Прамысловасць Беларусі

Асноўныя галіны прамысловасці Беларусі — машынабудаванне, электраэнергетыка і металаапрацоўка, хімічная і нафтахімічная прамысловасць, здабыча калійнай солі, лясная і дрэваапрацоўчая, лёгкая і харчовая прамысловасць[1].

Гісторыя

Агульная скіраванасць эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай другой паловы XVIII ст. у бок пашырэння таварна-грашовых адносін спрыяла развіццю прамысловасці. На ўсходзе беларускіх зямель былі больш развіты прамысловыя заняткі. Першае месца сярод іх займалі промыслы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. Найбольш развітай было вінакурэнне. Інвентары гэтага часу адзначаюць вінакурні (бровары) у клжным фальварку буйнога ўладання. Існавалі гэтыя прадпрыемствы пры корчмах у кожным горадзе і мястэчку. У некаторых маёнтках звыш 60% наяўнага зерня ішло на выраб гарэлкі і піва. Так, на Крычаўскім бровары на працягу сутак выраблялі 110 вёдзер гарэлкі, вінакурня ва Урэччы давала прыкладна 2700 л гарэлкі ў суткі. Натуральна, вінакурэнне з'яўлялася адным з найгалоўнейшых прыбытковых артыкулаў буйных землеўладальнікаў. Толькі арэнда корчмаў складала 37% прыбытку вялікай Магілёўскай эканоміі, 26% — Гомельскага староства[2].

Другім відам прадпрыемстваў па перапрацоўцы зерня з'яўляліся млыны. Правы на іх будаўніцтва і прыбытак ад дзейнасці, таксама як ад броавараў і корчмаў, належалі выключна землеўладальнікамі. У 1777 годзе, згодна перапісу скарбовай камісіі Вялікага Княства Літоўскага, у Берасцейскім павеце налічвалася 178 вадзяных млыноў і 25 ветракоў. У 1750—1760-я гады у Магілёўскай эканоміі дзейнічаў 71 млын, у Гомельскім і Крычаўскім староствах — адпаведна 46, у Быхаўскім графстве — 31[3].

Да прамысловых прадпрыемстваў, якія былі дастаткова распаўсюджаны ў феадальных гаспадарках і выкарыстоўвалі сельскагаспадарчую сыравіну, трэба аднесці алейні (маслабойні), фолюшы (сукнавольні).

Прамысловасць беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі

Прамысловасць беларуских зямель канца XVIII—першай паловы XIX стст. у асноўным абапіралася на мясцовую сыравінную базу. Галоўнай галіной усё яшчэ было вінакурства.

У канцы XVIII—першай паловы XIX стст. беларускія губерні, у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі, мелі больш развітую сістэму шляхоў зносін. Гэта з'явілася вынікам інтэнсіўнага развіцця суднабудаўніцтва, якое было досыць разнастайным: віціны, баркі, паўбаркі, бярлінкі, баты, русія лодкі, галеры, шкуны, габары і г.д. Найбольш буйнымі цэнтрамі суднабудаўніцтва ў першай палове XIX ст. з'яўляліся мястэчкі Лоеў, Холмеч (у басейне Дняпра); мястэчкі Гарадзец, Целяханы, Пагост, Тураў, Петрыкаў (на Прыпяці і сістэмах Дняпроўска-Бугскага і Агінскага каналаў)[4].

Агульная характарыстыка

За 2011—2016 гады доля высокатэхналагічных вытворчасцей у структуры аб’ёму прамысловай вытворчасці вырасла з 1,7 % да 2,9 %, нізкатэхналагічных вытворчасцей — з 26,7 % да 35,1 %; доля сярэднетэхналагічных вытворчасцей нізкага і высокага ўзроўню скарацілася — з 35,7 % і 25,9 % да 27,7 % да 20 % адпаведна. У структуры дададзенай вартасці апрацоўчай прамысловасці доля высокатэхналагічных вытворчасцей за гэты перыяд вырасла з 3,5 % да 5,6 %, нізкатэхналагічных — з 29,7 % да 41,9 %; доля сярэднетэхналагічных вытворчасцей нізкага і высокага ўзроўню скарацілася з 25,5 % і 41,3 % да 23 % і 29,5 % адпаведна[5].

Па індэксе эканамічнай складанасці Беларусь знаходзіцца на 30-м месцы ў свеце ў рэйтынгу МТІ[6] і на 31-м месцы ў рэйтынгу Цэнтра міжнароднага развіцця Гарвардскага універсітэта[7], апярэджваючы 3 з 5 краін-суседзяў — Латвію, Расію і Украіну.

Абсалютная большасць прамысловых арганізацый займаюцца рознымі галінамі апрацоўчай прамысловасці (11 623 з 12 035 зарэгістраваных арганізацый прамысловасці). Галіны, у якіх зарэгістравана найбольшая колькасць прадпрыемстваў[8]:

  • Вытворчасць вырабаў з дрэва і паперы, паліграфічная прамысловасць — 2156;
  • Вытворчасць іншых гатовых вырабаў, рамонт, мантаж машын і абсталявання — 2099;
  • Вытворчасць гумовых і пластмасавых вырабаў, іншых неметалічных мінеральных прадуктаў — 1918;
  • Вытворчасць тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра — 1571;
  • Металургічнай вытворчасці, вытворчасць гатовых металічных вырабаў, акрамя машын і абсталявання — 1412.

Найбольшая колькасць арганізацый прамысловасці зарэгістравана ў Мінску (3175, або 26 %), Мінскай вобласці (2738, або 23 %), менш за ўсё — у Віцебскай і Гродзенскай абласцях (1107 і 1115 адпаведна, або 9 %)[9].

Дынаміка вытворчасці важнейшых відаў прамысловай прадукцыі

Вытворчасць важнейшых відаў прамысловай прадукцыі[10][11][12][13][14][15][16][17].

Параметры, паказчыкі19841988198919952000200520062007200820092010201120122013
Электраэнергія, млрд кВт•ч33,138,238,524,926,131,031,831,835,130,434,932,030,631,5
Першасная перапрацоўка нафты, тыс. т39015[18]н/д39442[19]13118135281980221253213492130421634164552047421667н/д
Бензін аўтамабільны, тыс. тн/д1964333034983181333032723158313537293682
Дызельнае паліва, тыс. тн/д38476426661666936720710661378842116677793
Гатовы пракат чорных металаў, тыс. тн/д614139718392047219223852298245824572599н/д
Шыны аўтамабільныя для с/г машын, тыс. шт.н/д4575[20]12922440305235634792506850734818516457325568
Мінеральныя ўгнаенні, тыс. т56006700630033494056566954695880587033906176628858585280
у тым ліку азотныя ўгнаенні, тыс. т597684711751728728761798814н/д
у тым ліку фосфарныя ўгнаенні, тыс. т87141153157175177192185213н/д
у тым ліку калійныя ўгнаенні, тыс. т337248444605497249672485522353064831н/д
Металарэжучыя станкі, тыс. шт.н/д4,75,43,74,74,64,62,53,74,34,2н/д
Грузавыя аўтамабілі, тыс. шт.н/д42,0[21]12,914,722,323,225,526,311,513,322,825,919,3
Кар’ерныя самазвалы, шт.н/д942143816301814186169897814441671н/д
Тралейбусы, шт.083109147176311446388283207172118
Аўтобусы, шт.062914126321042160219615202080216321242342
Трактары, тыс. шт.94,7н/д100,7[20]28,022,541,549,259,665,145,344,459,171,0[22]62,6
Пральныя машыны, тыс. шт.н/д33,1[20]88,136,712,7163,3216,5236,4273,8310,8323,6324
Халадзільнікі і маразільнікі, тыс. шт.н/д81299510501072110610071106119712631201
Лямпы напальвання і дугаразрядныя, млн шт.н/д75,3168,8146,6147,1158,3138161,1183,7190,8н/д
Тэлевізары, тыс. шт.н/д1302н/д53213081067702717352446404594245
Піламатэрыялы, тыс. м3н/д17022243273725072461252923792571908н/д
Папер, тыс. т19820320427446963575670103111н/дн/д
Цэмент, тыс. тн/д2258[20]12351847313134953820421943504531462549065057
Мяса і субпрадукты з ялавічыны і цяляціны, тыс. тн/д152175190195197232233223209
Мяса і субпрадукты са свініны, тыс. тн/д116166191206217230235250272
Мяса і субпрадукты з птушак, тыс. тн/д61113144161187216253290344
Вырабы каўбасныя, тыс. тн/д151257278273307295317290299293
Паўфабрыкаты мясныя, уключаючы з мяса птушкі, тыс. шт.н/д4885110122140142164168195
Масла сметанковае, тыс. тн/д65858882981169910411399
Натуральнамалочная прадукцыя ў пераліку на малако, тыс. тн/д954112212821326133213061495164317761859
Сыры, тыс. тн/д4182101110128134146142147134
Раслінны алей, тыс. тн/д1742444982127161182189257
Цукар белы, тыс. тн/д565864814656708759816986863н/д
Безалкагольныя напоі, млн дэкалітраўн/д19293436353239464748
напоі алкагольныя дыстылявананыя, млн дэкалітраўн/д10,88,710,712,614,414,715,218,119,417
напоі ферментаваныя (Пладовыя віна і інш.), млн дэкалітраўн/д23,722,220,82220,719,120,118,414,6н/д
Віна ігрістые, млн дэкалітраўн/д0,81,01,01,01,11,21,51,61,7н/д
Піво, млн дэкалітраўн/д23,727,133,235,635,433,739,947,243,242,5
Тытунёвыя вырабы, млрд шт.н/д10,41215,718,719,521,115,129,633,2н/д
Структура прамысловай вытворчасці РБ ў 2008 годзе.

Выкарыстанне сярэднегадавы магутнасці прадпрыемстваў па выпуску прамысловай прадукцыі[23]:

Від тавараў20082009201020112012
Грузавыя аўтамабілі85 %37 %43 %73 %83 %
Трактары97 %76 %71 %92 %88 %
Падшыпнікі27 %13 %14 %18 %25 %
Пракат гатовы100 %98 %100 %99 %100 %
Мінеральныя ўгнаенні99 %56 %99 %98 %80 %
Цэмент96 %93 %96 %96 %81 %
Халадзільнікі99 %99 %99 %99 %99 %
Тэлевізары51 %33 %40 %32 %51 %
Пральныя машыны87 %86 %88 %90 %99 %
Трыкатажныя вырабы63 %65 %77 %78 %80 %
Абутак62 %60 %68 %71 %69 %
Натуральнамалочная прадукцыя70 %69 %72 %74 %77 %

Металургія

Металургічная галіна Беларусі ўяўляе сабой холдынг «Беларуская металургічная кампанія», які ўключае ў сябе: ААТ «Беларускі металургічны завод» (кіруючая кампанія холдынгу), «Магілёўскі металургічны завод» і інш. прадпрыемствы[24]. Праз адсутнасць ў Беларусі радовішчаў жалезнай руды сыравінай для БМЗ служаць металалом і чыгунныя чушкі[25]. Які ўваходзіць у склад холдынгу Рэчыцкі метызны завод выпускае, у прыватнасці, цвікі і дрот, Маладзечанскі завод лёгкіх металаканструкцый — сталёвыя трубы[25]. Яшчэ адным буйным прадпрыемствам з’яўляецца завод «Цэнтраліт» у Гомелі, які спецыялізуецца на ліццё вырабаў з шэрага і высокатрывалага чыгуну (адліўкі, каналізацыйныя люкі і інш.)[25]. Акрамя гэтых прадпрыемстваў, у складзе найбуйнейшых заводаў маецца больш за сто ліцейных цэхаў і ўчасткаў.

Па выніках 2016 г. вытворчасць гатовага пракату знізілася ў на 14,4 % у параўнанні з 2015 г. да 2,04 млн т. вытворчасць сталі знізілася за 2016 г. на 12,1 % да 2,556 млн т., дроту з нелегіраванай (вугляродзістай) сталі таксама скарацілася — на 8,7 % да 360,8 тыс. т. Выпуск металакорду вырас на 2,6 % і склаў 90,2 тыс. т. Агульны аб’ём металургічнай вытворчасці і вытворчасці гатовых металічных вырабаў на беларускіх прадпрыемствах (6 % ад агульнага аб’ёму прамысловай вытворчасці) знізіўся за 2016 г. на 0,3 % да 4,767 млрд бел. руб. (2,472 млрд дал па курсе Нацыянальнага банка Беларусі)[26].

Прадукцыя199019952000200520102015
Сталь, тыс. т.11127441624207526722577
Пракат чорных металаў, тыс. т.6866141397183924582047
Сталёвыя трубы, тыс. т.90,012,337,9108,3183,7212,2
Чыгуннае ліццё, тыс. т.859193213н/дн/дн/д

У 2016 г. каля 97 % сталі было выплаўлена ў Гомельскай вобласці (у асноўным на БМЗ), 48,3 тыс. тон у Мінску, 12 тыс. тон у Магілёўскай вобласці, 6,3 тыс. тон у Мінскай вобласці, 5,2 тыс. тон у Брэсцкай вобласці і 200 тон у Гродзенскай вобласці. Большую частку сталёвых труб вырабілі ў Гомельскай (90,9 тыс. тон), Магілёўскай (65,6 тыс. тон) абласцях і Мінску (16,9 тыс. тон). У Гомельскай вобласці вырабляецца 97,5 % холоднотянутой дроту з нелегіраванай сталі (357 з 366 тыс. тон). Вытворчасць будаўнічых зборных металаканструкцый раўнамерна размеркавана па абласцях і сталіцы, але Мінская вобласць і Мінск вырабляюць больш за палову гэтай прадукцыі (57,7 і 32,5 тыс. тон адпаведна з 146,4 тыс. тон). Вытворчасць катлоў цэнтральнага ацяплення значна скарацілася (з 22,4 тысяч у 2011 г. да 10,8 тысяч у 2016 г.) больш за тысячу катлоў вырабляецца ў Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях[27]. У 2012 г. у Беларусі было выраблена 66,6 тыс. тон цвікоў, кнопак, клямараў і аналагічных вырабаў[28].

Каляровая металургія развіта недастаткова. У Мінску дзейнічае завод па пераплаўцы каляровых металаў (ААТ «Белколермет», ліцейны цэх размешчаны ў Гатава Мінскага раёна), у Гомелі і Мазыры — невялікія ліцейныя прадпрыемствы[25]. У 1990-я гады ў Мінску пачала дзейнічаць кампанія Алютэх з уласным ліцейным вытворчасцю (алюміній).

Навуковае забеспячэнне і падрыхтоўка кадраў ажыццяўляецца на шасці кафедрах ВНУ, Інстытутам тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук, «Інстытут БелННІЛіт». З 1972 года дзейнічае Інстытут парашковай металургіі.

Машынабудаванне

У Беларусі вырабляецца шырокі спектр машынабудаўнічай прадукцыі. Гэта грузавыя аўтамабілі (МАЗ, БелАЗ), аўтобусы (МАЗ, Неман), тралейбусы (Белкамунмаш), трактары (Мінскі трактарны завод, Магілёўскі аўтамабільны завод), сельскагаспадпадарчая тэхніка (Гомсельмаш), тэлевізары (Гарызонт, Віцязь), халадзільнікі (АТЛАНТ), металарэжучыя станкі і многае іншае.

У Беларусі размешчаны Беларускі аўтамабільны завод (марка БелАЗ) — адзіны ў краінах СНД і адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў кар’ернай тэхнікі.

З 1997 па 2000 гг. на заводзе «Ford Union» у вёсцы Абчак пад Мінскам збіраліся камерцыйныя аўтамабілі Ford Transit і легкавыя Ford Escort. Магутнасці заводу дазвалялі збіраць да 6000 машын штогод. 12 мая 2000 г. вытворчасць аўтамабіляў была спыненая ў сувязі з нізкім попытам на прадукцыю. Агулам за амаль тры гады на беларускім заводзе былі сабраныя 3660 машын Ford. Пасля няўдалага досведу супрацоўніцтва з карпарацыяй «Ford» А. Ваганаў ад імя прадпрыемства «Юнісон» і ў звязцы з прадстаўніцтвам «Iran Khodro Group» пачало выпуск іранскія аўтамабіляў «Samand», якія набывалі міліцыя і іншыя ўрадавыя ўстановы[29].

Станкабудаванне

Хімічная прамысловасць

Хімічная прамысловасць — адна з найбольш буйных галін беларускага прамысловага комплексу.

Вядучыя галіны хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці рэспублікі:

  • Горнахімічнага, якая вырабляе калійныя ўгнаенні;
  • Асноўная хімія, якая вырабляе хімічныя валокны і ніткі;
  • Нафтахімічная галіна.

Хімічнай прамысловасцю выпускаюцца:

  • Шкловалакно і вырабы на яго аснове;
  • Мінеральныя ўгнаенні (калійныя, азотныя і фосфарныя);
  • Звыш 200 тыпаразмераў шын;
  • Поліэфірыныя валокны і ніткі;
  • Поліэтылен высокага ціску (як базавых марак, так і кампазіцый на яго аснове, а таксама шырокі спектр поліакрілонітрыльных валокнаў);
  • Поліамідныя валокны і ніткі, кордныя тканіны, а таксама першасны поліамід-6 і кампазіцыйныя матэрыялы на яго аснове.

Асноўныя прадпрыемствы гэтых галін, уключаючы па вытворчасці прадукцыі з сінтэтычных смол і пластычных мас, уваходзяць у склад канцэрна «Белнафтахім» і вырабляюць 92,6 % агульнага аб’ёму прадукцыі галіны. Яны з’яўляюцца асноўнымі экспарцёрамі хімічнай прамысловасці ў Беларусі[30].

Найбуйнейшыя нафтахімічныя прадпрыемствы — Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод усталяванай магутнасцю перапрацоўкі нафты 25 мільёнаў тон у год і Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод магутнасцю 16,5 мільёнаў тон у год[31].

Фармацэўтычная прамысловасць

У 2016 годзе аб’ём фармацэўтычнага рынку Беларусі склаў 636,8 млн даляраў, гэта на 4 % менш, чым у 2015 годзе.

Доля айчынных лекавых сродкаў на рынку рэспублікі па выніках 2016 года ў вартасным выразе склала 51,9 %.

Аб’ём вытворчасці лекавых сродкаў у Беларусі ў 2016 годзе склаў 891,5 млн бел. рублёў, 70 % гэтага аб’ёму забяспечваюць дзяржаўныя фармацэўтычныя прадпрыемствы.

Экспарт лекавых сродкаў, вырабленых у Беларусі, у 2016 годзе склаў 115 млн долараў (рост на 12 %), пастаўкі ажыццяўляліся ў 29 краін.

Усяго па стане на 1 сакавіка бягучага года ў Беларусі зарэгістравана 4,5 тыс. лекавых сродкаў, у тым ліку 1,6 тыс. Айчыннай вытворчасці.

Абсалютная большасць фармацэўтычнай прадукцыі вырабляецца ў Мінску і Мінскай вобласці — у 2016 годзе імі выраблена фармацэўтычных прэпаратаў на суму 374,9 (38 %) і 445,3 млн рублёў (45 %) адпаведна. Пры гэтым прадпрыемствы Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей спецыялізуюцца на вытворчасці лекавых сродкаў і фармацэўтычных прэпаратаў, якія ўжываюцца ў ветэрынарыі: ў 2016 годзе яны склалі 42,3 з 69,1 млн. Рублёў агульнага выпуску фармацэўтычнай прадукцыі Віцебскай вобласці і 17,6 з 21 млн . рублёў у Магілёўскай вобласці, а ў Гомельскай вобласці ўся фармацэўтычная прадукцыя (8,3 млн рублёў) мела ветэрынарнае прызначэнне.

Лёгкая прамысловасць

У лёгкай прамысловасці Беларусі працуюць 2250 прадпрыемстваў. 86 % прадпрыемстваў пераважна знаходзіцца ў прыватнай уласнасці. Буйныя прадпрыемствы ўваходзяць у канцэрн «Беллегпрам», які аб’ядноўвае 114 прадпрыемстваў, якія вырабляюць 80 % усёй прадукцыі лёгкай прамысловасці.

Адной з галоўных праблем тэкстыльнай і швейнай галіны Беларусі з’яўляецца высокі ўзровень зносу актыўнай часткі асноўных вытворчых фондаў (61,4 % у 2010 годзе). Сярэдняя заработная плата ў тэкстыльнай і швейнай прамысловасці амаль у 1,5 разы ніжэй сярэдняй па краіне (на 2010 год).

31 студзеня 2020 года Савет Міністраў Беларусі прыняў пастанову № 55, якая прадугледжвае пакрыццё з бюджэту працэнтаў па крэдытах некаторых прадпрыемстваў лёгпрама (Аршанскі льнокамбінат, Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне і Камволь)[32].

Дрэваапрацоўчая прамысловасць

Гістарычна на тэрыторыі Беларусі дзейнічала мноства прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай прамысловасці, і гэтая галіна засталася важнай часткай эканомікі на ўсёй тэрыторыі краіны.

Харчовая прамысловасць

Алкагольная прадукцыя

Рэалізацыя гарэлкі: студзень-сакавік 2011 года — паказчык павялічыўся (у параўнанні з такім жа перыядам 2010) на 1,9 %: прададзена 2 млн 511,4 тыс. Дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 43,5 %.

Будаўнічая прамысловасць

Будаўнічая прамысловасць Беларусі выкарыстоўвае шматлікія радовішчы сыравіны для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.

Зноскі