Нідэрландскія Антыльскія астравы

Нідэрландскія Антылы (нід.: Nederlandse Antillen) — да 2010 г. астраўная тэрыторыя ў Карыбскім моры, аўтаномная частка Нідэрландаў. Сталіца — горад Вілемстад на востраве Кюрасаа.

самакіравальная частка Каралеўства Нідэрландаў
Нідэрландскія Антыльскія астравы
Nederlandse Antillen
Antia Ulandes
Antia Hulandes[1]
Герб Нідэрландскіх Антыльскіх астравоўСцяг Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў
Герб Нідэрландскіх Антыльскіх астравоўСцяг Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў
Дэвіз: «Libertate unanimus
(Латынь: «Аднадушны свабодай»)
»
Гімн: Anthem without a title
 >
 >
 >
 >
 >
 >
1954 — 2010

СталіцаВілемстад
Мова(ы) нідэрландская, англійская, пап'ямента[2]
Афіцыйная мованідэрландская, пап'ямента і англійская
Грашовая адзінкаАнтыльскі Гульдэн
Плошча800
Насельніцтва197,041 (2009 год)[3]
Форма кіраванняКанстытуцыйная манархія
Інтэрнэт-дамен.an
Шчыльнасць насельніцтва246 чал./км²
ВУП2,45 млрд
Год разліку ВУП2003
Месца па ВУП180
ВУП на душу насельніцтва11 400
Часавы пояс-4
Кіраўнікі дзяржавы
Апошняя каралева
 • 1980-2010Беатрыкс
Апошні губернатар
 • 2002-2010Фрыц Годгедраг
Апошні прэм'ер-міністр
 • 2006-2010Эмілі дэ Ёнг-Эльхагэ
Гісторыя
 • 15 снежня 1954Заснаваныя
 • 1 студзеня 1986Аддзяленне Арубы
 • 10 кастрычнікa 2010Роспуск Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Месцазнаходжанне

Група з трох буйных астравоў, Аруба, Кюрасаа і Банайрэ, знаходзіцца ў паўднёвай частцы архіпелага Малых Антыльскіх астравоў, каля ўзбярэжжа Венесуэлы. Група з трох больш дробных астравоў, Сінт-Мартэн, Сінт-Эстаціус і Саба, знаходзіцца на поўначы архіпелага, прыкладна ў 1000 км ад галоўных астравоў. Сінт-Эстатиус мае на ўсходзе марскія межы з дзяржавай Сент-Кітс і Невіс, Сінт-Мартэн па сушы мяжуе з заморскай абшчынай Францыі — Сен-Мартэн на поўначы, на паўднёвым захадзе па моры — з заморскай брытанскай тэрыторыяй Ангілья, на паўднёвым усходзе па моры — з заморскай абшчынай Францыі — Сен-Бартэльмі.

Гісторыя

Заснавана ў 1954 г. з Нідэрландскіх астраўных калоній у Карыбскім моры. У 1986 г. са складу Нідэрландскіх Антылаў выйшла Аруба. 10 кастрычніка 2010 г. востраў Банайрэ, востраў Саба, востраў Сінт-Эстаціўс былі далучаны да Нідэрландаў у якасці спецыяльных муніцыпалітэтаў, а Сінт-Мартэн і Кюрасаа набылі дзяржаўны статус у федэрацыі з Нідэрландамі.

Зноскі

Спасылкі