяC540112124+8
6  БельгіяH54011263+3
7  ФранцыяE531110103+7
8  Коста-РыкаD5230952+3
1/8 фінала
9  ЧыліB4211764+2
10  МексікаA4211753+2
11  ШвейцарыяE42026770
12  УругвайD4202646-2
13  ГрэцыяC4121535-2
14  АлжырH41124770
15  ЗШАG4112456-1
16  НігерыяF4112435-2
Групавы раўнд
17  ЭквадорE31114330
18  ПартугаліяG3111447-3
19  ХарватыяA31023660
20  Боснія і ГерцагавінаF31023440
21  Кот-д’ІвуарC3102345-1
22  ІталіяD3102323-1
23  ІспаніяB3102347-3
24  РасіяH3021223-1
25  ГанаG3012146-2
26 АнгліяD3012124-2
27  Паўднёвая КарэяH3012136-3
28  ІранF3012114-3
29  ЯпоніяC3012126-4
30  АўстраліяB3003039-6
31  ГандурасE3003018-7
32  КамерунA3003019-8

Факты

У масавай культуры

Тэма чэмпіянату была абыграная як галоўная сюжэтная лінія 16 эпізоду 25 сезону мультсерыялу «Сімпсаны», дзе галоўнага персанажа, Гамера Сімпсана, запрашаюць у Бразілію ў якасці суддзі футбольных гульняў. Згодна з вынікам эпізоду, пераможцам чэмпіянату становіцца каманда Германіі, якая выйграла фінальны матч супраць каманды Бразіліі з лікам 2:0.

Зноскі

Спасылкі