Песета

Песе́та (ісп.: peseta) — валюта Іспаніі з 1869 да 2002 года. Нароўні з французскім франкам яна таксама была валютай Андоры. Песета складалася з 100 сенціма або 4 рэалаў, але гэтыя грошы былі цалкам выведзены з абароту ў 1970-х гадах.

Іспанская песета
Peseta española
100 песет 1953 года
100 песет 1953 года
Код ISO 4217ESA
Эмітэнт Іспанія
Тэрыторыя абароту Андора
Уведзена1869
ЗамянілаІспанскі эскуда
Вынята2002
Заменена наЕўра
Складалася з100 Сенціма
СімвалыPta (мн. Pta/Pts/Ptas) • P • Pt • ₧
Цэнтральны банкБанк Іспаніі
Вэбсайт[www.bde.es www.bde.es]
Манетны дворНацыянальная фабрыка манет і марак — Каралеўскі манетны двор[1]
Вэбсайтwww.fnmt.es
Абменны курс
1 EUR= ₧166,386
Іспанская песета на Вікісховішчы

Паходжанне

Назва паходзіць ад каталанскага слова «peceta», якое азначае — «маленькі кавалачак», гэта значыць, слова «peca» і памяншальны суфікс «-eta».[2] Яно таксама падобнае на іншую памяншальную назву ўжо існуючай валюты — «песа», якая атрымала ў спадчыну сваё імя ад меры вагі, гэтак жа як і іншыя валюты, напрыклад, брытанскі фунт. Тэрмін песета таксама ўжываецца ў Пуэрта-Рыка для амерыканскай манеты ў чвэрць долара.

Гісторыя

Іспанская банкнота 50 песет 1874 года

Песета была ўведзена ў 1869 годзе пасля ўступлення Іспаніі ў Лацінскі валютны саюз у 1868 годзе. Іспанскі закон ад 26 чэрвеня 1864 г. абвясціў пра падрыхтоўку да ўступлення ў Лацінскі валютны саюз (пачынаючы з 1865 года). Песета замяніла эскуда ў суадносінах 2½ песеты = 1 эскуда. Песеце была эквівалентная 4,5 г срэбра або 0,290322 г. золата, якое звычайна выкарыстоўваецца ўсімі валютамі Лацінскага валютнага саюза. Пачынаючы з 1873 года стандартам прыняты толькі золата-валютны эквівалент. Палітычная нестабільнасць пачала XX-га стагоддзя разваліла валютны саюз, хоць афіцыйна ён спыніў існаванне толькі ў 1927 годзе.

У 1959 годзе Іспанія ўвайшла ў Брэтан-вудскую сістэму, штучна прывязаўшы песету да курсу амерыканскага долара ў суадносінах 60 песет = 1 долару. У 1967 годзе песета абясцэнілася ўслед за брытанскім фунтам захаваўшы абменны курс на ўзроўні 168 песет = 1 фунт і стварыўшы новы курс, прыраўнаваўшы 70 песет да 1 амерыканскага долара.

Пасля заснавання ў 1999 годзе еўра, песета была заменена ім у 2002 годзе. Абменны курс тады склаў 1 еўра = 166,386 песет.

Зноскі

Спасылкі